Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

20 Урок. Культурныя традыцыі Глыбоччыны
 20 Урок. Культурныя традыцыі Глыбоччыны
 

        Традыцыі кожнага народа складваюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека.

Ва ўсе часы, што тычыцца паняцця "традыцыйнае свята”захоўвалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека.

        Каляды. У гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай – Каляды.

        На Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня.

Уся ежа на першую куццю павінна была быць поснай, а калі і запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць пачыналі з узыходам на небе першай вячэрняй зоркі і абавязкова папярэдне запаліўшы на куце свечку і памаліўшыся Богу.

        На наступны дзень вечарам пачыналі хадзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і дабрых зычэнняў гаспадарам.

        Калядныя вечары вызначаліся яшчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якіх збіралася ў асноўным моладзь.

        Шырока вядома ў нашым краі калядная гульня "Жаніцьба Цярэшкі”, якая накіравана на тое, каб спараваць і пазнаёміць паміж сабою дашлюбную моладзь.

§  Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі.

§ На Каляды дзеўкі рады, хлопы семак прынясуць.

§  Калядкі добрыя святкі: наеўся, напіўся, ды й на палаткі.

 

Калядная гаспадару, які нядаўна ажаніўся.

Ехала Каляда

З канца ў канец.

Заехала Каляда

К Мішэчку.

Мішэчка, а хаззяін,

Дай Калядзіцы

Пуд пшаніцы,

Хлеба бухатку,

Мяса лапатку,

Парасят з хвастом,

Калбас з шастом

Вота Каляда

За сваю Піначку.

        Наша Глыбоччына адметна тым, што мае самыя масавыя каталіцкая і праваслаўная канфесіі. 25 снежня і 7 студзеня вечарам пачынаюць хадзіць калядоўшчыкі, абыходзіць хаты прыхажан з песнямі і віншаваннямі з Ражством Хрыстовым. Носяць калядную зорачку як сімвал Віфліемскай зоркі, што абвясціла людзям аб нараджэнні Сына Божага. Калядоўшчыкаў надзяляюць рознымі пачастункамі: блінамі, пірагамі, салам, каўбасай, цукеркамі, спяваюць:”Многае лета” – гімн-пажаданне.

                       Наша звязда Новага завета –

А хадзяйкі й хадзяіну на многае лета!

        "Тры каралі” ходзяць ад нараджэння Ісуса Хрыста і да свята Трох Каралёў. Убіраюцца мужчыны ўтрох: адзін памажыцца чорным, другі бараду прычэпіць, трэці бярэць кадзідла і злота. У касцёле само сабой адбываецца маленне, а па хатах ходзяць тры каралі. Гэта яны першымі прыйшлі адведаць стаянку, дзе Езус нарадзіўся, спявалі: "Вэсола навіна, бо Панна Марыя спавіла нам Сына і "Прынеслі мы отто, меднэ кадзідла і злото”.

        Тры каралі – гэта Каспель, Мэльхон і Бальтазар.

        У храмах ладзяцца батлейкі, калядныя прадстаўленні дзяцей з песнямі, тэатралізаванымі сцэнамі.

        На праваслаўныя каляды абавзкова водзяць казу, лічыцца, што яна прыносіць дабрабыт у хату, таксама водзяць жорава, мядзведзя, каня, цыганкі гадаюць, цыган прадае каня. Дзейства суправаджаецца жартамі, віншаваннямі, песнямі, танцамі.

        Масленіца – язычніцкае свята, пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня.

        Працягваецца Масленіца роўна тыдзень, які так і называецца – масленічны, або сырны. Маслены тыдзень ад панядзелка да нядзелі праводзіцца шумна.

        Яшчэ на пачатку хрысціянскай эпохі на нашых землях на працягу некалькіх стагоддзяў на Масленіцу палілі агні, на якіх спальвалі зношаны абутак, старое адзенне, іншыя непатрэбныя рэчы. Палілі і Масленіцу, чучала якой рабілі з саломы.

