Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

11 Урок.Прыродаахоўныя тэрыторыі Глыбоцкага раёна

11 Урок.Прыродаахоўныя тэрыторыі Глыбоцкага раёна

Чырвоная кніга БССР, заснаваная ў 1989 годзе (першае выданне),  уключала 80 відаў жывёл і 85 відаў сасудзістых раслін. Другое выданне – у 1993 годзе. Зараз ахове належаць 182 віды жывёл, 180 відаў раслін, 17 грыбоў, 17 відаў лішайнікаў.

Усе віды жывёл і раслін для забеспячэння дыферынцыраванага падыходу і вызначэння неабходных мер аховы раздзелены на 5 катэгорый.     

І катэгорыя: віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, выратаванне якіх немагчыма без ажыццяўлення спецыяльных мер.

         ІІ катэгорыя: віды, колькасць якіх яшчэ адносна высокая, але скарачаецца катастрафічна хутка, што ў недалёкім будучым можа паставіць пад пагрозу знікнення.

         ІІІ катэгорыя: рэдкія віды, якім яшчэ не пагражае знікненне, але сустракаюцца яны ў такой невялікай колькасці або на такіх абмежаваных тэрыторыях, што могуць знікнуць пры неспрыяльных зменах асяроддзя пражывання пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.

         ІV катэгорыя: віды, біялогія якіх вывучана недастаткова, колькасць і стан іх выклікае трывогу, але недахоп звестак не дазваляе аднесці іх ні да адной катэгорыі з вышэй пералічаных.

         V катэгорыя: узноўленыя віды, стан якіх, дзякуючы прынятым мерам аховы, не выклікае больш трывогі, але яны яшчэ не належаць прамысловаму выкарыстанню і за іх папуляцыямі неабходны пастаянны кантроль.

Млекакормячыя: буры мядзведзь, барсук. еўрапейская рысь, садовая соня.

Птушкі: скапа, змеяяд, сапсан, белая курапатка, філін, вялікі крохаль, шэры журавель, вялікі краншнеп, малая чайка, чорны аіст, дзербнік, залацістая ржанка, сярэдні краншнеп, махнаногі сыч, доўгахвостая неясыць, звычайны зімародак, лебедзь-шыпун.

Ракападобныя: лімнакалянус, бакаплаў паласа.

Двухстворчатыя малюскі: жамчужніца звычайная, хвоў пёстры.

Пакрытанасенныя: бяроза карлікавая, кізільнік аланскі, эспарцэт пясчаны, гарачаўка крэстападобная, белакапытнік гібрыдны, касацік сібірскі, паўляпеснік зялёны, пальчатакарэннік балтыйскі, ласняк лёзеля, тайнік яйцавідны,  мякатніца адналістая.

Мохападобныя: цыклідыум стыгійскі.

Грыбы: грыфола зонцічная, або трутавік разгалінованы.

Лішайнікі: парамелія серадыёзная.

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна знаходзяцца  жывёлы і расліны, занесеныя в Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. У тым ліку:

         жывёлы - буры мядзведзь, барсук, еўрапейская рысь;

         птушкі – шэры журавель, вялікі бугай, зімародак звычайны, махнаты сыч, салаўіны цвыркун;

         земнаводныя – змяя мядзянка;

         рыбы – вусач, рыбец;

         расліны – баранец звычайны, сон-трава лугавая, хвощ пёстры, хвощ вялікі, фіялка высокая, казялец голы, марошка прыземістая, чына горная, падмарэннік трохцвятковы, асака абвіслая, асака карэнішчавая;

         грыб – вясёлка.

         Гідралагічнымі заказнікамі рэспубліканскага значэння ў раёне з’яўляюцца азёры Доўгае і Белае.

карта2











 

 

У пералік помнікаў прыроды Віцебскай вобласці занесены наступныя прыродныя аб’екты Глыбоцкага раёна: батанічны помнік прыроды "Глыбоцкі дэндралагічны сад”, Валун "Вялікі камень Пліскі-1”, Валун "Вялікі камень Пліскі-2”, Валун "Вялікі камень” старынаўскі, Валун "Габрусёў камень”, Валун "Камень з рыбкамі”, Валун "Чортаў камень” вялецкі, града Горкінская, пагорак Галубінскі. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна маюцца наступныя помнікі прыроды і заказнікі мясцовага значэння: ландшафтна-гідралагічны заказнік «Галубіцкая пушча», гідралагічны заказнік «Гурбы», батанічныя заказнікі «Зяленая дубрава» і «Халмагоры», ландшафтна-геамарфалагічныя - «Пліскі камавы масіў» і «Маліноўшчына», помнік  прыроды «парк Залессе», помнік  прыроды і  архітэктуры «Мосар», геалагічныя помнікі «Кавалеўская гара», «Гарвацкі кам», «Зябкаўскае ўзвышша», «Мядзведкаўскі оз», «Вялікі камень Давыдкаўскі», «Камень Прошкаўскі», «Камень Прыпернянскі», «Камень Галубоўскі». Ландшафтна-гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Галубіцкая пушча» знаходзіцца на стадыі пераўтварэння ў аднайменны рэспубліканскі ландшафтны заказнік.

Тэрыторыя ландшафтна-геамарфалагічнага заказніка «Пліскі камавы масіў» увайшла ў праектуемы заказнік мясцовага значэння «Мылічына»,  а гідралагічны заказнік «Гурбы» пераўтвараецца ў аднайменны ландшафтны заказнік і распрацоўваецца для яго аховы новае Палажэнне. Пераўтвараецца ландшафтна-геамарфалагічны заказнік «Маліноўшчына» у аднайменны  помнік прыроды. Плануецца асоба ахоўваемая тэрыторыя «Даліна Авуты».

Батанічны заказнік «Халмагоры», помнікі прыроды «парк Залессе», помнік прыроды і архітэктуры «Мосар», геалагічныя помнікі «Кавалеўская гара», «Гарвацкі кам», «Зябкаўскае ўзвышша», «Мядзведкаўскі оз», «Вялікі камень Давыдкаўскі», «Камень Прошкаўскі», «Камень Прыпернянскі», «Камень Галубоўскі» знаходзяцца ў здавальняючым стане. Адпаведнымі рашэннямі Глыбоцкага райвыканкама, а таксама ў адпаведнасці з артыкулам 41 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб особа ахоўваемых  прыродных тэрыторыях», ахова помнікаў прыроды і заказнікаў мясцовага значэння ўскладзена на землекарыстальнікаў, на землях якіх яны размешчаны.

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (23.02.2014)
Просмотров: 1313 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0