Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

12 Урок.Перапіс насельніцтва – важнейшы інфармацыйны рэсурс

12 Урок.Перапіс насельніцтва – важнейшы

інфармацыйны рэсурс

         Перапіс насельніцтва – адзіны працэс збору, абагульнення , аналізу і публікацыі дэмаграфічных, эканамічных і сацыяльных звестак аб насельніцтве, якія адносяцца па стану на вызначаны час да ўсіх асоб у краіне або дакладна абмежаванай яе часткі. Перапіс насельніцтва з’яўляецца важнейшым інфармацыйным рэсурсам, які атрымліваюць на дзяржаўным узроўні шляхам апытвання грамадзян.

         На працягу сваёй гісторыі Беларусь перажыла не адзін перапіс. Упершыню беларусы былі "перапісаны” ў складзе Расійскай імперыі. У пяці заходніх губернях (Віленская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская і Віцебская) пражывала 5 млн. 886 тыс. чалавек.

         Перапісы 1920, 1923 не адлюстроўвалі сапраўдных звестак аб колькасці насельніцтва рэспублікі ў сувязі з катастрафічнымі вынікамі вайны, падзелам тэрыторыі на Заходнюю Беларусь і БССР.

         Па першаму ўсесаюзным перапісу насельніцтва 1926 года колькасць насельніцтва БССР скдала 4 млн. 925 тыс. чалавек. Вынікі перапісу насельніцтва 6 студзеня 1937 года, па якіх у Беларусі пражывала 5 млн. 110 тыс. чалавек  былі аб’яўлены "дэфектнымі”.  Перапіс 1939 года зафіксаваў колькасць насельніцтва БССР 5 млн. 270 тыс. чалавек.

         У той жа час тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў саставе Польшчы, ахоплівалі польскія перапісы 1931, 1933 гадоў, галоўнай мэтай якіх была паланізацыя насельніцтва. Да кожнага перапісу насельніцтва выпускаліся агітацыйныя плакаты, маркі, значкі [дадатак 1.3; 1.4]

         Па першым  пасляваенным перапісе насельніцтва БССР, які  быў праведзены ў 1959 у агульнасаюзным маштабе, колькасць насельніцтва рэспублікі склала 8 млн. 60 тыс. чаловек. 

         Наступныя перапісы ў БССР, праведзеныя ў 1970 г., 1979 г., 1989 г., зафіксавалі рост насельніцтва рэспублікі: 9 млн., 9 млн. 560 тыс. і 10 млн. 152 тыс. адпаведна.

         З кожным перапісам насельніцтва ўдасканальваліся перапісныя лісты, з’явіліся спецыяльныя лісты выбарачнага перапісу, паляпшалася якасць і хуткасць апрацоўкі вынікаў перапісу. Але заўсёды застаецца нязменным галоўны прынцып самога перапісу: усе звесткі запісваюцца са слоў апытваемых без патрабавання дакументаў на пэўны вызначаны день і час.

            Першы перапіс насельніцтва ў незалежнай Беларусі, праведзены ў адпаведнасці з  указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1996 года № 47 па стану на 16 лютага 1999 года выявіў наяўнасць дэмаграфічнага крызісу (10 млн. 45 тыс. человек), а перапіс 2009 года пацвердзіў яго паглыбленне (9 млн. 503 тыс. 800 чалавек).


Дынаміка колькасці насельніцтва Глыбоцкага раёна па перапісах 

(у сучасных межах, тыс. чал.)


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (23.02.2014)
Просмотров: 1147 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0