З гісторыі гандлю
Гандаль у мястэчку Глыбокае, у асноўным, знаходзіўся ў руках яўрэйскага насельніцтва. Глыбоцкія тавары везлі ў Вільню, Полацк, Нямеччыну. Найбольшы свой размах Глыбокае атрымоўвае ў 19 ст. У Глыбокім кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурай, смалой, дзёгцем, паташам. Высокія даходы прыносілі бакалейныя крамы, піцейныя дамы.
У 1897 годзе ў Глыбокім было 637 дваровых месцаў і жылых дамоў. Пражывала 4741 жыхар.
У мястэчку Глыбокае было:
народнае вучылішча,
валасное праўленне,
два яўрэйскія малельныя дамы,
4 хлебазапасныя магазіны,
дзейнічалі 2 заводы ліманадна-шыпучай вады,
2 швецкія майстэрні,
5 мануфактурных крам,
2 аптэчныя крамы,
96 дробных крам.
У Глыбокім быў млын, які знаходзіўся на сучаснай вуліцы Дзяржынскага. На беразе возера Кагальнае быў пабудаваны невялікі завод для вытворчасці піва і дражджэй.
|