Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

23 Урок. Беларускі нацыянальны рух

23 Урок. Беларускі нацыянальны рух

 

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы

Падпісаваючы Рыжскі мірны дагавор 1921 года, польскі ўрад абяцаў, што беларусам  будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для свабоднага развіцця культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абяцанні адразу ж польскім урадам былі забыты. Паводле ўмоў дагавора Дзісенскі павет Віленскага ваяводства, а разам з ім і Глыбоччына ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. Глыбоччына стала прыгранічнай зонай, а сам горад ад нейтральнай паласы знаходзіўся за 25-27 км.

Распачалося актыўнае апалячванне беларускага насельніцтва. Вялікую ўвагу польсія ўлады звярталі на школы. У першыя ж гады яны дасылалі настаўнікаў на курсы польскай мовы і перападрыхтоўку ў Кракаў. У Глыбокім была адкрыта гімназія і агульнаадукацыйная сямігадовая школа.Зачыняліся беларускія школы. Па гэтых прычынах дзеці беларусаў не мелі магчымасці наведваць школу. У выніку непісьменныя складалі амаль палову ўсяго насельніцтва Заходняй Беларусі. Забаранялася выданне кніг і газет на беларускай мове. Беларусаў прымушалі гаварыць на польскай мове і называць сябе палякамі.Для правядзення агітацыйнай работы па апалячванні насельніцтва ў Глыбокім каля касцёла быў спецыяльна пабудаваны "Дом людовы” (народны дом), у якім праходзілі сходы польскіх нацыяналістычных арганізацый. Ксяндзы запрашалі праваслаўных у каталіцызм, прыцягнулі ў Глыбокае уніяцкага святара, які, выступаючы перад праваслаўнымі, заклікаў іх пераходзіць у  унію. Беларусы праваслаўнага веравызнання не мелі права займаць пасады ў дзяржаўных установах, арміі. Праваслаўным святарам прапаноўвалася вывучаць польскую мову, размаўляць на ёй у цэрквах, вымаўляць пропаведзі.  У дзяржаўных установах забаранялася размаўляць на беларускай мове.

У эканамічных адносінах Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай, аграрным прыдаткам Польшчы. Усходнія ўскраіны польскія ўлады разглядалі як сваю калонію і па-драпежніцку выкарыстоўвалі іх прыродныя багацці і танную рабочую сілу. Новыя прадпрыемствы не будаваліся, а існуючыя прыходзілі ў заняпад. Рабочы дзень на прадпрыемствах доўжыўся 10-12 гадзін.Такое станошча вяло да нездаволенасці сярод рабочых і  сялян.

У 1924 г. ў Польшчы была створана "Незалежная сялянская партыя” (НПХ), партыя польскіх працоўных сялян. У сваёй праграме НПХ ставіла  задачай устанаўленне ўлады рабочых і сялян, патрабавала зямлю для сялян без выкупу, самавызначэнне для прыгнечаных нацый і інш. У Заходняй Беларусі пачалі стварацца арганізацыі НПХ, у тым ліку і ў Глыбокім. У студзені 1925 г. ў Глыбокім адбыўся мітынг сялян, скліканы дзеячамі НПХ, у якім прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек. На мітынгу была прынята рэзалюцыя аб неабходнасці стварэння трывалага саюзу рабочых і сялян.

 

Дзейнасць БСРГ. У ліпені 1925 г. была створана Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) – масавая легальная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару. Яе кіраўнікамі былі Тышкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын.

У праграме Грамады былі патрабаванні рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў, свабоды нацый,канфіскацыі зямель памешчыкаў. Грамада аб`яднала бяднейшых і сярэдніх сялян, гарадскую беднату, інтэлегенцыю.

Пытанне аб падрыхтоўцы да стварэння ў павеце арганізацый Грамады абмяркоўвалася яшчэ ў снежне 1925 г. на нарадзе мясцовага актыву ў Глыбокім з удзелам паслоў сейма С. Рак-Міхайлоўскага і П.Мятлы. У ліпені 1925 г. сумесна з пасламі Б.Тарашкевічам і П. Валошыным яны выйшлі з беларускай фракцыі польскага сейма і стварыліі пасольскі клуб БСРГ. Актыўна скарыстоўвалі трыбуну сейма, разгарнулі работу па стварэнні арганізацыі працоўных.

У канцы красавіка 1926 г. ў Глыбокім адбылася нарада актыву БСРГ. 15 жніўня 1926 г. на з`ездзе БСРГ у Глыбокім быў створаны павятовы камітэт Грамады, старшынёй якога быў выбраны Міхась Нікіфароўскі з Празарок, сакратаром – Архім Цяліца, скарбнікам – Сцяпан Стоцік. Першы гурток Грамады быў створаны 21 чэрвеня 1926 г. ў вёсцы Празарокі, яго ўзначаліў М. Нікіфароўскі.Збіраючыся на сходы,  абмяркоўвалі пытанні пра навучанне дзяцей на роднай мове, раздзел панскай зямлі. Тут распаўсяджваліся беларускія газеты і кнігі. У перыяд з 1 снежня 1926 г. да 1 лютага 1927 г. колькасць гурткоў Грамады ў Дзісенскім павеце павялічылася са 138 да 159. Члены БСРГ праследаваліся польскімі ўладамі. Дзісенскі стараста ў снежні1926 г.аштрафаў на 5-15 злотых і асудзіў на 30-60 дзён зняволення 20 удзельнікаў афіцыйна дазволенага органамі ўлады сходу членаў Грамады ў в.Брусаванка.

