Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Дажынкі ў Глыбокім

 

Дажынкі ў Глыбокім

 

   З даўніх часоў нашы продкі шанавалі хлеб як адзін з галоўных прадуктаў харчавання.  Яму адводзілася пачэснае месца на стале. Хлеб, каравай – сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык заможнасці, гаспадарлівасці. Вельмі цяжка ён вырабляўся. Хлеб быў меркай чалавечай годнасці, таму абрад Жніва – гэта вяршыня земляробчага календара.  Жніво пачыналася святам Зажынак (пачаткам жніва), а заканчвалася Дажынкамі.  Жніво не абыходзіліся без песень. Шмат іх ведалі да гэтага свята і спявалі ў полі, па дарозе. Дажынкі  праводзілася у строгай адпаведнасці няпісаных законаў і традыцый.  Перад Дажынкамі людзі бялілі печы, прыбіраліся ў хаце, клалі на стол новы абрус. Усе весяліліся, але найбольш была рада Дажынкам гаспадыня. Абрады святкавання  добра захаваліся на ўсёй Беларусі. Дажынкі на Беларусі пачалі святкаваць з 1996 года. У сярэднявеччы ў заходняй частцы  Беларусі па традыцыі ў вёсках у апошні дзень жніва самая паважаная жанчына адпраўлялася ў поле. З першымі праменямі сонца яна прыступала да жніва. Далей да яе падцягваліся і астатнія жанчыны вёскі. Калі быў сабраны апошні сноп, кожная з удзельніц жніва адкладала па адным каласкоў для агульнага дажыначнага снапа. Пасля гэтага адбывалася ўрачыстае шэсце ўсіх удзельнікаў Дажынак з дажыначных снапом да дома гаспадара, дзе пачыналася свята.

У Польшчы фэст "Дажынкі прэзідэнцкія ў Успышка" праходзіў штогод. У Пасляваенны перыяд у Польшчы праводзіліся "Цэнтральныя Дажынкі" У 2000 годзе не былі адроджаны "Дажынкі прэзідэнцкія".

 У Нямеччыне свята таксама з'яўляецца гістарычным. Каталікі ўзносяць падзяку за добры ўраджай: у першую нядзелю кастрычніка, калі "дзякуюць за плады зямлі і чалавечай працы" і ў знак падзякі прыносяць вянкі з каласоў і кошыкі з прыгожа выкладзеным пладамі. Пратэстанцкія царквы таксама адзначаюць Дзень ўраджаю пасля Міхайлава дня (29 верасня).

У ЗША і Канадзе адзначаецца дзень падзякі, таксама таго, што адбываецца ад еўрапейскай традыцыі свята ўраджаю.

У Кітаі і В'етнаме адзначаюць Свята сярэдзіны восені або Свята месяца. Яно прыпадае на 15-ы дзень 8-га месяца па кітайскім календары, што прыкладна адпавядае другой палове верасня. Лічыцца што ў гэты дзень месяцовы дыск "самы яркі і круглы у годзе". Вобраз "паўнаты" фігуруе ў некалькіх сэнсах: гэты час завяршэння збору ўраджаю; месяц з'яўляецца сімвалам жаночага пачатку. Яго паўната - таксама сімвал урадлівасці. Свята адзначаюць ўсёй сям'ёй, і семантыка "круга сям'і" прысутнічае ў падзеле пернікаў на ўсіх.

У Туркменіі свята ўраджаю - адзін з самых старажытных нацыянальных святаў у туркменаў. Адзначаецца 25 лістапада.

З далечыні здаецца, што яна сапраўдная. Але гэта было ў 2011 годзе. На сённяшні год Дажынкі збіраюцца правесці ў Жлобіне. А ў прошлым годзе на свята прыйшоў лось. Гэта было ў Горках. Існуюць звесткі у якім годзе які горад быў сталіцай Дажынак. калі чытаць звесткі ,то можна палічыць, што за тое, каб быць сталіцай Дажынак ідзе спаборніцтва.

На свяце заўсёды бываюць цікавыя выступленні. Узнагароджваюць лепшых збіральнікаў ураджаю. На Дажынках ёсць шмат спосабаў павесяліцца і падняць настрой. Але галоўным застаецца іншае.

На жаль мне не пашчаслівілася убачыць Дажынкі сваімі вачамі(а мне так хочацца!). Але я зразумела па падрыхтоўцы якую я бачыла, што на гэта свята шмат чаго патрачана. Я мае на ўвазе не грошы, а працу якая была укладзена для гэтага. Калі людзі стараліся, тады ўсё добра. Калі чалавек робіць не толькі для сябе, а таксама і для іншых.

