17 . Землі Глыбоччыны ў складзе
Род Корсакаў і Зяновічаў у гісторыі горада Глыбокае
Глыбокае ў 15-16 ст.
не было горадам у сучасным значэнні
гэтага слова. Але яно было цэнтрам двух буйных уладанняў: патомкаў Зяновічаў і
Корсакаў. Двоеўладдзе на тэрыторыі Глыбокага
дазваляе меркаваць, што гэтыя
часткі адна ад адной не залежалі
іне маглі утварыцца адначасова. Адным з найбольш значных баярскіх родаў
Полацкага княства былі Корсакі. Першая згадка пра іх выключнае значэнне ў
палітычнай сістэме княства – даравальная грамата Андрэя Альгердавіча
інфлянцкаму магістру 1385 года, дзе згадваюцца браты Вярзіла і Фёдар. Баярын
Фёдар і яго сын Дзмітрый атрымалі ад Андрэя Альгердавіча сяло Семянцова на
Беразвеччы і даволі вялікі абшар тэрыторыі на ўсход ад ракі Беразвіцы.
Даравальная грамата, якая з’яўляецца дакументальным сведчанннем гэтага,
недатавная, таму час яе напісання можна вызначіць у прамежку 1350-1378альбо
1381-1387 гг. Гэтая грамата з’яўляецца найбольш ранняй пісьмовай інфармаціяй аб
Глыбоччыне. Сын згаданага Дзмітрыя, Васіль, атрымлівае мянушку Корсак, якая
замацавалася за яго нашчадкамі і дала назву ўсяму роду. Род Корсакаў працягваў
мець найважнейшые становішча сярод полацкіх баярскіх родаў, што бачна з многіх
пісьмовых крыніцаў. Падчас грамадзянскай
вайны 1430-1436 гг. Васіль Корсак быў у радзе Свідрыгайлы, а Глыбоччына была ў
складзе абвешчанага Свідрыгайлам "вялікага княства Рускага”. Ёсць меркаванні,
што Васіль Корсак збег са Свыдрыгайлам на Валынь, аднак пазней ён або яго
нашчадкі вярнуліся ў Полацк, пра што сведчыць тое, што і надалей аж да
другой паловы 16 стагоддзя Корсакі
працягвалі займаць вядучае становішча ў палітычным жыцці Полацка. У 1552 годзе
Глыбокае згадваецца як уласнасць Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. На падставе больш поздніх звестак можна
меркаваць, што гаворка ідзе пра паселішча ва ўсходняй частцы сённяшняга горада
Глыбокае. Гэта ёсць першая згадка аб існаванні паселішча Глыбокае на правым
беразе Беразвіцы. У 1563 годзе сярод
акупаваных Іванам Грозным земляў згадваецца "воласць Глыбоцкая”. Таксама ў маскоўскіх "Писцовых книгах” ёсць
згадкі, што мяжа акупаванай тэрыторыі праходзіла праз "Слабаду Глыбоцкую”. У
1579 годзе кароль Стефан Баторы аддаў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр езуітам.
Верагодна, што і глыбоцкія землі кляштара ці
іх частка трапляе ў той час езуітам.
У 1582 годзе адбываецца судовая спрэчка паміж Міхаілам Сулістроўскім і
Іллём Корсакам за "мястэчка Глыбокае” і землі каля яго, у выніку якой мястэчка
і зямлі становяцца ўласнасцю Корсакаў. Такім чынам, да канца XVIна
заходняй мяжы Полацкага ваяводства ўзнікаюць два мястэчкі – Глыбокае і
Беразвечча, якія трапляюць у рукі роду Корсакаў. Другімі значнымі землеўласнікамі на
Глыбоччыне былі Зяновічы. Іх уладанні знаходзіліся на правабярэжжы Дзісны на
захад ад р. Бярэзвіцы. Згодна з генеалагічнай традыцыяй 17-18 стагоддзяў, род
вядзе сваё паходжанне ад сербскага ці малдаўскага дэшпата (намесніка
правінцыі), які з’ехаў у ВКЛ і паступіў на службу да Вітаўта. Матэрыялы
сучасных даследаванняў дазваляюць меркаваць, што род Зяновічаў быў у складзе
полацкага баярства.Не пазней за 1387 год адзін з прадстаўнікоў гэтага роду,
Братша (Братоша), быў у скадзе рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча.
Таксама Братша быў пазначаны як сведка ў даравальнай грамаце на сяло Семянцова,
якая была дадзеная Андрэем Альгердавічам баярыну Фёдару, пачынальніку рода
Корсакаў. У 1401 годзе згадваецца сын Братшы Зяновій (Зіновій), ад імя якога
пайшла назва рода - Зяновічы. У 1414 годзе Зяновій атрымлівае ад Вітаўта
пацвярджэнне права на валоданне бацькоўскімі маёнткамі, сярод якіх згадваюцца
Паставы з вялікімі абшарам да р. Дзіны і
да мяжы Полаччыны, а таксама Глыбокае, якое было нададзена Братшы Ягайлам. Гэты
дакумент ёсць першай пісьмовай згадкай пра Глыбокае.
