Асноўнай тэндэнцыяй заканамернага пераразмеркавання паміж горадам і сельскай мясцовасцю з’яўляецца інтэнсіўны рост гарадскога насельніцтва ў Глыбоцкім раёне, колькасць якога вырасла ў 5, 24 раза (з 3883 у 1897 годзе да 20352 чалавек у 2009 годзе). Негледзячы на агульнае змяншэнне колькасці насельніцтва, Глыбоцкі раён ў працэнтных адносінах да колькасці насельніцтва як Віцебскай вобласці, так і Рэспублікі Беларусь мае практычна нязменныя велічыні, якія штогод вагаюцца сотымі долямі працэнта ў бок змяншэння. Развіццё прамысловасці раёна, якое асабліва хуткімі тэмпамі адбываецца ў пасляваенныя гады, прыводзіць да росту долі гарадскога насельніцтва і адпаведна змяншэнні долі сельскага. Аднак Глыбоцкі раён застаецца тыповым сельскім раёнам Віцебскай вобласці, у якім па дадзеных перапісу 2009 года яшчэ пераважала сельскае насельніцтва. На тэрыторыі раёна размешчаны два населеныя пункты з гарадскім насельніцтвам: г. Глыбокае і пасёлак гарадскога тыпу Падсвілле (з 1965 года). Рост колькасці гарадскога насельніцтва Глыбоцкага раёна Полаўзроставая структура насельніцтва У складзе насельніцтва Глыбоцкага раёна, як і ў цэлым ў Рэспубліцы Беларусь, пераважаюць жанчыны, сярод гараджан існуе перавага мужчын. Суадносіна мужчынскага і жаночага насельніцтва раёна год | усяго | мужчын | % | жанчын | % | 1897 | 54730 | 26598 | 48, 6 | 28132 | 51, 4 | 2009 | 41043 | 19555 | 47, 7 | 21488 | 52, 3 | гарадское | 20352 | 10354 | 50, 9 | 998 | 49, 1 | сельскае | 20691 | 10017 | 48, 4 | 10674 | 51, 6 |
Па ўзроставай структуры насельніцтва Глыбоцкага раёна мае высокую долю пажылых узростаў, а колькасць дзяцей і моладзі не павялічваецца. У апошнія гады назіраецца зніжэнне дэмаграфічнай нагрузкі на насельніцтва ў працаздольным узросце за кошт змяншэння долі дзяцей. Дынаміка працоўных рэсурсаў Глыбоцкага раёна Узроставая структура насельніцтва раёна на дадзены момант характарызуецца як аптымальная, эканамічна эфектыўная з адносна высокім працоўным патэнцыялам. Доля асоб працаздольнага ўзросту высокая ў Карабоўскім сельсавеце (62%), Абрубскім (58, 3%), самая нізкая – ў Псуеўскім ( 48, 2 %). Значна больш высокая колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце сярод гарадскога насельніцтва. Але гэтая сітуацыя захаваецца нядоўга, таму што працэс старэння ахапіў і гарадское насельніцтва. а прыток маладых людзей з вёскі значна скарачаецца. Дынаміка шчыльнасці сельскага насельніцтва Глыбоцкага раёна наступная: 1959 – 39 чал/ км2 ; 1979 - 24 чал/ км2 ; 1989 – 20 чал/ км2; 1999 – 17 чал/ км2; 2009 - 11, 6 чал/ км2; Населенасць раёна ў 1959 годзе склала 39 чал/км2 і зменшылася да 11, 6 чал/км2 у 2009 годзе. Маюцца істотныя адрозненні ў шчыльнасці насельніцтва асобных сельсаветаў. Напрыклад, у 1959 годзе высокай населенасцю (больш 50 чал/км2) вызначаліся Празароцкі. Зябкаўскі, Пліскі, Азярэцкі сельсаветы, а ў Псуеўскім яна дасягала 18 чал/км2, то ў 2009 годзе шчыльнасць насельніцтва Псуеўскага сельсавета склала 4 чал/км2 , а высокая (больш 20 чал/км2 ) захавалася ў Азярэцкім, Карабоўскім і Удзелаўскім сельсаветах. Разушчыльненне сельскага насельніцтва за перыяд 1959-2009 гадоў у сярэднім па раёне склала 54%, найвышэйшы паказчык у Галубіцкім сельсавеце - 85%, найменшы - у Карабоўскім - 35%.