Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

17 Урок. Перыядычны друк: раённая газета "Веснік Глыбоччыны”
17 Урок. Перыядычны друк: раённая газета "Веснік Глыбоччыны”

25 верасня 1939 года выйшаў  у свет першы нумар Глыбоцкай раённай газеты. Далёкі для нас сёння гэты час, але такі важны для гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Мясцовая газета называлася "За свабодннае жыццё”. Калектыў рэдакцыі складаўся з 2-х чалавек. Першым рэдактарам  яе быў Марк Саламонавіч Зярніцкі. У якасці сакратара  рэдакцыі  працаваў  студэнт КІЖа Аркадзь Гейнэ – таленавіты малады беларускі паэт (У гады Вялікай Айчыннай вайны ён загінуў пад Сталінградам). Рэдакцыя размяшчалася ў будынку былога манастара.

Перыядычнасць газеты ўстаноўлена 2 разы на тыдзень: у чацвёрты і сёмы дзень тыдня. Газета расказвала пра пераўтварэнні, якія адбываліся ў горадзе і ў Глыбоцкім раёне.

З 1939 па 1941 гады выйшла 229 нумараў. У час гітлераўскай акупацыі перыядычнасць выхаду была парушана. "Раёнка” выдавалася падпольна ў выглядзе лістовак і пракламацый.

З першых дзён вызвалення газета аднавіла сваю работу. Рэдактарам газеты быў прызначаны начальнік штаба партызанскай брыгады імя Панамарэнка Паноў Міхаіл Іванавіч.

У  1948 годзе  газета "За свабоднае жыццё” была пераіменавана ў газету "Сцяг камунізму”. Найбольшы ўзлёт і росквіт мела газета з 1954-1991г., калі выходзіла тры разы на тыдзень і мела больш за 11 тысяч экзэмпляраў тыражу.

У маі 1962 года газета "Сцяг камунізму” была пераіменавана ў газету "Шлях перамогі” і  лічылася органам Глыбоцкага раённага камітэта КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

А з 1 студзеня 1991 года газета  выходзіць пад назвай "Веснік Глыбоччыны”.

Людзі старэйшага пакалення памятаюць былых супрацоўнікаў газеты Антона Пятровіча  Кур’яновіча,  Фёдара Емельянавіча Семурова, Лізавету Сцяпанаўну Гарбачэўскую.

Мяняюцца пакаленні, выпрацоўваецца новая канцэпцыя газеты.

З лістапада 2006 года "Веснік Глыбоччыны” выходзіць ў двухколерным афармленні, а з 2007 года святочныя нумары друкуюцца ў паўнаколерным друку.

Газета працягвае пісаць сваю гісторыю. Сёння яе ўзначальвае Ганна Нікандраўна Капшуль, намеснікам галоўнага рэдактара з’яўляецца Анатоль Усцінавіч Зінкевіч. Працуюць у рэдакцыі  паэты Жыгуноў Алесь  і Сутула Галіна. У свой час працавалі тут Міхась  Губернатараў, Алег Салтук, Уладзімір Сауліч і іншыя літаратары.

Жыві "раёнка” яшчэ  доўга-доўга, прынасі задавальненне і радасць людзям.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 1144 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0