Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Праграма факультатыўнага занятка 8 клас

 

Праграма факультатыўнага занятка

“Мой родны край – Глыбоччына”

8 клас

Тлумачальная запіска

Выхаванне грамадзяніна, які паважае сваю дзяржаву, застаецца верным сваім родным мясцінам, з’яўляецца галоўным прыярытэтам дзейнасці ўстаноў адукацыі.

З мэтай удасканалення працэсу грамадзянскага выхавання школьнікаў, пашырэння ведаў аб родным краі распрацавана праграма факультатыўнага занятка “Мой родны край – Глыбоччына”, якая прызначана для вучняў VIII – IX класаў. Праграма садзейнічае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за гістарычнае мінулае сваёй Бацькаўшчыны, садзейнічае фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Мэта факультатыўнага занятка: фарміраванне ў вучняў грамадзянскай пазіцыі і пачуцця любві да роднага краю, усведамленне свайго прычынення да яго гісторыі, павагі да яго гісторыі, культуры, традыцый. Пашырэнне ведаў аб прыродных багаццях Глыбоччыны і людзях, якія яго насяляюць.

Задачы:

  • садзейнічаць развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыі, геаграфіі і культуры роднага краю, да яго мінулага, сучаснага і будучага;
  • фарміраваць веды вучняў па гісторыі культуры краю, яго структуры і прыродзе, галоўных прамысловых і сацыяльных аб’ектах;
  • развіваць вобразнае мысленне і творчыя здольнасці вучняў;
  • ствараць умовы для выхавання ў школьнікаў пачуцця прычынення да жыцця роднага краю.

Распарцоўка тэм і зместу факультатыўнага занятка заснавана на прынцыпах навуковасці, непрырыўнасці і гістарызму. Праграма складзена з улікам тых ведаў і навыкаў, якія фарміруюцца пры вывучэнні агульнаадукацыйных дысцыплін у школе. Факультатыўны занятак дазволіць вучням паглыбіць веды па гісторыі роднага краю, яго культуры і геаграфіі.

Праграмны матэрыял факультатыўнага занятка “Мой родны край – Глыбоччына” прадстаўлены чатырма накірункамі: культура роднага краю, літаратура і мастацтва, гісторыя краю, геарафія, прырода і экалогія краю. У першы год навучання дзеці знаёмяцца з  культурай роднага краю, літаратурай і мастацтвам, у другі – з гісторыяй краю, геаграфіяй, прыродай і экалогіяй краю.

Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на два гады навучання: XIII і IX класы, па 35 гадзін у кожным класе (1 гадзіна ў тыдзень). Факультатыўны занятак пачынаецца з уводнай тэмы і заканчваецца выніковым заняткам. З улікам мясцовых умоў настаўнік можа замяніць некаторыя тэмы на краязнаўчы матэрыял сваёй мясцовасці.

Зыходзячы з узроставых асаблівасцей вучняў і іх інтарэсаў, у час заняткаў неабходна звяртацца да тых формаў і метадаў работы, якія дазваляюць знаёміць школьнікаў з прадметамі і з’явамі рэчаіснасці непасрэдна, выкарыстоўваць актыўныя формы работы:  вывучэнне гістарычных крыніц, экскурсіі, вусныя журналы, конкурсы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзел у святах і іншыя. Вучні могуць ажыццяўляць пошукова-даследчую дзейнасць, збіраць матэрыял аб гістарычных фактах, падзеях, помніках і прадстаўляць вынікі сваёй працы ў розных формах.

Прагназуемыя вынікі

У выніку вывучэння матэрыялаў факультатыўнага занятка вучні павінны ведаць:

- гісторыю свайго краю з часоў узнікнення да сучаснасці, суадносіць гістарычныя факты на Глыбоччыне з пэўнымі перыядамі гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі;

- заканамернасці геаграфічных з’яў і падзей,  і выяўленне сувязей паміж геаграфічнымі з’явамі і працэсамі, якія адбываюцца на Глыбоччыне;

- архітэктурныя і культурныя помнікі свайго краю, іх гісторыю і прызначэнне;

- дзеячаў культуры і літаратуры сваёй мясцовасці і іх творчасць.

