Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

21 Урок. Глыбоччына музычная
21 Урок. Глыбоччына музычная
 

        

Шакола Ганна Казіміраўна (1957г.н.) – настаўнік музыкі, самадзейны кампазітар. Нарадзілася на Пастаўшчыне. Скончыла Варапаеўскую сярэднюю школу, педагагічны ўніверсітэт імя М. Горкага (1978г.). Працавала выкладчыкам па класу вакала ў Полацкім педагагічным вучылішчы. Далейшы лёс быў звязаня з Грузіяй, у сувязі з пераводам мужа – ваеннаслужачага на турэцкую мяжу.

        З 1988 года Ганна Казіміраўна жыве ў г. Глыбокае. Працавала загадчыцай аўтаклуба, рыхтавала выязныя канцэрты, выставы, лекцыі. У 1989 годзе стала дырэктарам Глыбоцкага Дома культуры. Праз некаторы час стала выкладчыкам музыкі ў сярэдняй школе №3 г. Глыбокае.

        Глыбоцкай зямлі Ганна Шакола прысвяціла шмат песень і большасць з іх - "Глыбоцкі вальс”, "Наш горад”, "Глыбоцкае танга”, "Глыбачаначка-настаўніца”, "Азёры Глыбоччыны”, "Беразвечча”, "Гімн жанчыне Глыбоччыны”, "Полечка Глыбоцкая”, "Пад паўночнай зоркай”, "Фэст на Дзядку” – на словы Віталя Гарановіча.

 Сумесная творчасць двух аўтараў дазволіла нарадзіцца гімну Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, песні-прысвячэнню "Сафійскі сабор”, калектыўнаму зборніку "Глыбоцкі вальс”, куды ўвайшлі 29 твораў.

За гэтыя гады Гаана Шакола наладзіла творчае супрацоўніцтва і з іншымі мясцовымі аўтарамі: Ганнай Зінкевіч, Зояй Наваенка, Валянцінай Марговіч, Галінай Сутула, Валянцінай Бахір, Таццянай Ломыш, Наталляй Молакавай. У творчай скарбонцы нашай зямлячкі – перамога ў абласным конкурсе кампазітараў Віцебшчыны, прасвечаным 60-годдзю з Дня вызвалення Беларусі, кіраўніцтва ансамблем польскай песні "Глыбачане” і Дыплом Лаўрэата ІV Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур у  г. Гродна, калектыўнае аўтарства ў альманаху "Пралеска сіняй Беларусі” і зборніку "Вітай у Будславе Марыя”, куды ўвайшлі творы духоўнай тэматыкі, адзін з аўтараў зборніка "Горад над Дзвіной”. Удзел у абласных конкурсах (2010 і 2011г.) ”На зямлі Святой Сафіі” г. Полацк, сольныя выступленні, удзел у народным камерным хоры пры Глыбоцкім ГДК, хоры "Аве Марыя” пры касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, выступленні па радыё і работа з дзецьмі у гімназіі.

У 2004 годзе супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі першы творчы вечар Ганны Шаколы "Музыка маёй душы”. Праз чатыры гады ў рамках "Калядных сустрэч” у раённай гімназіі для вучняў, бацькоў і педагогаў прайшла другая тврчая вечарына Ганны.

У 2011 годзе на Цэнтральнай плошчы горада адбыўся канцэрт-віншаванне "Табе маё Глыбокае”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у рамках раённага свята "Квітней Глыбоччына”, на якім прагучалі творы на словы глыбоцкіх аўтараў.

Розныя тэмы хвалююць аўтара: духоўныя песні і песні аб Радзіме, роднай прыродзе, песні пра школу і, вядома пра каханне.

Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць песні на духоўную тэматыку. Яны прымушаюць задумацца над сэнсам, зместам і сутнасцю жыцця. Многія музычныя творы гучаць у храмах, усхваляючы і ўзвышаючы Дзеву Марыю, а песня "Будслаўская Божая Маці” заняла І месца ў Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Будслава.

Дзе б ні працавала Ганна Казіміраўна, усюды яна натхняла калег на выступленне на сцэне. Гімназія не стала выключэннем і на гімназічных святах выступаюць не толькі вучні, але і настаўнікі.

Неверагодна гучыць апавяданне Гання Казіміраўны аб тым, як яна стала пісаць музыку да вершаў.

"Аднойчы прыбягае да мяне Лідзія Анатольеўна Раманчук  (настаўнік інфарматыкі і кіраўнік танцавальнага гуртка) і кажа: "Вось табе верш Віталя Гарановіча "Развітальны вальс выпускнікоў”, тэрмінова трэба музыка”. Я прачытала верш, стала перабіраць клавішы і сама была здіўлена – у мяне загучала мелодыя. Гэта была мая першая песня. Потым я ўзяла зборнік вершаў В. Гарановіча "Беразвечча” і ў мяне загучаў верш "Сафійскі сабор”. Так усё і пачалося. Проста нейкі цуд адбыўся…”

Ганна Шакола пераканана ў тым, што цудоўнае абуджае добрае, жадае, каб падрастаючае пакаленне мела магчымасць слухаць добую музыку, творы кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, творы мясцовых аўтараў. Ад гэтага яны стануць толькі лепшымі, будуць бачыць прыгожае, берагчы прыроду і ўсё, што акружае. Яны будуць бачыць свет у яркіх фарбах і перадаваць свой пазітыўны настрой іншым людзям.

Ганна Шакола мае шмат дыпломаў, падзяк як раённага, абласнога, так і Рэспубліканскага ўзроўню. 

Гэта цудоўна, што культура існуе і развіваецца не толькі ў вялікіх гарадах, а і ў "глыбінцы”, і пакуль ёсць людзі, якія любяць свой край, цікавяцца яго гісторыяй, услаўляюць яго ў розных відах мастацтва, значыць краіна жыве і ў яе ёсць будучыня.                                                                                                                                                       

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 911 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0