        Гэта міфічная істота ў далейшым жыцці была варожая чалавеку. Таму ён і пазбавіўся яе. Усё старое, непатрэбнае і варожае павінна было застацца за парогам старога года. Усе думы і чаканні чалавека, выражаныя ў яго масленічных абрадах і рытуалах, цяпер былі звернуты да Сонца, якое ўсё актыўней уваходзіла ў фазу сагравання зямлі і яе штогадовага вяртання да жыцця. У масленічных песнях спявалі: "А зіма нам надакучыла, па вясенцы мы саскучылі, саскучылі”.

        На Глыбоччыне гэта традыцыя жыве, свята "Масленіца” праходзіць штогод з выступленнямі фальклёрных калектываў, песнямі, гульнямі, блінамі, катаннем на конях, жартамі, спальваннем чучала Масленіцы.

        Купалле – язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.

        З надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле папаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, убраўшы свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню.

                       Божа наш, ой, месяцу, месяцу,

                       Да ўзыдзі раненька, Божа наш.

Божа наш, да ўзыдзі раненька,

Развядзі купаллейка, Божа наш.

Бажа наш, дзевачкам пяяннейка,

Хлопчыкам гуляннейка, Божа наш.

        Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы абавязкова наладжвалі гульні з пераскокаваннем праз агонь. Агонь павінен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага.

        Па заканчэнні гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі на будучае свайго роду і лёсу.

        На Глыбоччыне, ў вёсцы Мосар, стала традыцыяй правядзенне Купалля (Яна). У гэты дзень асвячаюць травы, кветкі. Пасля набажэнства ў касцёле, усе ідуць да вогнішча, дзе ладзяць тэатралізаваныя прадстаўленні, выступаюць самадзейныя народныя калектывы, водзяць карагоды вакол вогнішча.

        У Глыбокім свята пачынаецца з тэатралізаванага шэсця праз горад на возера Кагальнае, дзе зазывалы клічуць:

                Дзеўкі, бабы, на Купалу,

Ладу, ладу, на Купалу,

Хто не прыйдзе на Купалу,

Ладу, ладу, на Купалу,

А той будзіць пень-калода,

Ладу, ладу, пень-калода.

А хто прыйдзе на Купалу,

Ладу, ладу, на Купалу.

А той будзіць бел-бяроза

Ладу, ладу, бел-бяроза.

        Адбываецца тэатралізаванае прадстаўленне, факельнае шэсце, пусканне вянкоў на ваду. Гучаць песні вітання сонца, побытавы фальклор, купальская абрадавая дзея і запальванне вогнішча, карагоды ля вогнішча, гульні, скокі праз вогнішча, варожбы. Менавіта ў гэту ноч трэба адшукаць папараць-кветку. І той, хто яе знойдзе, будзе шчаслівы цэлы год.

Святы вёсак

        Добрай традыцыяй на Глыбоччыне стала правядзенне святаў "Забытыя вёскі”, "Дом под крышей голубой”, "Зямля бацькоў – зямля святая”, "Свята радні”, "Здесь дом родной, здесь родины моёй начало”, свята пасёлка "Падсвільскі світанак”, Свята аграгарадкоў.

        Нараджэнне чалавка-грамадзяніна і пачынаецца з выхавання ў ім пачуцця шчырага прыцягнення, любові да сваёй "малой” радзімы: вёсачкі, пасёлка, горада, вуліцы, дома і да людзей, што жывуць тут спрадвеку, раскрыць непаўторную прыгажосць нашай зямлі, прыгажосць маральную і чалавечую добрых працалюбівых людзей яе насяляючых.

Жыхары вельмі рыхтуюцца да гэтых святаў: наводзяць парадак каля хаты, у кветніках. На свяце ўшаноўваюцца старэйшыя жыхары, ветэраны вайны і працы, сямейныя дынастыі, мнагадзетныя сем’і, самыя таленавітыя сем’і.         Ладзяцца спартыўныя сямейныя спаборніцтвы, спаборніцтвы паміж вуліцамі, арганізоўваюцца выставы народнай творчасці, канцэрты, конкурсы на лепшую сядзібу, выставы кветак, клумбаў, лепшую гаспадыню – гаспадара.

Надоўга застаецца ў сэрцы людзей свята вёскі. 

На ўвесь экран

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 1425 | Рейтинг: 2.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0