 

 

Змест

8 клас

(35 гадзін)

1.Уводзіны (1 гадзіна)

Знаёмства з прадметам і задачамі факультатыўнага занятка. Першы ўспамін аб горазде Глыбокае. Паходжанне назвы.

2. Першабытны лад на тэрыторыі Глыбоччыны (1 гадзіна)

Археалагічныя помнікі. Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю раёна. Стаянкі ў наваколлі вёскі Пліса. Селішчы і гарадзішчы каменнага веку. Гарадзішчы і селішчы жалезнага веку (в. Зарубіна, Запруддзе, Галубічы, Шыпы і інш.). Асаблівасці прылад працы.

3. Культавыя камяні Глыбоччыны (1 гадзіна)

“Чортаў” камень, “Перуноў” камень, камень “з рыбкамі”, Вялікі камень, валун з ружовага граніту і іншыя

4. Легенды, паданні і казкі Глыбоччыны (1 гадзіна)

Легенды і паданні аб паходжанні назваў вёсак, рэк, азёр, вуліц. Паданне пра Чортаў камень, каменныя крыжы, Замкавую гару.

5. Абрадавыя традыцыі Глыбоччыны (1 гадзіна)

Асаблівасці мясцовых сямейна-абрадавых і каляндарна абрадавых традыцый.

6. Архітэктурная спадчына горада Глыбокае (1 гадзіна)

Касцёл Святой Троіцы, Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, касцёл Беразвецкага кляштара, Ільінская капліца на старых могілках, калона ў памяць Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

7. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны (3 гадзіны)

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в.Празарокі, царква Параскевы ў в.Чарневічы, царква Параскевы ў в.Пліса, царква Раства Іаана Прадцечы ў в.Бабруйшчына, Міхайлаўская царква ў в.Верхняе, Мікалаеўская царква ў в.Забор’е, Успенская царква ў в.Кавалі, царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў в.Галубічы, царква Святой Тройцы ў в.Псуя, царква ў гонар Прэабражэння Гасподня ў в.Мамаі, царква Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле, Троіцкая царква ў в.Вялец, Святапакроўская царква ў в.Бушыкі, царква старавераў ў в.Ластавічы.

8. Каталіцкія храмы Глыбоччыны (3 гадзіны)

Касцёл Ганны ў в.Мосар, касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў в.Удзела, касцёл Унебаўзятай Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Празарокі, касцёл Найсвяцейшай Маці Божай Ласкавай у в.Задарожжа, касцёл Узвышша Святога Крыжа ў в.Чарневічы, касцёл Сэрца Езуса ў г.п.Падсвілле, касцёл Іаана ў в.Прошкава, касцёл у в.Бабруйшчына, касцёл Узнясення Хрыстова ў в.Дзеркаўшчына.

9. Палацава-сядзібная архітэктура (2 гадзіна)

Палацава-паркавы ансамбль у в.Мосар, палаца-паркавы ансамбль  у в.Залессе-Астроўна, дробнамаёнткавая сядзіба ў в.Азярцы, в.Прошкава, паркі ў в.Псуя, в.Пліса, в.Галубічы, жылая забудова вуліц Глыбокага XIX - XX стагоддзяў.

10. Вытворчыя забудовы Глыбоччыны (1 гадзіна)

Млын у г.Глыбокае, в.Каштылянаўшчына, в.Зябкі, в.Пліса, в.Шэпелева, в.Міхальцы, в.Бабруйшчына.

11. Помнікі гісторыі і культуры Глыбоцкага раёна (1 гадзіна)

12. Народныя майстры Глыбоччыны (1 гадзіна)

А.Дубіна, М.Калакольцаў, Л.Ф.Андзілеўка, В.В.Байкова, Д.А.Бельская, М.В.Ермаловіч, Д.С.Ліцвінскі, А.А.Згірская, В.З.Мацюшонак, Г.К.Рабіза, Г.П.Таляронак.

