25 Урок. Пачатак Вялікай
Айчыннай вайны.
На досвідку 22
чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны вераломна напала на
Савецкі Саюз, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Па шэрагу прычын Чырвоная армія
ў пачатковы перыяд вайны хутку адступала. Нягледзячы на ўпатртае супраціўленне
войскаў Заходнягя фронту, немцы прасоўваліся ў глыб тэрыторыі Беларусі.
Першы налёт
нямецка-фашысцкіх паветраных сіл на Глыбокае адбыўся 23 чэрвеня 1941 года. Асноўны
бомбавы ўдар абрушыўся на цэнтр паўднёва-ўсходняй часткі горада (у раёне
сучаснага Дома Саветаў), у выніку там не засталося ніводнага ўцалелага дома. У
хуткім часе праз Глыбокае ў напрамку Полацка пачаўся хаатычны рух разрозненых
часцей Чырвонай Арміі. Ішлі пераважна пешыя, многія без зброі. Раённыя ўстановы
ў Глыбокім і Плісе пачалі спешную эвакуацыю. Мабілізацыя грамадзян прызыўнога
ўзросту не праводзілася. Бамбадзіроўкі адбываліся амаль кожны дзень. А ў першыя
дні ліпеня немцы занялі Глыбокае і ўсю тэрыторыю сучаснага раёна. Пачаўся цяжкі
і доўгі перыяд акупацыі, які цягнуўся крыху больш чым тры гады (ліпень 1941 –
ліпень 1944).
На акупіраванай
тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі "новы парадак”, дзяржаўную
сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на
ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыі нацыянальных багаццяў і рэсурсаў,
прыгнечанне і знішчэнне людзей. Як ідэалагічнай асновай была чалавеканенавісная
"расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі
іншымі народамі, неабходнасць расшырэння "жыццёвай прасторы” для немцаў і іх
права на сусветнае панаванне.
Гістарычны факт. Адносіны акупантаў да
беларусаў былі вызначаны ў плане "Ост”, згодна з якім прадугледжвалася 75%
рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у
рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, то яны падлягалі поўнаму знішчэнню.
|