Віктарына
“ Ці ведаеш ты гісторыю свайго роднага краю ?”
1. Калі і дзе ўпершыню ўпамінаецца Глыбокае? (1514г., Літоўская метрыка)
2. Назавіце першых уладальнікаў Глыбокага. ( Зяновічы і Корсакі)
3. Якія войны знайшлі адлюстраванне ў гісторыі Глыбокага? ( Лівонская вайна, вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., вайна 1812 г., Першая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна)
4. Назавіце рэфарматарскую плынь, якая была найбольш актуальна ў Глыбокім ( Кальвінізм)
5. Хто стаяў на чале кальвінісцкага руху ў Глыбокім? ( Юрый і Крыштафор Зяновічы)
6. Хто з’яўляецца фундатарам касцёла і кляштара ордэна кармелітаў у Глыбокім? ( Іосіф Львовіч Корсак)
7. Дзе ў Глыбокім быў адкрыты мужчынскі базыльянскі кляштар? (Мястэчка Беразвечча)
8. Нашчадкамі якіх князёў былі Корсакі? ( Полацкіх)
9. Чый партрэт знаходзіўся ў Глыбоцкім Троіцкім касцёле? ( Іосіфа Львовіча Корсака)
10. Хто быў апошнім уладальнікам Глыбокага? ( Князь Людовік дэ Вітгенштэйн)
11. У якім стылі пабудаваны ў Глыбокім Троіцкі касцёл і царква Раства Багародзіцы? ( Стыль барока)
12. Хто з вялікіх французскіх палкаводцаў быў у Глыбокім? ( Напалеон)
13. Калі і дзе было прынята рашэнне аб уз’яднанні уніяцкіх цэркваў з праваслаўнымі? ( 1839г., Полацкі царкоўны сабор)
14. Пасля якой падзеі будынак кармеліцкага касцёла быў пераасвечаны пад праваслаўную царкву? ( Паўстанне К. Каліноўскага)
15. Каму належаць словы і аб чым ідзе гаворка “ Если бы это место принадлежало мне, я приказал бы устроить отсюда судоходное сообщения с Двиной и таким образом из этого незначительного места образовал бы один из красивейших и выгоднейших городов Европы” ( Беразвечча, Напалеон Банапарт)
16. У гонар якой падзеі ў Глыбокім у к. 18 ст. пастаўлена мемарыяльная калона? ( Прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г.)
17. Якія назвы горада ўжываліся для радзівілаўскай часткі Глыбокага і кармеліцкай ? ( “Горад” і “ мястэчка”)
18. З якімі гарадамі вяло гандаль Глыбокае? ( Вільня, Крулявец)
19. Якія тавары з Глыбокага паступалі ў продаж? ( Вырабы з льну, канаплі, сала, скуры, мёд, воск, збожжа)
20. Якія галіны гаспадаркі былі развіты ў Глыбокім у 19 ст. ( Малочная жывелагадоўля, льнаводства, мукамольная вытворчасць)
21. Хто з нашых землякоў з’яўляецца бацькам беларускага тэатра? ( Ігнат Буйніцкі)
22. Хто з нашых землякоў з’яўляецца прэм’ер-міністрам БНР ? ( Вацлаў Ластоўскі)
23. Назавіце імя мастака, які стварыў серыю малюнкаў і акварэлей “ Глыбокае”. ( Язэп Драздовіч)
24. Хто пісаў аб Я. Драздовічу, што “ гэта надзвычай цікавы, арыгінальны і таленавіты чалавек”? ( М. Танк)
25. Як выглядае і што адлюстроўвае герб Глыбокага?
|