13. Ігнат Буйніцкі – заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра (1 гадзіна).

14. Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі (1 гадзіна).

15. Язэп Драздовіч – беларускі Леанарда да Вінчы (1 гадзіна).

16. Родам з Глыбоччыны (1 гадзіна)      

Жыццё і творчасць Мікалая Максімавіча Мінскага, Лявона Іосіфавіча Ракоўскага, Тадэвуша Дайленгі-Мастовіча і іншых.

17. Трагічныя лёсы глыбоцкіх літаратараў (1 гадзіна)

Трагічнасць лёсу Вацлава Ластоўскага, Алеся Дубровіча. Значэнне іх дзейнасці.

18. Старонкі творчасці паэтаў і празаікаў Глыбоччыны (1 гадзіна).

19. Літаратурнае аб’яднанне “Далягляды” (1 гадзіна)

Агульныя звесткі, маладыя таленты, вершы, пакладзеныя на музыку.

20. Перыядычны друк: раённая газета “Веснік Глыбоччыны” (1 гадзіна).

21. Глыбоччына ў творах паэтаў і празаікаў (1 гадзіна)

П.Броўка “Сосны, арабіны”, М.Святлоў “Я в Глубоком сроду не был”, Е.Лось “Глыбокае”.

22. Адлюстраванне знакамітых мясцін Глыбоччыны ў творах літаратараў  (1 гадзіна)

В.Гарановіч “Паўночны край. Глыбоччына, Радзіма”, “Маё Глыбокае”, “Беразвечча”, М.Баравік “ Барок”, Т.Загорскі “Глыбоцкі бор”, Ю.Касцюк “Падарожжа па малых рэчках”, “Малая радзіма”, Я.Драздовіч “Дзённікі”

23. Жыццё і творчасць Уладзіміра Саўліча (1 гадзіна)

П’есы “Халімон камандуе перадам”, “Сабака з залатым зубам”, “Адзін Гаўрыла ў Полацку”

24. Культурныя традыцыі Глыбоччыны (1 гадзіна)

Свята Купалле, Масленіца, Каляды, Свята вёсак і іншыя.

25. Сучаснае культурнае жыццё Глыбоччыны (1 гадзіна)

Культура, Глыбоцкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Дом рамёстваў.

26. Глыбоччына музычная (1 гадзіна)

Творчасць самадзейных кампазітараў Г.К.Шакола, Б.Б.Грамахоўскага і іншых.

 

27. Адукацыя на Глыбоччыне (1 гадзіна)

Установы агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыіі, Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй.

28. Музеі ўстаноў адукацыі (1 гадзіна)

Дзяржаўная агульнаадукацыйная сарэдняя школа №1 г.Глыбокае – мемарыяльны музей П.В.Сухога, дзяржаўная агульнаадукацыйная сарэдняя школа №2 г.Глыбокае – музей “літаратурная Глыбоччына”, краязнаўчы музей імя Ігната Буйніцкага – Празароцкая сярэдняя школа, гісторыка-краязнаўчы музей вескі Пліса, гісторыка этнаграфічны музей ільну і хлеба – Верхнянская базавая школа, краязнаўчы музей – Псуеўская сярэдняя школа, этнагафічны музей “Сялянская хата” – Узрэцкая сярэдняя школа, этнаграфічны музей “Прырода і чалавек” – Прошкаўская сярэдняя школа, гісторыка-краязнаўчы музей – Залеская сярэдняя школа, краязнаўчы музей – Падсвільская сярэдняя школа.

29. Творчасці зярняткі залатыя (1 гадзіна)

Літаратурны мантаж, напісанне артыкулаў, творчых работ, віктарыны і іншае.

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.04.2014)
Просмотров: 1916 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0