26 Урок. Барацьба з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі раёна
Партызанскія і падпольныя арганізацыі і іх
дзейнасць. На
тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі наступныя
фарміраванні:
·
1-я брыгада імя
А.В.Суворава ( створана 02.03.1943г.) . Камандзіры брыгады: Хомчанка
П.А., Раеўскі Т.К., Кляцоў А.Ц., Усаў М.Я., Піўкін Ф.Д.
· Брыгада імя ЦК КП(б)Б(
створана ў сакавіку1943г.). Камандзіры брыгады: Мядзведзей А.Д.,Пучкароў М.Р.,
Фёдараў М.І.
· Брыгада " Кастрычнік” (
створана01.091943г.). Камандзіры брыгады: Юрчанка Ф.К., Юкша І.І., Цяльноў Г.Т.
· Брыгада імя У.І.Леніна(
створана ў ліпені1942г.). Камандзіры брыгады:Баскакаў А.А., Гарбаценкаў М.Т., Фурсо
Я.У.
·
Асобны атрад імя
П.К.Панамарэнкі (створаны ў жніўні 1943г.). Камандзіры атрада: Гачакоў М.І., Мішын
К.І.
·
Асобны атрад " Трэція” (
створаны 24.04.1942г.). Камандзіры атрада : Плотнікаў А.А., Братушанка М.Г., Бычак
А.С., Савуляк П.С.
Зараджэнне партызанскага
руху адносіцца да 1942 г.,
калі на тэрыторыі раёна з’явіліся разведавальна-дыверсійныя фроантавыя групы,
групы спецыяльнага прызначэння. У другой палове 1943г.партызаны нанеслі
некалькі адчувальных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. Дарога
Крулеўшчына-Глыбокае–Варапаева была выведзена са строю, а участак Варапаева ужо
не падлягаў аднаўленню. Асноўная барацьба партызанскіх брыгад разгарнулася на
камунікацыях, шляхах перавозкі грузаў і ваеннай сілы. Перад наступленнем
савецкіх войск у беларусі ў 1944г.
(аперацыя " Баграціён”) партызанамі раёна быў нанесены магутны удар па чыгунцы
на ўчастках Крулеўшчына – Глыбокае і Глыбокае – Варапаева.
Вялікую дапамогу партызанам
аказвалі падпольшчыкі. У канцы жніўня 1943г. Вілейскі абком КП(б)Б арганізаваў
Пліскі падпольны райком партыі. Большасць партызан складалі юнакі і дзяўчаты,
таму пытанні работы з моладдзю заўсёды стаялі на першым месцы райкома партыі.У
кастрычніку 1943г. сакратаром Пліскага падпольнага райкома камсамола была
зацверджана А.І. Кісялёва, якая адна з першых уступіла ў партызанскі атрад "
Кастрычнік”.У Пліскім раёне дзейнічала 14 антыфашысцкіх груп агульнай кольасцю
каля 50 патрыётаў. Яны распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, здабывалі
разведданыя аб праціўніку і руху варожых эшалонаў па чыгунцы Полацк –
Маладзечна. Асабліва прадуктыўна ў гэтым накірунку ў гэтым накірунку працавала
антыфашысцкая група в. Зябкі, якой кіравала В.І.Плісецкая. Удзельнікі
падпольнай групы станцыі Падсвілле паспяхова выкарыстоўвалі так званыя "
вугальныя міны”. Толькі вясной 1944г. на такіх мінах узарваліся тры паравозы.
Кіраваў падпольная групай І.І.Сударгін. Нямала слаўных спраў на рахунку
антыфашысцкай групы в. Вялікія Давыдкі
(кіраўнік І.М. Сіўко). Праз падпольшчыкаў забяспечвалася паперай і фарбай
партызанская газета " За свабоду”- орган Пліскага падпольнага райкома партыі (рэдактары
А.Т.Васілеўскі, І.А.Нікіценеа). Усяго ўбачылі свет 28 нумароў газеты, кожны з
якіх друкаваўся тыражом 200-300 экзэмпляраў.
14 верасня 1943г. Вілейскі
падпольны абком КП(б)Б прызначыў упаўнаважаным
па Глыбоцкім раёне С.П.Пархімовіча. Праз два месяцы ён быў зацверджаны
сакратаром Глыбоцкага падпольнага райкома КП(б)Б.
У лістападзе 1943г. быў створаны Глыбоцкі
падпольны райком ЛКСМБ. Сакратарамі былі зацверджаны Я.І.Назараў і
Р.І.Міхнёнак. У сакавіку 1944г. Глыбоцкі райком КПБ арганізаваў выпуск раённай
газеты " За свабоднае жыццё”. Газета
выходзіла два разы ў месяц. У зоне дзейнасці Глыбоцкага падпольнага райкома
КПБ быў створаны агітатрад імя М. Горкага, які побач з правядзеннем дакладаў і
гутарак у вёсках даваў канцэрты мастацкай самадзейнасці.
