Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Мая школа

Мая школа

Мэта:         спрыяць фарміраванню ў дзяцей пазітыўных адносін да школы.

 

Задачы:    навучыць дзяцей правільна называць нумар сваёй школы, прафесіі работнікаў навучальнай установы, арыентавацца ў школе, беражліва ставіцца да школьнай маёмасці;

 

Форма правядзення -  экскурсія

 

                        Абсталяванне:   музычны цэнтр, кружочкі: 

                        чырвоныя, зялёныя, сінія,

фіялетавыя

 

План правядзення:

  1. Папярэдняя гутарка.
  2. Экскурсія па школе.
  3. Заключная гутарка.

Змест занятку.

І. Папярэдняя гутарка

У нашай краіне для дзяцей пабудавана вельмі шмат школ. У школах дзеці

атрымліваюць новыя веды, наведваюць гурткі і спартыўныя секцыі. Пра іх

клапоцяцца людзі розных прафесій: настаўнік, выхавальнік, урач, повар,

псіхолаг, прыбіральшчыца і іншыя.  

 

Сёння мы з вамі пагутарым аб нашай школе. Здзейснім невялікую экскурсію

ў ходзе, якой пазнаёмімся з кабінетамі і іншымі памяшканнямі школы.

У нашым горадзе ёсць некалькі школ.

- Скажыце, калі ласка, які нумар мае наша школа? (адказы дзяцей)

- А хто ведае адрас школы? (Вуліца і нумар будынка) (адказы дзяцей)

- Колькі паверхаў мае наша школа? (адказы дзяцей)

- На якім паверсе размешчаны ваш клас? (адказы дзяцей)

 

ІІ. Экскурсія па школе.

Зараз мы з вамі адправімся на экскурсію па школе.

 

1. Школа пачынаецца з вестыбюля

              Мы з вамі знаходзімся ў прасторным памяшканні, якое

называецца вестыбюль. Злева размешчаны куток дзяржаўнай сімволікі.

Справа для навучэнцаў старэйшых класаў размешчаны гардэроб. У гардэробе

працуе гардэробшчыца , якая прымае верхнюю вопратку ў вучняў і выдае

нумарок.

 

2. Самы галоўны чалавек школы

              Скажыце, хто ў школе самы галоўны? (адказы дзяцей)                        Самы галоўны ў школе дырэктар.

              Завуць дырэктара Любоза Васіль Аляксандравіч. У

дырэктара ёсць свой кабінет, які знаходзіцца на першым паверсе.

(Падыходзім да кабінета дырэктара)

 

3. Кабінет аказання медыцынскай дапамогі.

            На жаль, часам у школе вучні атрымліваюць траўмы. У                     гэтым выпадку

            яны могуць звярнуцца ў медыцынскі пункт. Ім заўсёды                       акажа першую медыцынскую дапамогу медыцынскі                           работнік

 

4. Тут нас вучаць працаваць.

 Кабінет працоўнага навучання ў школе дапаможа дзяўчынкам ў далейшым выбраць любімы занятак па душы. Дзяўчынкі могуць займацца

біссерапляцннем, вязаннем, шыццём, працаваць з кардонам і паперай,

асвойваць асновы кулінарыі. Лепшыя работы навучэнцаў размешчаны на

выставе.

 

5. Школьная бібліятэка.

Знаёмства з кнігай заўсёды прыемна. У бібліятэцы можна ўбачыць велізарнае кнігасховішча, якое забяспечвае ўсю школу неабходнымі падручнікамі. Акрамя падручнікаў тут шмат мастацкай літаратуры. Самы галоўны тут - бібліятэкар: Кляпец Эльвіра Францаўна і Жыдко Эма Ігнацьеўна. Яны выдаюць вучням кнігі.