%). Тыпалогія сельскіх населеных пунктаў Асноўная праблема раёна – змяльчэнне сельскіх населеных пунктаў, змяншэнне іх колькасці з-за рэзкага памяншэння сельскага насельніцтва. Тыпалогія сельскіх населеных пунктаў па колькасці насельніцтва У матэрыялах перапісу насельніцтва пазначаны вёскі сплаву ракі Бярозаўкі (Амберг, Бычкова, Ванькаўшчызна, Гараўляне, Грыцава, Кур’янава, Майсюціна, Саломенка), ракі Дабрылаўкі – Майсюціна. У вёсках Зарэчча (на Авуце), Шарабаі (на Аржаніцы), Юзафова (на Варонаўцы) працавалі вадзяныя млыны. У Весялусе, Пагулянцы, Мікуліны Буськах і яшчэ ў сямі вёсках дзейнічалі корчмы. Па дадзеных перапісу 1897 года ў раёне налічвалася 4 мястэчкі, 7 сёлаў. Побач з асноўным тыпам пасяленняў – вёскамі - існавалі фальваркі, маёнткі, памесці, засценкі, акалодкі, старожкі, хутары. Асаблівасці сельскага рассялення Глыбоцкага раёна абумоўлены ў першую чаргу прыроднымі ўмовамі рэгіёна. Напрыклад, перасечаннасць рэльефу, мноства азёр, рэк, забалочаннасць і лясістасць тэрыторыі абумовілі дробнаконтурнасць сельскагаспадарчых угоддзяў, што прывяло да фарміравання дробных і драбнейшых пасяленняў. Люднасць населенных пунктаў раёна ўзрастае з поўначы на поўдзень. Размяшчаюцца вёскі ўздоўж рэк, рачных далін, каля азёр і на водападзелах.
Характар рэльефу, гідралагічныя ўмовы, якасць глебаў і асаблівасці сельскагаспадарчай вытворчасці вызначылі формы забудовы вёсак. Пераважаючай з’яўляецца лінейная форма, пры якой дамы размяшчаюцца двума радамі, а прастора паміж імі ўтварае вуліцу. Сустракаецца лінейная аднарадная форма забудовы, пры якой размяшчэнне жылля цягнецца адным ланцужком уздоўж дарог, рэк, азёр. Мае месца і бессістэмная забудова вёсак. Аднак патрэбна сказаць, што ўсе новыя пасёлкі, пабудаваныя як вынік праяўлення інтэнсіўнага выкарыстання зямель (будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў, стварэнне гаспадарак на меліярыраваных землях), маюць паквартальную забудову, напрыклад, Ломашы, Карабы-2, Шунеўцы. Горад Глыбокае з’яўляецца адміністрацыйным культурна-гаспадарчым цэнтрам з высокім развіццём прамысловасці па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі не толькі раёна, але і ўсёй заходняй групы раёнаў. Другім па значэнні планіровачным цэнтрам раёна з’яўляецца пасёлак Падсвілле, які ўзнік на месцы буйных сёл, хутка развіваўся "за польскім часам” як прыгранічны фарпост і прызнаны гарадскім пасёлкам у 1965 годзе. Геаграфічнае становішча, транспартныя шляхі і адміністрацыйныя фунцыі вызначылі лёс многіх населеных пунктаў раёна. [дадатак 1.10]. Страцілі сваё значэнне буйныя вёскі мінулага часу: Стуканы, Хоцькі, Квачы, Кульгаі, Шарагі, Ясевічы, Вострава, Каралевічы. Захавалі колькасць насельніцтва і выраслі як цэнтры сельсаветаў: Удзела, Празарокі, Пліса, Псуя, Галубічы, як цэнтральныя сядзібы гаспадарак – Бортнікі, Гатаўшчына, Мацюкова, Капыльшчына. У адпаведнасці з раённай праграмай адраджэння вёскі пабудаваны аграгарадкі: 2005 год – "Азярцы”; 2006 – "Марцыбыліна”, "Ломашы”; 2007 – "Падсвілле”, "Карабы-2”; 2008 – "Удзела”, "Празарокі”, "Галубічы”; 2009 – "Бабічы”, "Мнюта”, "Псуя”; 2010 – "Чарневічы”, "Прошкава”, "Абруб-Ластавіцкі”, "Гатаўшчына”. Па памерах тэрыторыі Глыбоцкі раён займае 9 месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці, займае 4,5 % ад тэрыторыі вобласці, па колькасці насельніцтва – першае; у раёне пражывае 3,33 % насельніцтва Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны падзел сучаснай тэрыторыі раёна - 12 сельсаветаў і Падсвільскі пассавет, якія даволі адрозніваюцца па колькасці, шчыльнасці і ўмовах рассялення насельніцтва. Дынаміка колькасці гарадскога насельніцтва
Дынаміка колькасці насельніцтва Глыбоцкага раёна
|