Святочны парад, радасць на вачах не толькі дзяцей, але і дарослых, вялізны каравай (ён і зараз мае вялікія памеры) упрыгожаны рознымі замыславатымі узорамі - усё гэта прысутнічае на свяце. І няпісаныя традыцыі і звычаі уплылі ў тое, што цяпер на заўсёды.

Канешне святкаванне Дажынак адрозніваецца ад таго, што было раней. Зараз на свяце спяваюць тыя песні, што былі ў даўнія часы. Але толькі дзяўчаты ці хлопцы ў нацыянальных строях на сцэне. Мы многа страцілі з цягам часу. Але амаль што нічога значымага не знікла, но ёсць моманты а якіх можна і пашкадаваць.

Дажынкі - свята ўраджаю. Каравай - сімвал жыцця. Атрымліваецца так, што калі не бузе ўраджаю, то і не будзе караваю. А значыць і жыцця не будзе без ураджаю. І сапраўды, куды жыццё без хлеба. Раней збор жыта быў цяжкай працай. Цяпер гэта робяць камбайны, але галоўнае, каб збор даў шмат добрага ураджаю. Ато калі быў бы нядобры ўраджай, і не было б з чаго хлеб пячы.

Многа людзей уключана ў гэтую працу. З пачатку трэба, каб жыта прарасло і паспела. Ну а толькі потым збіраць ураджай. І яшчэ трэба хлеб спячы. А гэта не менш працаёмкая праца, асабліва калі хлябоў трэба вельмі многа. Зараз гэта лягчэй робіцца, а раней гаспадыням было цяжка. І хлеб запякаўся ў цаглянай пячы. Але гэта пазней жніва.

Ў даўнія часы на Дажынкі здымалі апошні сноп з поля. У нашы гады на гэтым свяце ўзнагароджваюць тых, хто сабраў больш за ўсіх.

Я лічу што Дажынкі - гэта значымае свята. І не толькі на Беларусі, але і ў іншых краінах. А калісьці...

   Мая Глыбочына таксама святкавала Дажынкі. Захаваліся фотаздымкі са свята, якое адбывалася ў 1934 годзе. Вельмі хочацца перагарнуць старонку і апынуцца на вуліцах горада. Але мінулае не вернеш... Свята праходзіла на вуліцы Генрыха Сянкевіча (цяпер Максіма Горкага). На некалькіх фотаздымках можна ўбачыць святочнае шэсце. Мне яно падалося проста грандыёзным. Вялікая колькасць народу, святочна ўпрыгожаныя калоны з розных гмін павета, бы на парадзе ідуць калоны касцоў, сейбітаў, мужчын з цапамі, якімі раней абмалочвалі зерне.… Большасць удзельнікаў апранута ў нацыянальныя строі. На асобных здымках бачна, як сяляне танцуюць, спяваюць песні. На падводах, запрэжаных у пары коней, зроблены насцілы, пастаўлены прылады (станкі), на якіх жанчыны і дзяўчаты дэманструюць, як апрацоўваўся лён. Бортнікі вязуць бочкі з мёдам.

   Галоўным госцем на свяце быў дзісненскі стараста Людвік Музычка. На адным фотаздымку было бачна як стараста з непрытоенай радасцю з кветкамі у руках і з вянком на галаве седзячы на стуле глядзіць на тое, як вяселяцца. Прадстаўнікі гміны падносілі яму сімвалічныя падарункі: хлеб, яблыкі, збожжа. Гэтыя падарункі былі аздоблены бела-чырвонымі стужкамі і гербам Польшчы. Яшчэ старасту падносілі вялізны каравай.Каравай на сабе меў надпіс. Мне вельмі хацелася прачытаць тое, што там было напісана , але на жаль каравай сфатаграфаваны з боку. Жыхары вёскі Празарокі аздобілі сваю калону музычнымі інструментамі. Яны паказвалі майстэрства ігры на барабане, цымбалах, баяне, скрыпцы. Яшчэ шмат мястэчак  і вёсак удзельнічалі ў гэтым шэсці.

    Акрамя удзельнікаў Дажынак, на гэтым свяце прысутнічаюць і гледачы. Усе па-святочнаму апранутыя. На вузкіх вулачках Глыбокага было вельмі шмат людзей. Песні, калі меркаваць па здымках, гучалі ў розных месцах горада, на плошчы людзі танцавалі… Усё гэта было 78 гадоў таму назад. Традыцыя ж адзначаць заканчэнне працы ў полі, ганараваць найлепшых працаўнікоў захавалася да нашых дзён.

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (25.04.2014)
Просмотров: 2411 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0