1 Урок. Геаграфічнае становішча раёна
Глыбоцкі раён знаходзіцца на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь у паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці і займае плошчу 1759, 6 км2 , што складае 4, 5% плошчы вобласці. Па гэтым паказчыку раён знаходзіцца на дзевятым месцы сярод раёнаў Віцебскай вобласці. У той жа час на тэрыторыі Глыбоцкага раёна маглі б умясціцца 7 еўрапейскіх мікрадзяржаў (Андора, Ватыкан, Гібралтар, Ліхтэнштэйн, Мальта, Манака, Сан-Марына). Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень - 34 км, з захаду на ўсход - 58 км. Такім чынам, працягласць тэрыторыі па геаграфічнай шыраце адносіцца да яе даўжыні па геаграфічнай даўгаце як 1:1,7. Суадносіна гэтых паказчыкаў для тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – 1:1,2, для Віцебскай вобласці - 1: 1,6. Гэта азначае, што тэрыторыя Глыбоцкага раёна больш выцягнута з захаду на ўсход, і яе тэрыторыя менш кампактная, чым тэрыторыя ўсёй нашай рэспублікі і, нават, вобласці. Разам з тым, кампактнасць тэрыторыі стварае спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення зносін паміж асобнымі часткамі раёна. Найбольшая вышыня - над узроўнем мора -226,4 м (на ўсход ад вёскі Кавалі Абрубскага с/с) Самае нізкае месца - над узроўнем мора – 130 м (урэз вады ракі Палавіца) Тэрыторыя раёна размешчана паміж 550 211 0411 пн.ш. і 540 491 3011 пн.ш.. Крайні паўночны пункт знаходзіцца ў лясным масіве ў 2 км на поўнач ад вёскі Навуменкі-1 Ломашаўскага с\с, а паўднёвы - 1 км на поўдзень ад вёскі Ласкаўшчына Карабоўскага с/с. Па гэтай прычыне розніца ў часе па працягласці самага кароткага дня (22 снежня ) складае 61 паміж поўначчу і поўднем. Крайні заходні пункт раёна размешчаны на 270 211 5011 у. д., у 2 км на ўсход ад вёскі Луцк-Масарскі Удзелаўскага сельскага савета, а ўсходні – на 280 211 2411 у.д. у вёсцы Гатаўшчына Ломашаўскага с/с. Тэрыторыя раёна размешчана ў другім гадзінным поясе. На ўсходзе дзень пачынаецца на 4 хвіліны раней, чым на захадзе.
Фізіка–геаграфічнае становішча Глыбоцкага раёна вызначаецца ў першую чаргу тым, што раён знаходзіцца на заходняй ўскраіне Усходне – Еўрапейскай раўніны, цалкам у межах Беларуска - Валдайскай фізіка-геаграфічнай правінцыі. Цэнтральная і паўднёва-ўсходняя частка раёна раўнінная, паўднёвая і паўднёва-ўсходняя - узвышаная. На паўночным захадзе – ускраіна Полацкай нізіны, на паўднёвым усходзе заходзіць Верхнебярэзінская нізіна. Паўднёвая частка раёна ў межах Свянцянскіх град з сярэднеўзгорыстым рэльефам. Раўнінны рэльеф з чаргаваннем нізін і ўзвышшаў спрыяльны для розных відаў гаспадарчай дзейнасці. Большая частка рэк раёна з’яўляецца прытокамі сярэдняга цячэння ракі Заходняя Дзвіна і адносіцца да басейна Балтыйскага мора. На паўднёвым усходзе раёна праз геамарфалагічны помнік прыроды мясцовага значэння "Кавалеўская гара”(226,4 м) праходзіць буйны Чарнаморска - Балтыйскі водападзел. Гэта адна з асаблівасцей фізіка-геаграфічнага становішча нашага раёна. Другой важнай асаблівасцю фізіка-геаграфічнага становішча раёна з’яўляецца нязначная аддаленнасць яго тэрыторыі ад Атлантычнага акіяна і адкрытасць як цёплым вільготным атлантычным паветраным масам, так і халодным паветраным масам з поўначы. Гэта заметна ўплывае на стан надвор’я як зімой, так і летам. Глыбоцкі раён, як і ўся Віцебская вобласць, ляжыць ва ўмераным кліматычным поясе, які найбольш населены і гаспадарча асвоены. Параўнальна цёплыя зіма і лета, даволі значная працягласць вегетацыйнага перыяду і дастатковая колькасць ападкаў дазваляюць вырошчваць на тэрыторыі раёна ўсе тыповыя для сярэдняй паласы Усходняй Еўропы сельскагаспадарчыя культуры.
Эканоміка - геаграфічнае становішча
Тэрыторыя Глыбоцкага раёна займае зручнае становішча адносна сваіх бліжэйшых суседзяў, таму што яна з’яўляецца сувязным звяном паміж Браслаўскім, Пастаўскім, Докшыцкім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім і Полацкім раёнамі. Гаспадаркі азначаных раёнаў дапаўняюць адна другую і забяспечваюць пастаянныя інтэнсіўныя эканамічныя сувязі паміж імі. Знешнія сувязі раёна ажыццяўляюцца па магістралі агульнадзяржаўнага значэння Вільнюс - Полацк, рэспубліканскага значэння Дрэтунь – Дзісна - Празарокі, Бягомль – Глыбокае – Даўгаўпілс, чатырох абласных аўтамабільных дарогах, а таксама па чыгунцы Круляўшчызна-Варапаева-Паставы, Маладзечна – Полацк. Адміністрацыйным, гаспадарчым і культурным цэнтрам раёна з’яўляецца горад Глыбокае, размешчаны ў 187 км ад абласнога цэнтра і ў 165 км ад горада Мінска. ПРАЦЯГЛАСЦЬ ГРАНІЦ
ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА - 244 км,
у
тым
ліку з раёнамі
Назва
раёна
|
км
|
Назва
раёна
|
км
|
Докшыцкі
|
52
|
Полацкі
|
28
|
Міёрскі
|
14
|
Ушацкі
|
30
|
Пастаўскі
|
46
|
Шаркаўшчынскі
|
74
|
|