Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

11 Урок. Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі
11 Урок. Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі

Паўліна Мядзёлка пражыла багатае і нялёгкае жыццё. Нарадзілася яна 12 (24) 09.1893 г. у в. Будслаў Мядзельскага раёна. У 1898 годзе сям’я пераехала на жыхарства ў г. Глыбокае. Сям’я была вялікая – 9 чалавек: бацька, маці, Паўлінка, тры малодшыя браты, 2 цёткі і бабуля. Бацька, асабліва ў маладыя гады, быў вельмі набожны, служыў арганістам у касцёле.

Дом, дзе жыла сям’я Мядзёлкі, быў ля касцёла (сучасны Троіцкі касцёл), бо ў кнізе "Сцежкамі жыцця” аўтар узгадавала "Побач з нашым домам у Глыбокім пабудаваўся касцёл, і я кожны дзень назірала, як гасяць вапну”. Але дзе канкрэтна быў дом ,пакуль яшчэ не ўстаноўлена. Далей П.Мядзёлка ўспамінае: "Дома бядота, голад і холад. Хацінка, у якой мы жылі старая, падгнілая. Зімой сцены ў хаце знізу аж да акон пакрываліся пластом намаразі і плесені, а ў адлігу і вясной цякло з іх так, што  маці, заліваючыся слязьмі, анучай збірала з падлогі ваду па некалькі разоў на дзень”.

Магчыма, што дом быў ля касцёла,але бліжэй да рэчкі, бо ў кнізе Паўліна згадвае: "Пашле, бывала яна (маці) мяне на рэчку бялізну паласкаць. Загляджуся, як вада пераліваецца… і не агледжуся, як паплыве з вадой то панчоха, то хусцінка . Ну і чакай тады дома добрага прачуханца”. Напэўна, маці не выпраўляла б дзяўчынку паласкаць бялізну, калі б  рэчка была далёка ад дома.

Чытаць  Паўлінка навучылася дома, было ёй тады гадоў 6-7. Тады ж бацька адвёў яе ў адзінае ў той час у Глыбокім царкоўнапрыходскае вучылішча з трохгадовым навучаннем.

У кнізе Паўліна Мядзёлка так успамінае пра наш горад: "Да першай імперыялістычнай вайны мястэчка Глыбокае Дзісненскага павета налічвала сем вуліц. У цэнтры мястэчка былі толькі два мураваныя дамы – аднапавярховая "Цэнтралка” з рэстаранам і більярдам і двухпавярховы дом, у якім знізу  размяшчалася аптэка, а на другім паверсе быў прыёмны пакой і кватэра доктара Пулікоўскага”.

Праўда, супрацоўнікі раённага музея, не згодны з тым, што на пачатку XX стагоддзя ў Глыбокім было толькі сем вуліц, але такім запомніла наш горад Паўліна Мядзёлка. Адсюль, з нашага горада ,пачаўся яе шлях у вялікае жыццё.

У 1907 годзе Мядзёлка  едзе ў Рыгу і ўладкоўваецца на прыватныя вячэрнія курсы для дарослых. За 4 гады тут рыхтавалі да экзаменаў на атэстат сталасці. Наведвала гэтыя курсы рабочая моладзь. Сярод усіх Паўлінка  была самая малодшая,  ёй было усяго 14 год.

Увосень 1909 года дзяўчына спрабуе здаць экзамены на атэстат сталасці пры Віленскай вучэбнай акрузе, але яе мары не ажыццявіліся. А праз год Паўлінка паступае ў жаночую гімназію, але закончыць не змагла: не было сродкаў заплаціць за навучанне.

Восенню 1912 глыбоцкі аптэкар Аўгустоўскі сам прапанаваў дзяўчыне пазыку, каб яна магла паехаць у Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныйныя курсы. Так Мядзёлка аказалася ў Пецярбургу.

Па суботах вечарамі пасля заняткаў  беларуская моладзь збіралася на кватэры  прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы. Сюды прыходзіў Язэп  Драздовіч, Антон Грыневіч, Браніслаў Тарашкевіч, Янка Купала, Цётка і іншыя.

На адным з такіх вечароў Я.Купала прачытаў сваю п’есу "Паўлінка”. Усе загарэліся жаланнем яе паставіць. І галоўную ролю ў  п’есе выпала іграць Паўліне Мядзёлцы. Доўга не атрымлівалася на рэпетыцыях гэта роля, але на прэм’еры, якая адбылася ў 1913 годзе, дзяўчына так сыграла, што воплескі гледачоў доўга не сціхалі, доўга на адпускалі са сцэны самадзейных артыстаў. 

У 1914 годзе закончылася навучанне ў Пецярбургу. Летам гэтага ж года пачалася Першая сусветная вайна. Паўліна едзе дамоў у Глыбокае, каб перачакаць ліхалецце.

Вясной 1915 года сям’я пераехала ў Даўгінава. А калі вайна дакацілася і туды, бацькі адпраўляюць дзяцей да дзядзькі ў Царыцын. У Глыбокае Паўліна ўжо не вернецца.   

Лёс яе быў складаны. Некалькі разоў была арыштавана:  у маі 1920 г. – польскай дыфензівай за антыпольскую дзейнасць, у 1924 – латышскай паліцыяй. Працавала і ў школе, і ў дзіцячым прытылку, і ў Горыцкай сельскагаспадарчай акадэміі. Сябравала з Я.Купалам, М.Багадановічам, М.Гарэцкім і іншымі дзеячамі.

У 1930 годзе 18 ліпеня арыштавана ГПУБССР, выслана з Беларусі. У 1947 годзе пераехала жыць да маці ў Будслаў. Працавала ў школе, стварыла цудоўны хор. У 1966 годзе ёй прысвоена званне заслужаны дзеяч культуры за значнны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва.

А 13 лютага 1974 года перастала біцца сэрца цудоўнай артысткі, педагога, мемуарысткі.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 2574 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0