Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

21 Урок. Эканамічнае развіццё Глыбоччыны ў другой палавіне 19 — пачатку 20 стагоддзя

21 Урок. Эканамічнае развіццё Глыбоччыны ў другой палавіне 19 — пачатку 20 стагоддзя


Развіццё сельскай гасцадаркі ў паслярэформенны перыяд

Асноўнымі збожжавымі культурамі былі жыта, авёс, ячмень. Вырошчвалі лён і каноплі. У памешчыцкіх гаспадарках яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя выкарыстоўвалі ме- ханічныя прылады працы. Сяляне апрацоўвалі зямлю сахой, бараной, толькі ў канцы 19 стагоддзя пачалі выкарыстоўваць жалезныя плугі.

Пасля рэформы 1861 г. для апрацоўкі зямлі сялянамі шырока выкарыстоўваліся валы як больш танная для ўтрымання жывёла. Але ў сельскіх гаспадарках Дзісенскага павета аралі выключна коньмі.

Заможныя сяляне разводзілі і вырошчвалі пародзістых коней на камерцыйныя мэты. За продаж 3—4-гадовых жарабкоў у Прусію яны атрымлівалі па 200—300 рублёў. Коні палешпанай пароды былі і ў сялян Глыбоцкай воласці. Але пра становішча асноўнай масы сялянства ў гэтай галіне гаспадаркі можна меркаваць з тэксту пісьма графа Бражстоўскага ў Віленскі павятовы камітэт па патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці ад 3 жніўня 1902 г.

«... У сялян жывёла і коні не заслугоўваюць нават свайго наймення..., ёсць паселішчы, у якіх няма каровы даражэй за 16—20 руб., каня, які не каштуе і 30 руб..., быкоў купляюць на базары па 15—18 руб.; коней больш-менш моцнага складу прадаюць у Прусію, дома пакідаюць няздольных да работы; пытанне — як дапамагчы гору, сумнай будучыні? Я не бачу сродкаў пры такой пастаноўцы сялянскага быту. Напрыклад, калі б урад згадзіўся даць кожнаму паселішчу лепшай пароды быка і жараб ка бясплатна, гэта не дапамагло б, падзелы зямель на дробныя часткі не садзейнічаюць паляпшэнню становішча, жывёла не мае пашы, на зіму не хапае фуражу, каровы ўтрымліваюцца толькі для атрымання гною, якога не хапае нават на тыя вузкія палосы, на якія падзелены надзелы сялян. Толькі ў сяле Мосар Луцкай воласці, у якім раней было 12 гаспадароў, цяпер 60 двароў, колькасць дзесяцін зямлі тая ж, колькасць жывёлы і коней каля 200; ці магчыма марыць аб паляпшэнні гаспадаркі, пароды жывёлы...?»

      Важнай таварнай галіной была малочная жывёлагадоўля. Заможныя сяляне рэгулярна збывалі на рынак масла, смятану, тварог, многія з іх мелі сепаратары. Частка малака паступала ад сялян і памешчыкаў на маслабойныя і сыраварныя заводы. У канцы 19 стагоддзя ў Дзісенскім павеце дзейнічалі 11 зборных і 5 арцельных малочных заводаў, заснаваных гаспадарамі, якія мелі вялікія статкі кароў.

      Пасля рэформы 1861 г. найбольшае пашырэнне на поўначы і паўднёвым усходзе Беларусі атрымала льнаводства. Ільнаводства складала галоўны кірунак спецыялізацыі гаспадаркі заможнай часткі сялян Дзісенскага павета. Але да канца 19 стагоддзя на сялянскіх надзелах адзначаецца скарачэнне пасеваў ільну. Гэта было звязана з паніжэннем кошту льновалакна, якое выцяснялася больш таннай і прыгожай баваўнянай тканінай, У карэспандэнцыі з Дзісенскага павета паведамлялася, што ў выніку падзення цэн на лён пасевы яго скарачаліся і павялічвалася пасяўная плошча аўса і ячменю, на якія быў большы попыт.

Адной з галоўных таварных культур, пасевы якой значна пашырыліся з 1890-х гг., была бульба.  Яна ўжывалася ў вялікай колькасці не толькі ў ежу, але і на корм жывёле. Бульба была асноўным прадуктам для вінакурэння. Вінакурныя заводы, якія прыносілі ўладальнікам вялікія прыбыткі, дзейнічалі ў маёнтку Чарневічы і мястэчку Глыбокае.  Яны перапрацоўвалі ўвесь свой ураджай бульбы, а таксама суседніх вёсак. Памешчыкі прадавалі ў казну вядро спірту за 58,5 кап. Зярно для вінакурэння і на рынак перапрацоўвалася на млынах. Вадзяныя млыны былі ў в. Мылічаны, маёнтку Юзафава (Празароцкая воласць). Паравы млын працаваў у маёнтку Зябкі той жа воласці.

