1 Урок. Першы ўспамін аб горадзе Глыбокае
Ёсць такая старажытная легенда. Два багатыя паны паспрачаліся аб тым, чые
ўладанні большыя. Дамовіліся: той, хто абскача на кані землі суседа ад усходу
да захаду сонца, той і выйграў. Адзін скакаў чэсна па мяжы, а другі пабачыўшы,
што не паспявае, даўся напрамкі праз балота ля ракі Бярэзвіцы. Конь яго
аступіўся і папаў у глыбокую багну, там і патануў, ды й самаго пана ледзь
выратавалі. З той пары і пайшла назва возера Глыбокае, а па ім і горад сталі
так менаваць.
Так было ці не – дакладна не вядома, але, і сапраўды, Глыбокае ляжыць у
глыбокай катлавіне, і раскінулася яно па берагах 5 азёр.
Калі было заснавана Глыбокае, дакладна не вядома. Але існуе меркаванне, што
кропкай адліку гісторыі горада з'яўляецца 1414 год, калі Зяновій Братошыч
атрымаў ад вялікага князя ВКЛ Вітаўта дазвол на валоданне бацькоўскімі
маёнткамі, сярод якіх было і Глыбокае. У Літоўскай метрыцы 1514 года Глыбокае
ўпамінаецца як панскі двор, цэнтр аднайменнага маёнтка шляхецкай сям’і
Зяновічаў. Побач знаходзіўся панскі двор Корсакаў. Рака Бярозаўка падзяляла Глыбокае
на дзве часткі: паўднёва-заходнюю, якая належыла Зяновічам і ўваходзіла ў
Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, і паўночна-ўсходнюю, што належыла
шляхецкай сям’і Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства.
|