У 1927 г. пачаліся арышты членаў Грамады і яе кіраўнікоў. Адбылося некалькі працэсаў па справе Грамады. У Вільні прайшоў працэс над 56 кіруючымі дзеячамі і актывістамі БСРГ. Галоўныя кіраўнікі Грамады Б.Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла былі асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. Па ўзгадненні савецкага ўрада з польскім аб абмене палітвязнямі ў 1931 г. яны пераехалі ў БССР. Але ў 1930-я гады па лжывых абвінавачваннях яны зноў былі арыштаваны, пасля чаго трагічна загінулі ў засценках НКУС.


Таварыства беларускай школы (ТБШ). На Глыбоччыне дзейнічала Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое стварала гурткі самаадукацыі, бібліятэкі-чытальні, перасоўныя бібліятэкі, народныя дамы (клубы). Ідэя адраджэння роднай школы на "мове матчынай” і з дапамогай настаўнікаў, агульны культурна-асветніцкі ўздым, прапаганда ведаў былі асноўнай мэтай таварыства. Беларускія школы на Глыбоччыне былі адкрыты і працавалі некалькі гадоў у вёсцах Жабінка і Баяласці Пліскай вобласці, Руднікі Празароцкай вобласці. 6 мая 1928 г. ў Глыбокім на вуліцы Ломжынска, 56, адбыўся агульны сход прадстаўнікоў глыбоцкай акругі ТБШ, у якім прынялі ўдзел 24 чалавекі. У беларускія школы на Глыбоччыне былі пададзены заявы ад 440 бацькоў, якія пажадалі вучыць на роднай мове сваіх дзяцей. Колькасць дзяцей складала 872 чалавекі. Польскія ўлады закрывалі ўправы таварыства, клубы, бібліятэкі, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў таварыства.  У 1928 – ліпені 1930 г. была забаронена дзейнасць 6 акруговых упраў і больш за 300 гурткоў, у выніку чаго колькасць членаў ТБШ скарацілася ўтрая. Закрываліся і школы. Да 1933 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўжо не існавала ніводнай беларускай школы. На шлях барацьбы за родную мову і адраджэнне беларускасці ўставалі  паэт А.Дубровіч, мастак Я.Драздовіч.

 

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). У кастрычніку 1923 г. была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная частка Кампартыі Польшчы. Яна змагалася за перамогу пралетаркай рэвалюцыі ў Польшчы, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладаўння і перадачу   сялянам зямлі без выкпу, за права на самавызначэнне Заходняй Беларусі аж да аддзялення ад Польшчы і ўз`яднанне з БССР. Глыбокае ўвайшло ў сферу дзейнасці Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Дзейнічала КПЗБ і ў Глыбокім. Найбольш актыўнымі яе членамі былі Х.Крэйніс, Зубовіч, А.Міхасёнак. Яны займаліся распаўсюджаннем падпольнай літаратуры, праводзілі тайныя сходы.

Летам 1930 г. на Глыбоччыне актывістамі КПЗБ быў праведзены шэраг масавых мерапрыемстваў. Адным з іх быў мітынг з удзелам 4,5 тысячы сялян ( паводле іншых крыніц – 2-2,5 тысячы). У афіцыйнай справаздачы Віленскага  камітэта КПЗБ пра гэты мітынг паведамлялася: "Мітынг прайшоў вельмі бурна. Нашы таварышы, трэба сказаць, упершынню стварылі там атрад самаабароны з 60 чалавек”.

26 лістапада 1932 г. камендант Дзісенскай павятовай палітычнай паліцыі накіраваў дакумент аб дзейнасці камуністычных арганізацый на тэрыторыі павета. У ім адзначалася, што пасля разгрому 16 кастрычніка 1932 г. акругогакамітэта КПЗБ з цэнтрам у Варшаве ўстаноўлена, што ў Глыбокім і Докшыцах існуюць як раённыя, так і гарадскія парткамітэты і што ў апошнія ўваходзяць выключна гандляры. Поводле звестак дэфензівы ў 1932 г. ў Глыбокім быў створаны  РК КПЗБ, які за час свайго існавання бяздзейнічаў і, больш таго, ухіляўся ад партыйнай работы як у вёсцы, так і ў горадзе. У сярэдзіне 1930-х г. польская дэфензіва правяла масавыя арышты сярод падпольшчыкаў Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ.

Дзейнічала на Глыбоччыне і арганізацыі камсамола Заходняй Беларусі. У сваёй рабоце яны прытрымліваліся ў асноўным тых метадаў, што і іх старэйшыя таварышы з КПЗБ: распаўсюджванне літаратуры, пракламацый, вывешванне транспарантаў , сцягоў, дэманстрацый.

На падаўленне выступленняў рабочых і сялян накіроўваліся карныя войскі і паліцыя. Але барацьба не спынялася да 1 верасня 1939 года, калі Германія напала на Польшчу.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 609 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0