Сусветны аграрны крызіс канца 1870-90-х гг. прымусіў землеўладальнікаў перабудоўваць свае маёнткі на капіталістычны лад ці прадаваць іх. Глыбоцкі маёнтак князь Вітгенштэйн прадаў немцу Згерсу. Адкрываліся невялікія фабрыкі і заводы. Цагельны завод быў пабудаваны ў маёнтку Чарневічы Дзісенскага павета. Будаўніцтва цагляных заводаў было звязана з ростам гарадоў, будаўніцтвам адміністрацыйных будынкаў.

У 1880—90-я гг. ў беларускай вёсцы пашырана была арэнда зямлі. Бяднейшае ся- лянства арандавала зямлю да 5 дзесяцін на кароткі тэрмін, звычайна на адно лета, за адработкі ці за долю ўраджаю. Але вялікая частка сялянства вымушана была адмовіцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі і здавала надзельную зямлю ў арэнду заможным сялянам, якія ад пасеваў ільну на ёй атрымлівалі прыбыткі да 300—500 рублёў (Дзісенскі павет). Гаспадарчыя грашовыя падаткі за арэнду зямлі і наём рабочых абыходзіліся ў сотні рублёў. Напрыклад, сяляне вёскі Шарагі кожны год выдаткоўвалі на гэтыя мэты да 400 рублёў.

 

Сялянскія выступленні

      У 1880-я гады ў новай сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы,якая характарызавалася пагаршэннем становішча сялянскіх мас з-за ўзмацнення капіталістычнай эксплуатацыі, узрастае барацьба супраць памешчыкаў. Яна прымала розныя формы. Найбольш распаўсюджанымі былі патравы, выпасы жывёлы на ўгоддзях памешчыкаў і лясныя парубкі.


Вясной 1882 г. сялянскімі выступленнямі была ахоплена Глыбоцкая воласць Дзісенскага павета. Сяляне захапілі ўчасткі зямлі некаторых памешчыцкіх фальваркаў і зааралі іх.


Віленскі губернатар Жамчужнікаў у данясенні міністру ўнутраных спраў Талстому паведамляу пра сістэматычныя парубкі лесу сялянамі Дзісенскага павета ў першай палавіне 1885 г. У 1886 г. былі спробы захопаў памешчыцкіх сенажацей. Складанне пратаколаў і перадача спраў у суды не спынялі сялян.

 

У пошуках сродкаў існавання


         Вялікую шкоду насельніцтву вёсак і мястэчак прыносілі розныя стыхійныя бедствы, асабліва пажары, няўроды. На іх выпадак сялянства страхавала сябе. Для гэтага была ўведзена сістэма хлебазапасных магазінаў. Такі магазін быў у кожнай сялянскай грамадзе. Кожны год ён папаўняўся збожжам, а старое выкарыстоўвалі. У гады недароду хлеб размяркоўваўся сярод пацярпелых. На тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна хлебазапасныя магазіны былі ў вёсках Мамаі, Ляпейкі, Храмы, Гарані, Каменка, Сяльцо, Сяменчыкі, Машыркі, Дзямідзенкі, Лапезіна, Булахі, Зябкі, Востраў, Стуканы, Шчарбы, Восава, Сукліна, Соіна, Задарожжа, Лісіцы, Лазовікі, Слабада, Вялікія Давыдкі, Мядзведзева, Свіла, Чарневічы, Верхняе, Удзела, Бервякі, Навасёлкі, Мосар, Дзеркаўшчына, Слабада.

     

     Кожны недарод збажыны, голад і іншыя бедствы гналі сялянскую беднату на пошукі сродкаў існавання, перш-наперш у суседнія памешчыцкія гаспадаркі. Частка сялян бегла за межы Беларусі. Яны наймаліся на лесасплаўныя, будаўніча-дарожныя работы, шахты, руднікі. У промыслах прымалі ўдзел і жанчыны, пераважна з бядняцкіх сялянскіх сем'яў.

