Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

19 Урок. Уладзімір Сауліч
19 Урок. Уладзімір Сауліч
 

          Нават ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што Глыбоччына – радзіма бацькі беларускага тэатра Ігната Буйніцкага – стала калыскай таленту Ул. Сауліча.

 

          Драматург Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч нарадзіўся 1 вераня 1951 года у вёсцы Мацясы Абрубскага сельсавета. Скончыў Кіраўскую сярэднюю школу, у 1873 годзе – філалагічны факультэт БДУ. Пачатак працоўнай і творчай дзейнасці яго звязаны з Глыбоччынай. Працаваў настаўнікам у Азярэцкай СШ  Глыбоцкага раёна, потым карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё. З 1980 года – уласны карэспандэнт абласной газеты "Віцебскі рабочы”. Жыве ў Глыбокім.

          Аўтар п’ес "Адзін Гаўрыла ў Полацку”, "Халімон камандуе парадам”, "Сабака з залатым зубам”. Аўтар зборніка  п’ес "Халімон камандуе парадам” (1993). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 г.

          П’есы "Адзін Гаўрыла ў Полацку” і "Халімон камандуе парадам” ставіліся на сцэне Слонімскага народнага тэатра і на сцэне рэспубліканскіх тэатраў.

          Трагікамедыя "Сабакам з залатым зубам” была ўдастоена першай прэміі на конкурсе "Литературной  газеты” Гэта п’еса была пастаўлена на "Вольнай сцэне” Дзяржаўнага тэатра – лабараторыі нацыянальнай драматургіі. Галоўныя ролі ў ёй выконвалі народная артыстка СССР Стэфанія  Станюта, заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, народны артыст СССР Геннадзь Аўсянікаў.

          Вось некаторыя водгукі на прэм’еру спектакля:

"Трагікамедыя У.Сауліча атрымалася адметная; сацыяльна вострая, змястоўная, з даволі рэльефнай мастацкай "мускулатурай” гэтага рэдкага і надзвычай складанага жанру”  

                                          ( Р.Смольскі, штотыднёвік "ЛіМ”)

 

           "Безумоўна, з усіх тэатральных прэм’ер  гэтага года (1999 г.) спектакль "Сабака з залатым зубам” пастаўлены тэатрам-лабараторыяй Валерыя Мазынскага, самай галоўнай нечаканасцю для гледача аказалася магчымасць проста і лёгка пасмяяцца над тым, над чым дагэтуль  давадзілася толькі плакаць” 

                                          ( І.Масляніцына, газета "Добры вечар”)

                                         

            Апошнім часам  Уладзімір Сауліч звярнуўся да прозы, да нарыса.

У 2010 годзе з-пад яго пяра выйшла кніга прозы "Антэі Прыдзвіння” пра старшынь калгасаў і саўгасаў, як іх называлі раней. Аўтар  кнігі стаў лаўрэатам прэміі "Залатое пяро”.

 

На ўвесь экран

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 1803 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0