Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

18 Урок. Глыбокае ў творах паэтаў і празаікаў
18 Урок. Глыбокае ў творах паэтаў і празаікаў

Гораду Глыбокае прысвячалі свае вершы многія паэты. Дастаткова прыгадаць аб тым, што тут набывала прафесію настаўніцы ў далёкія 1944-1947 гады  Е.Лось. Вось тады, напэўна, нарадзіліся ў яе душы   радкі:

                       Ты на зямлі не адзінокае,

Не заімшэлае ў глушы,

А  ты адзінае, Глыбокае,

Дзе гэтак хораша ў душы!

Дзе гэтак глыбока азёрная

Празрыстая спачыла гладзь,

Дзе так аздоблена прасторная,

Зямля, якой не прамяняць!

Я пра пару ў Глыбокім згадваю –

несамавітую, адну,

З гамонкай ручаіны ладнаю

І з бэзам дымчатым – вясну…

Няўрымслівы, вясёлы, п’янячы,

Жаданы вецер малады

Што кожны будзе, сэрца ранячы,

Шчаслівае чакаць бяды …

І тая прыйдзе  салаіўная

Прыгожая, нібы вясна…

Каханых  любаю мясцінаю

Слыве Глыбокае здаўна!

Мясцінай гэтаю абраная

Прайду, як некалі, у цішы…

Ці мо таму, што закаханая,

Што зоркі бачу палымяныя

Тут гэтак хораша душы!

 

Галоўнай падзеяй культурнага жыцця стаў прыезд у Глыбокае 17 жніўня 1961 года на дэкаду рускай літаратуры вялікай групы рускіх і беларускіх літаратараў. Сюды завіталі С.Сартакоў, М.Святлоў, М.Рыленкаў, П.Кустоў, Я.Хелемскі, П.Броўка, М. Лужанін, Ул.Корбан, П.Панчанка, В.Тарас, Е.Лось і рэдактар літаддзела  газеты "Праўда” М.Абалкін. П.Броўка прачытаў верш:

…Сосны, арабіны

цешаць наша вока,

вось мы і ў мясціне,

што завуць Глыбокім.

Назвішча такое

Разумей, як хочаш,

На душы людское,

па вачах дзявочых.

Ці па тым, як збожжам

сеўні напаўняюць,

ці як кубкі, можа,

гасцям наліваюць?

Будзем заўтра марыць,

каб да вас вярнуцца,

ды заве нас Нарач –

весці  к нам нясуцца…

 

Давід Сімановіч прыгадвае яшчэ адзін момант гэтай сустрэчы  аб тым , як М.Святлоў на некалькі хвілін схаваўся за кулісы, а потым  пад дружныя  воклічы з залы выходзіць злёгку ўсхваляваны , і чытае з лістка, нібы прызнаецца ў каханні, наступныя радкі:

 

Я в Глубоком  сроду не был,

Этим  шляхом     не шагал.

Белорусским  этим небом

Я впервые задышал.

Я клянусь при этих звёздах

Вам в кругу моих родных –

Будет в лёгких биться воздух

Комсомольских  лет моих.

Я себя в пути далёком

Буду чувствовать легко,

На любой горе высоко

И в Глубоком глубоко

Что я вижу в человеке?

Он мне близок, он родня

Я поэт! Я ваш навеки!

Обнимите же меня!

 

Здаецца, на самай справе ўвесь зал кінуўся яго абдымаць…Ён пакінуў у Глыбокім гэтыя радкі і павёз брацкую  ўдзячнасць  многіх людзей, якія палюбілі яго.

Увогуле, пра Глыбокае і Глыбоччыну напісана шмат твораў. Амаль усе яны сабраны ў зборніку "Пралеска сіняй Беларусі”, выдадзеным у 2002 годзе  цэнтрам  інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання  г . Глыбокае . 


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 1231 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0