Шлях Альгерда і Вітаўта ў гісторыі Глыбокога
З IX-Xст.ст.
тэрыторыя сучаснага Глыбокага раёна
знаходзілася ў складзе Полацкага княства. Пасля гібелі ў 1348 годзе князя
Нарымонта полацкім князем стаў Андрэй Альгердавіч, які пасля смерці Альгерда
праводзіў самастойную палітыку.
Пад канец 12
стагоддзя Літва ўсё часцей трапляе на старонкі летапісаў.Войскі з Літвы хадзілі
па запрашенні полацкіх князёй на іх праціўнікаў, здяйснялі самастойныя
рабаўніцкія напады. Шляхі літоўскіх
войскаў, праходзілі і праз тэрыторыю Глыбоччыны.
Вялікі князь ВКЛ
Альгерд. 1345-1377 гг. Глыбокае знаходзілася
на найкарацейшым шляху з Вільні да Полацка, гэта шлях пачаў складвацца ўжо ў
першай палове 14 стагоддзя, калі Вільня стала сталіцай Вялікага княства
Літоўскага. У пачатку 15 стагоддзя, пры ўладзе Вітаўта, распачынаецца пабудова
дарог, якія злучылі сталіцу з найбольш значнымі гарадамі Княства. Мясцовае
насельніцтва называла гэту дарогу "Вітавым” альбо "Вітаўтавым” шляхам. Дарога
ішла з Глыбокага на Перадолы, Перавоз, Слабаду, на поўдзень ад Празарокаў і
далей праз Бяздзедавічы ў Полацк.
Вялікі
князь ВКЛ Вітаўт. 1392-1430 гг.
Лівонская вайна ( 1558-1583 гг.)
У пачатку
другой паловы XVI века Глыбокае знаходзілася ў зоне ваенных
дзеянняў - ішла Лівонская вайна. Цар Іван Грозны, умацоўваючы Маскоўскую
дзяржаву, вёў бітву за выхад да Балтыйскага мора. Яму супрацьстаяў магутны
Лівонскі ордэн, які трывала абгрунтаваўся на Балтыйскіх берагах, пракраўшыся ў
зямлі Усходняй Прыбалтыкі яшчэ ў першай палове XIII стагоддзя пад знакам крыжа.
Праз два гады пасля пачатку вайны рускія войскі нанеслі цяжкае паражэнне
рыцарам-крыжакам у Эргемскім сражэнні 1560 года. Але гэта было толькі пралогам
да дваццаціпяцігадовай вайны. На шляхах маскоўскага войска стаялі Швецыя,
Польшча, Літва. На беларускія землі Іван IV ўступіў як захопнік, які вельмі
жорстка абыходзіўся з насельніцтвам захопленых гарадоў. У 1519 годзе маскоўскія
войскі дасягнулі Беразвечча. У 1563 годзе пасля захопу Полацка яны ізноў
дасягнулі Глыбокага. На Глыбоччыне Іван Грозны
правёў улік дамоў, маёмасці, устанавіў новыя межы. Улічваючы значнасць
гэтых зямель, загадаў будаваць умацаванні. Ёсць звесткі, што абарончыя вежы былі і ў Глыбокім.
25 жніўня 1563 года
кароль Польшчы і Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Аўгуст накіраваў ліст да Івана
Грознага, у якім пісаў: " Дашлі да нас скрагі, што з Полацка маскоўскія людзі
пераходзяць Дзвіну, шмат сёл, баяр і дваран нашых забралі, у Глыбокае,
Беразвечча, Ластавічы, Залессе, Задарожжа і ў іншыя маёнткі і сёлы ўступаюць,
людзей да прясягі прымушаюць, а некаторых у няволю з маёмасцю іхняй забіраюць,
вайной нашых людзей знішчаюць…”. Каб не стаць здабыткам Івана Грознага, ВКЛ
было вымушана пайсці на нераўнапраўны саюз з Польшчай. У 1569 г. на Люблінскім сойме
ўтварылася федэратыўная дзяржава Рэч
Паспалітая, аў 1576 г. новым каралём
быў абраны Стефан Баторый. Яго моцнае войска рушыла праз Паставы і
Глыбокае на Дзісну, а ў 1579
г. Баторый адваяваў у рускага войска Полацк і
накіраваўся на Пскоў. Царь Іван IV быў вымушаны абараняцца і накіраваўць да
Пскова сваіх паслоў.
Баторый пад
Псковам. Мастак Я. Матэйка. 1871
г.
Пачаліся скаладаныя
перагаворы, пасрэднікам у якім выступіў прадстаўнік папы рымскага Антоній
Пасевін. Яны завяршыліся ў студзені 1582 г. падпісаннем Ям-Запольскага перамір’я.
тэрмінам на 10 гадоў. Стефан Баторый пагадзіўся вывесці
войскі з тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, вярнуць
ёй Вялікія Лукі і іншыя занятыя гарады.Рэч Паспалітая атрымала Полацк, Лівонію, Курляндскае герцагства,
паўднёвыя землі Эстоніі.
|