Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны (2 частка)
7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны

3) Храмы неарускага стылю

Неарускі стыль – гэта стыль у архітэктуры мяжы 19 і 20 ст., заснаваны на авангарднай стылізацыі форм старажытнарускага і церамнога дойлідства. Для стыля характэрна не кампіляцыя форм старажытнасці, а стварэнне архітэктурна-мастацкага вобраза, асацыятыўна звязанага з першакрыніцай.

 

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў в. Галубічы

Пабудавана у 1914 г. з цэглы.

Папярэдні храм згадваецца у 1622 г. у сувязі з тым, што «Ян Кор­сак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере святой христианской греческой ста­рожитной», ахвяраваў царкве маёнтак.

 Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кубападобны 2-ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завершэнні. 3 франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады апяразаны густа прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі.

 

4) Храмы стылю класіцызма

Класіцызм – гэта стыль у еўрапейскім мастацтве ў 17 – 1-й палове 19 ст. У архітэктуры Беларусі выявіўся ў канцы 18 ст. Заснаваны на творчай перапрацоўцы антычнай ордэрнай сістэмы. Архітэктуры ўласцівы строгія сіметрычна-восевыя кампазіцыі і формы, стрыманасць дэкаратыўнай аздобы.

 

     Царква ў гонар Прэабражэння Гасподня ў в. Мамаі.

Пабудавана ў   пачатку 19 ст. з цэглы як касцёл. Пасля 1866 г. — праваслаўная цар­ква.

Помнік архітэктуры класіцызму. Аднанефавы, прамавугольны ў плане храм з нартэксам і сакрысціямі. Накрыты 2-схільным дахам з трохвугольнымі франтонамі па тарцах і цыбулепадобным купалам па цэнтры. Галоўны фасад расчлянёны паўцыркульнымі і прамавугольнымі нішамі ў прасценках накладнога 4-калоннага порціка дарычнага ордэра. Бакавыя і алтарны фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў  прасценках.

У інтэр'еры сцены завершаны карнізным поясам, размаляваны, на столі імітацыя дэкарыраваных цыліндрычных скляпенняў. Над нартэксам размешчаны хоры.

Перад храмам па восі галоўнага фасада стаіць 3- ярусная брама-званіца. Вырашана ў свабодна трактаваным класічным ордэры. Верхнія ярусы раскрапаваны маленькімі вуглавымі паўкалонамі і карніз­нымі паясамі, прарэзаны паўцыркульным прасветам, завершаны трохвугольным франтонам.

 

5. Храмы  народнага дойлідства.

§     Царква ў гонар Праабражэння Гасподня ў в. Верхняе;

§     Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Забор’е;

§     Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Вялец.

Царква ў гонар Праабражэння Гасподня ў в. Верхняе

Пабудавана ў 1886 г. з дрэва.

Помнік народнага дойлідства. Храм 3-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане зрубы бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты 2-схільнымі дахамі, над апсідай з вальмамі.

 

 

 

 

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Забор’е.

Пабудавана у 1914 г. з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу імператарскай археалагічнай камісіі.

Помнік народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай званіцы, нізкага бабінца, квадратнай у плане малітоўнай залы і 5-граннай апсіды з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

 

Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Вялец

Найбольш архаічным, традыцыйна народным тыпам драўлянага храма з’яўлялася царква ў гонар Святой Троіцы, якая размяшчалася на поўнач ад в. Вялец каля дарогі Глыбокае – Дзісна. У канцы 1970-х гадоў – пачатку 1980-х царква была перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктурыі побыту пад Мінскам. Будынак – працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову апсіды. Два аб’ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб’ёму з паліганальнай формай апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах.

У сярэдзіне вільчыка даху пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім – балюстрадная галерэя хораў.

Для барочных храмаў 18 стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна пабудавана і званіца Вялецкай царквы.

Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам, не вышэйшы за храм. Першы ярус – 4-сценны зруб, другі – каркасны звон з праёмамі.

 

5.Сучасныя храмы

§     Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя;

§     Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле.

 

Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя (дад.12)

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Вырашана 3 аб'ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды, 4-схільны дах цэнтрычнага аб'ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных ба­рабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца.

 

 

Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле.

Перабудавана ў 1995 г. з былога будынка 1957 г.

Двухсхільны дах, завершаны цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны аконнымі праёмамі. Храм аздоблены вертыкальнай шалёўкай ад падмурка да даху.

Пры храме дзейнічае нядзельная дзіцячая школа.

 

Царква старавераў у в. Ластавічы

Пабудавана ў другой палове 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Вырашана прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі; тарцовы ўваход вылучаны двухсхільным казырком.

Страчаная спадчына

§   Царква ў гонар Святой Троіцы г. Глыбокае;

§     Царква в. Кавалёва;

§     Царква ў гонар Святой Троіцы в. Псуя;

§     Царква в.Сарокі;

§     Царква в.Свіла;

§     Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова ў в. Целяшы;

§     Царква в. Ялоўцы;

 

Царква ў гонар Святой Троіцы ў г.Глыбокае

Пабудавана ў сярэдзіні 17 ст. Пасля пажару 1838 адноўлена, зноў згарэла ў 1880 г.

Мінскам. Будынак – працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову апсіды. Два аб’ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб’ёму з паліганальнай формай апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах.

У сярэдзіне вільчыка даху пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім – балюстрадная галерэя хораў.

Для барочных храмаў 18 стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна пабудавана і званіца Вялецкай царквы.

Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам, не вышэйшы за храм. Першы ярус – 4-сценны зруб, другі – каркасны звон з праёмамі.

 

5.Сучасныя храмы

§     Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя;

§     Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле.

 

Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя (дад.12)

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Вырашана 3 аб'ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды, 4-схільны дах цэнтрычнага аб'ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных ба­рабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца.

 

 

Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле.

Перабудавана ў 1995 г. з былога будынка 1957 г.

Двухсхільны дах, завершаны цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны аконнымі праёмамі. Храм аздоблены вертыкальнай шалёўкай ад падмурка да даху.

Пры храме дзейнічае нядзельная дзіцячая школа.

                                      Царква старавераў у в. Ластавічы

Пабудавана ў другой палове 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Вырашана прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі; тарцовы ўваход вылучаны двухсхільным казырком.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 1052 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0