         У «Аглядзе Віленскай губерні за 1908 г. адзначалася, што вясковыя рабочыя Віленскай губерні ў вольны ад палявых работ час займаліся возніцтвам, высечкай і сплавам лесу па рэках Вілія, Неман, Заходняя Дзвіна, рыбалоўствам і цяслярствам. «Многія займаліся вырабам дуг, колаў, вазоў. Распаўсюджаны сярод сялян губерні выраб палатна і пражы, якія паступаюць у продаж. Сялянскае палатно таннае, гатункі — мяшочны, на кашулі, тонкі. Вырабляюцца на простых станках грубое сукно і розныя ваўняныя вырабы».

Стан гандлю

        Рост саматужных промыслаў і мясцовай прамысловасці патрабаваў збыту іх перш за ўсё на ўнутраным рынку. Рос попыт і на прамысловыя вырабы. Для гэтага ў вёсках, сёлах, мястэчках праводзіліся базары, таржкі, кірмашы.

        У Глыбокім кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурнымі вырабамі, а таксама смалой, дзёгцем, пата- шам, якія прывазіліся з памешчыцкіх маёнткаў. Сяляне прывозілі сала, яйкі, масла, сыр, набывалі соль, крупы, гарбату, цукар, гарэлку. Да 1885 г. вядро гарэлкі каштавала 50 капеек серабром, а ў 1856 г. месцамі — 1 рубель 50 капеек. На кірмашы на продаж прыганялі коней.

        24 чэрвеня праводзіўся кірмаш у в. Чарневічы. Два кірмашы на год 24 і 29 чэрвеня адбываліся ў вёсцы Мосар. Тройчы на год праводзіліся кірмашы ў сяле Слабада (23 красавіка, 14 верасня, 6 снежня) і 5 разоў у мястэчку Галубічы (23 красавіка, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня, 6 снежня). Звычайна кірмашы прымяркоўвалі да рэлігійных свят.

        Акрамя кірмашоў былі пашыраны таржкі. Толькі ў мястэчку Галубічы яны адбываліся 6 студзеня, 9 мая, 15 жніўня, 8 верасня і 6 снежня.

        Усё большае значэнне набывалі крамы. Крамы дробнага тавару былі ў вёсках Празарокі, Дзеркаўшчына, Верхняе, Удзела, бакалейная крама была адчынена ў мястэчку Галубічы.

        Немалы прыбытак дваранам, купцам, заможным сялянам прыносілі піцейныя дамы і корчмы. Яны былі ў вёсках Зябкі, Верхняе, Дзеркаўшчына, Мосар, мястэчку Галубічы.

        Праз корчмы памешчыкі выцягвалі ў сваіх прыгонных грошы, атрыманыя цяжкай працай. Часта за пітво разлічваліся хлебам, жывёлай. Кожная сялянская сям'я траціла штогод на гарэлку ў сярэднім 25-26 рублёў.

        Развівалася мукамольная вытворчасць. 2 вадзяныя і 2 ветравыя млыны ў Глыбокім не спраўляліся з памолам збожжа, і прадпрымальнік Перац Мірман пабудаваў у 1911 г. ў Глыбокім млын, які прыводзіўся ў рух дызелем. Мураваны будынак гэтага млына і цяпер стаіць на вуліцы Дзяржынскага.

        Для вытворчасці піва і дражджэй быў пабудаваны невялікі завод на беразе возера Кагальнае. У Глыбокім была абараначная, якой валодаў Страговіч, тут працавала 10 чалавек, некалькі хлебапякарняў і булачных. Была наладжана вытворчасць танных цукерак. Невялікая маслабойня вырабляла льняны і канапляны алей.

        У вёсках Падгаі і Арэхава былі цагельныя заводы, у в. Арэхава працаваў вапнавы завод, у маёнтку Азярцы выраблялася чарапіца.

        У 1890-я гг. ўрад арганізаваў у Глыбокім «склад у разліў» віна і гарэлкі. Для гэтага было ўзведзена некалькі мураваных будынкаў, у якіх цяпер размешчана бальніца. На складзе працавала больш за 200 чалавек, пераважна жанчыны. Продажам гарэлкі ў Глыбокім займаліся 2 вінныя крамы «манаполькі».

        Былі ў Глыбокім і свае, вядомыя ў розных галінах гандлю купцы: Краўта гандляваў віном, Мусіна збожжам і мукой, Салавейчык — рыбай, Левітан — дробнымі таварамі.

        У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя была пракладзена чыгунка Глыбокае — Свянцяны. У 1907 г. праз тэрыторыю Глыбоччыны прайшла чыгунка, якая злучыла Замошша, Падсвілле, Празарокі,што таксама станоўча ўплывала на стан гандлю.

