Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Геаграфічнае становішча раёна, велічыня тэрыторыі, параўнанне плошчы раёна і некаторых еўрапейскіх краін

Глыбоцкі раён адзін з найбольш індустрыяльна развітых раёнаў Віцебскай вобласці. Ён утвораны 15 студзеня 1940 года, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі, на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці.

Цэнтр раёна - горад Глыбокае, знаходзіцца ў 176 кіламетрах ад сталіцы Рэспублікі Беларусь г. Мінска і ў 187 кіламетрах ад абласнога цэнтра - г. Віцебска.

Адміністрацыйна раён падзелены на 13 сельсаветаў, горад Глыбокае і гарадскі пасёлак Падсвілле.

Агульная плошча раёна - каля 176 тысячаў гектар. 54% плошчы раёна займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, ралля - каля 28,9%. Зямлі дзяржаўнага ляснога фонду складаюць 26%, балоты - 6%, на тэрыторыі раёна працякае 27 рэк і раўчукоў, знаходзіцца 106 азёр у тым ліку і самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае, яго глыбіня 57 метраў.

Па дадзеных спецыялістаў «Белкосмосаэрогеодезия», у Глыбоцкім раёне каля возера Шо, знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.

Іхціафаўна азёр - 30 відаў рыб. Флора налічвае звыш 800 відаў раслін. Найбольш распаўсюджаныя віды жывёл: дзік, лось, лісіца, куніца, заяц, бабёр і іншыя.

Па дадзеных Рэспубліканскай перапісу насельніцтва 2009 года колькасць насельніцтва Глыбоцкага раёна складае 41043 чалавека. У горадзе Глыбокае пражывае 20.352 чалавека, у сельскай местности- 20691 чалавек.

http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ru/new-2/

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (17.11.2015)
Просмотров: 1023 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0