Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Віктарына “ Ці ведаеш ты гісторыю свайго роднага краю ?”

 

Віктарына

“ Ці ведаеш ты гісторыю свайго роднага краю ?”

 

1. Калі і дзе ўпершыню ўпамінаецца Глыбокае? (1514г., Літоўская метрыка)

 

2. Назавіце першых уладальнікаў Глыбокага. ( Зяновічы і Корсакі)

 

3. Якія войны знайшлі адлюстраванне ў гісторыі Глыбокага? ( Лівонская вайна, вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., вайна 1812 г.,  Першая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна)

 

4. Назавіце рэфарматарскую плынь, якая была найбольш актуальна ў Глыбокім ( Кальвінізм)

 

5. Хто стаяў на чале кальвінісцкага руху ў Глыбокім? ( Юрый і Крыштафор Зяновічы)

 

6. Хто з’яўляецца фундатарам касцёла і кляштара ордэна кармелітаў у Глыбокім? ( Іосіф Львовіч Корсак)

 

7.  Дзе ў Глыбокім быў адкрыты мужчынскі базыльянскі кляштар? (Мястэчка Беразвечча)

 

8. Нашчадкамі якіх князёў былі Корсакі? ( Полацкіх)

 

9. Чый партрэт знаходзіўся ў Глыбоцкім Троіцкім касцёле? ( Іосіфа Львовіча Корсака)

 

10. Хто быў апошнім уладальнікам Глыбокага? ( Князь Людовік дэ Вітгенштэйн)

 

11. У якім стылі пабудаваны ў Глыбокім Троіцкі касцёл і царква Раства Багародзіцы? ( Стыль барока)

 

12. Хто з вялікіх французскіх палкаводцаў  быў у Глыбокім? ( Напалеон)

 

13. Калі і дзе было прынята рашэнне аб уз’яднанні уніяцкіх цэркваў з праваслаўнымі? ( 1839г., Полацкі царкоўны сабор)

 

14. Пасля якой падзеі будынак кармеліцкага касцёла быў пераасвечаны пад  праваслаўную царкву? ( Паўстанне К. Каліноўскага)

 

15. Каму належаць словы і аб чым ідзе гаворка “ Если бы это место принадлежало мне, я приказал бы устроить отсюда судоходное сообщения с Двиной и таким образом из этого незначительного места образовал бы один из красивейших и выгоднейших городов Европы”         ( Беразвечча, Напалеон Банапарт)

 

16. У гонар якой падзеі ў Глыбокім у к. 18 ст. пастаўлена мемарыяльная калона? ( Прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г.)

 

17. Якія назвы горада ўжываліся для радзівілаўскай часткі Глыбокага і кармеліцкай ? ( “Горад” і “ мястэчка”)

 

18. З якімі гарадамі вяло гандаль Глыбокае? ( Вільня, Крулявец)

 

19. Якія тавары з Глыбокага паступалі ў продаж? ( Вырабы з льну, канаплі, сала, скуры, мёд, воск, збожжа)

 

20. Якія галіны гаспадаркі былі развіты ў Глыбокім у 19 ст. ( Малочная жывелагадоўля, льнаводства, мукамольная вытворчасць)

 

21. Хто з нашых землякоў з’яўляецца бацькам беларускага тэатра?          ( Ігнат Буйніцкі)

 

22. Хто з нашых землякоў з’яўляецца прэм’ер-міністрам БНР ? ( Вацлаў Ластоўскі)

 

23. Назавіце імя мастака, які стварыў серыю малюнкаў і акварэлей “ Глыбокае”. ( Язэп Драздовіч)

 

24. Хто пісаў аб Я. Драздовічу, што “ гэта надзвычай цікавы, арыгінальны і таленавіты чалавек”? ( М. Танк)

 

25. Як выглядае і што адлюстроўвае герб Глыбокага?

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (25.04.2014)
Просмотров: 2907 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0