 

 

Сталыпінская аграрная рэформа

         Насельніцтва з натхненнем сустрэла ўрадавы ўказ ад 9 лістапада 1906 г. «Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага заканадаўства, якія датычацца сялянскага землекарыстання і землеўладання». Сутнасць указа П.А.Сталыпін зводзіў да наступнага: «... прызнанне недатыкальнасці асабістай уласнасці і, як следства, стварэнне дробнай асабістай уласнасці, права выхаду з абшчыны і вырашэнне пытанняў палепшанага землекарыстання». Прытым стаўка рабілася «не на ўбогіх і п'яных, а на моцных і дужых». 3 выхадам у свет указа ад 9 лістапада 1906 г. значна актывізавалася дзейнасць Сялянскага пазямельнага банка з мэтай падтрымкі замож- ных сялян. Асаблівая ўвага аддавалася банку ў паветах Віленскай губерні, дзе адной з галоўных яго задач было садзейнічаць насаджэнню рускіх памешчыкаў і сялян за кошт скарачэння польскага дваранскага землеўладання. Гэта палітыка знайшла шырокую падтрымку ў заможнага беларускага сялянства, якое імкнулася дабівацца такіх умоў, пры якіх, як паведамляў часопіс «Крестьянмн» у № 24 за 1906 г., «... лягчэй было б пашыраць памеры сваёй зямельнай уласнасці, а польскі элемент не меў бы маг- чымасці ўтрымаць буйную зямельную ўласнасць у сваіх руках». У гэтым жа нумары «Крестьянин» заклікаў землеўладальнікаў ставіцца да ўказа 9 лістапада з поўным даверам, таму што ў Думе ён яшчэ «... будзе дапрацаваны і значна палепшыць становішча сялян». Так, прапаноўвалася ўстанавіць норму на памешчыцкую зямлю да 300—400 дзесяцін, каб астатнюю прадаць сялянам.

       Аграрнае пытанне было галоўным і ў дзейнасці 3-й Думы, і ў палітычным жыцці наогул. У снежні 1908 — студзені 1909 г. ў Вільні па ініцыятыве таварыства «Селянін» і «Беларускага таварыства» (вылучылася з «Селяніна» ў 1908 г. на чале з Л.Сала- невічам) адбыўся з'езд «прадстаўнікоў вёскі» Паўночна-Заходняга краю. Ідэйнымі натхніцелямі гэтага форуму былі дэпутаты 3-й Думы Р.Р.Замыслоўскі, А.П.Сапуноў і протаіерэй А.С.Вяраксін. Апошні патрабаваў у сваёй прамове ад мясцовых улад больш хуткага правядзення рэформы. Перад закрыццём з'езда была прачытана прывітальная тэлеграма П.А.Сталыпіна да з'езда, а Р.Р.Замыслоўскі ўручыў лідэру віленскай групоўкі «Селяніна» С.А.Кавалюку 1000 руб., асігнаваных на часопіс «Крестьянин».

«Идите на хутора»

Пад такой назвай у 1912 г. ў глыбоцкай друкарні «Прагрэс» М.Кацовіча і А.Гельперына выйшла невялікая брашура выконваючага абавязкі земскага начальніка 6-га ўчастка Дзісенскага павета І.Г.Дароніна. Яна дае некаторае ўяўленне аб тым, як праходзіла сталыпінская аграрная рэформа на Глыбоччыне, і можа прадстаўляць пэўную цікавасць для сучаснага чытача.

 

МОЕ СЛОВО КРЕСТЬЯНАМ ГЛУБОКСКОЙ, ЗАЛЕССКОЙ И ПЛИССКОЙ ВОЛОСТЕЙ

Год назад раздал я по волостям объявления о благодарности Государя Императора, которой удостоились первые хуторяне Плисской волости — деревня Черенка — и советовал вам идти на хутора. Прошел год, а дело хуторское мало подвинулось вперед. За это время по Глубокской волости захлопотали о хуторах Веретеи, Жабинка, Гинь- ки; по Залесской волости — Сидоры, Ячище, Шилово; по Плисской — Стринадки,  Пашуки, Медведево, Снорки. Раньше перешли на хутора Дмитровщина и Кухты Залесской волости и Черенки в Плисской. А хозяева остальных деревень сидят да думают идти ли им  на новую жнзнь, на хутора или оставаться по-старому, на своих полосках. А о чем тут думать?...

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 520 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0