Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

З гісторыі гандлю

 

З гісторыі гандлю

 

Гандаль у мястэчку  Глыбокае, у асноўным, знаходзіўся ў руках яўрэйскага насельніцтва. Глыбоцкія тавары везлі ў Вільню, Полацк, Нямеччыну. Найбольшы свой размах Глыбокае атрымоўвае ў 19 ст. У Глыбокім кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурай, смалой, дзёгцем, паташам. Высокія даходы прыносілі бакалейныя крамы, піцейныя дамы.

У 1897 годзе ў Глыбокім было 637 дваровых месцаў і жылых дамоў. Пражывала 4741 жыхар.

 У мястэчку Глыбокае было:

—       народнае вучылішча,

—       валасное праўленне,

—       два яўрэйскія малельныя дамы,

—       4 хлебазапасныя магазіны,

—       дзейнічалі 2 заводы ліманадна-шыпучай вады,

—       2 швецкія майстэрні,

—       5 мануфактурных крам,

—       2 аптэчныя крамы,

—        96 дробных крам.

 У Глыбокім быў млын, які знаходзіўся на сучаснай вуліцы Дзяржынскага. На беразе возера Кагальнае быў пабудаваны невялікі завод для вытворчасці піва і дражджэй.

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (25.04.2014)
Просмотров: 1462 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0