 

6. Спартыўная зала - гэта вялікае прасторнае памяшканне, дзе праходзяць

урокі фізкультуры. Ён добра абсталяваны спартыўнмі снарадамі. Тут вы

бачыце гімнастычную сценку, абручы, шмат розных мячоў, спартыўныя

маты. Пасля ўрокаў вучні займаюцца ў спартыўных секцыях па баскетболе,

валейболе, настольным тэнісе. Побач са спартыўнай залай размешчана сцяна

спартыўных дасягненняў. Штогод на ёй змяняюцца партрэты лепшых

спартсменаў школы і выстаўлены граматы і дыпломы за перамогі ў розных

спаборніцтвах.

 

7. Школьная сталовая.

Тут у сталовай дзеці харчуюцца.

- Скажыце, хто працуе ў школьнай сталовай? (Адказы дзяцей)

- Смачна вас кормяць у сталовай? (Адказы дзяцей)

 

8. Школьныя калідоры

 Мы з вамі падняліся на другі паверх. 1,2,3 паверхі маюць аднолькавую

планіроўку. З аднаго боку калідора размяшчаюцца шэраг вокнаў, з другога –

навучальныя кабінеты. Сёння ў школе 20 навучальных класаў. Сярод іх

класы інфарматыкі, матэматыкі, рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і

літаратуры, хіміі, фізікі, біялогіі, замежнай мовы, гісторыі.

 

9.Актавая зала - месца правядзення святаў і ранішнікаў, навагодніх

маскарадаў і дыскатэк.

 

10. Месца сустрэчы і адпачынку настаўнікаў

 У нашай школе настаўніцкая - гэта сапраўды месца, дзе настаўнікі могуць

адпачыць пасля ўрока, і падрыхтавацца да наступнага. Для гэтага тут ёсць

зручны стол, дошка аб'яваў. Сёння ў школе працуюць 70 педагогаў. У

метадычным кабінеце праходзяць нарады настаўнікаў.

 

11. Кабінет інфарматыкі.

 У школе 2 сучасных камп’ютарных класа. Вучні нашай школы – удзельнікі

розных інтэрнэт-конкурсаў, алімпіяд.

 

12. Адміністрацыя школы.

Знаёмства вучняў з адміністрацыяй школы. Дзеці наведваюць працоўны

кабінет намеснікаў дырэктара.

 

ІІІ. Заключная гутарка.

Вярнуўшыся ў клас, праходзіць, гутарка з дзецьмі аб тым, хто клапоціцца аб

чысціні школы, што робяць самі дзеці, каб дапамагчы дарослым.

Вучні адгадваюць загадкі.

 

Гэта што за дзіўны дом?

Як яго мы назавём?

Ты ў цудоўны дом прыходзь.

Скарбы з ведаў там знаходзь.

Там настаўнік і сябры.

Што за дом той, гавары. (Школа)

 

Парты сталі ў роўны рад

І чакаюць тут рабят

Кабінет сустрэне нас

Гэта што …         (Вучэбны клас)

 

Кніг – паліцы, стэлажы.

Усё, што хочаш для душы, -

І аповесці, і казкі,

Ды і вершы – калі ласка.      (Бібліятэка)

 

Тут мячы, гантэлі, маты

І спартыўныя снарады.

З фізкультураю сябрую –

І таму ў той зал іду я. (Спартыўная зала)

 

Вершы можна тут чытаць.

І спяваць – на сцэне.

І артыстаў бачыць рады

Гледачы ў партэры.    (Актавая зала)

 

Шапкі, курткі і плашчы

Тут пакінуць можаш ты.

А закончацца ўрокі –

Прыбяжы і забяры. (Школьны гардэроб)

 

Тут сняданак, і абед –

Кашу, боршч і вінегрэт –

Усё гатуюць ад душы.

Смачна есці, малышы! (Школьная сталовая)

 

Гучыць песня пра школу, праводзіцца гульня «Чатыры кружочкі»

(вучням прапануецца выбраць па колеры кружочкі):

чырвоныя - школа вельмі падабаецца;

зялёныя - проста падабаецца;

сінія - не вельмі падабаецца;

фіялетавыя - зусім не падабаецца.

Па жаданні вучням прапануецца абгрунтаваць свой выбар.

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.05.2014)
Просмотров: 733 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0