Галубіцкая пушча – гэта
вялікі лясны масіў з мноствам невялікіх узвышшаў, забалочаных мясцін. Сюды ў
пачатку кастрычніка перадыслацыраваўся партызанскі атрад " Кастрычнік”. Штаб
атрада размяшчаўся ў в. Горнава-Навіцкія. Жыхары навакольных весак уступалі ў
атрад. З дапамогай мясцовага насельніцтва атрад асталяваў сваю запасную базу.
Летам 1943г. Атрад " Кастрычнік” неаднаразова выходзіў на чыгунку Полацк –
Маладзечна. Асабліва ўдала дзейнічалі партызаны атрада на ўчастку чыгункі
падсвілле - Крулеўшчына. У пачатку верасня
атрад "Кастрычнік” быў развернуты
ў брыгаду пад той жа назвай. Штаб брыгады размясціўся ў в. Глоты. Крыху
раней у в. Ліпава спыніліся штаб і адзін
з атрадаў 1-й партызанскай брыгады імя Суворава.
Камандны склад 1-й
брыгады імя А.В.Суворава (злева-направа) : А.Ц.Кляцоў, П.А.Хомчанка, М.Я.Усаў,
Т.К.Раеўскі. Ліпень 1944 г.
У сярэдзіне снежня
партызанская брыгада " Кастрычнік”
увайшла ў склад Полацка-Лепельскай партызанскай зоны.Брыгадзе адводзіўся
ўчастак абароны па лініі населеных пунктаў Перасечына – Чыстае – Вітоўка –
Белакор’е.
Побач дзейнічала
брыгада імя КЦ КП (б)Б. Сіламі партызан былі разгромлены фашысцкія гарнізоны ў
в. Бураўцы, в. Юхноўшчына. Шмат стойкасці і мужнасці праявілді партызаны ў баях
з ворагам. Пётр Кампан, прыкрываючы адыход свайго атрада, да апошняга дыхання
біў фашыстаў. Васіль Тамашэвіч трапна біў канікаў зтрафейнага аўтамата. Калі
скончыліся патроны, цяжка паранены, упаў на зямлю. Фашысты кінуліся да яго. Але
Васіль, сабраўшы апошнія сілы, кінуў у іх процітанкавую гранату.
Захапіўшы населеныя пункты ў
Галубіцкай пушчы, фашысты дашчэнту іх абрабавалі, потым спалілі. Усе
насельніцтва хавалася ў лесе і на балоце. На месцы засталіся хворыя і старыя. Аднак
гітлераўцы з нечуванай жорсткасцю распраўляліся з кожным, хто трапляў у іх
рукі. Знойдзеная ў лясной схованцы сувязная партызанскага атрада Феня Кузняцова
была па-зверску замучана.Пакутлівай была і смерць яе хворага брата. Зажыва
спалілі разам з домам старога Іосіфа Вярцінскага. Жывым кінулі ў палаючы дом на
хутары Вітоўка бязногага інваліда Станіслава Міцкевіча. Побач на другім хутары фашысты забілі Калістрата
Шыпко, яго жонку і пецярых малалетніх дзяцей. Былі забіты Альбін Гапончык і яго
жонка на хутары Краўцы. Каля хутара Зуйніца фашысты кінулі ў балота знявечаную
Ірахновіч з в. Перасечана. Захопленых у лесе пажылых мужчын Пятра Папка,
Уладзіміра Балаша, Мікалая Жылу, Антона Кешту і Мікалая Вярцінскага са
звязанымі рукамі прыгналі ў Галубічы, дзе пасля доўгіх катаванняў расстралялі. Поўнасцю
была знішчана сям’я Жытко з хутара Дубянец.
Прарыў. К канцу 1943г. лінія
фронту наблізілася да граніц Полацка-
Лепельскай зоны. 11красавіка 1944г. буйныя сілы ворага пры падтрымцы танкаў,
артылерыі і самалётаў пачалі карную аперацыю па ўсёй Полацка-Лепельскай
партызанскай зоне.Пад націскам ворага партызанская зона паступова скарачалася.
Было прынята рашэнне прабівацца ў напрамку бягомльскіз і плешчаніцкіх
лясоў.Раніцай 4 мая савецкія штурмавікі фронтам пайшлі па лесе ў напрамку
дарогі Ушачы - Селішча. На некаторай адлегласці следам ішлі асноўныя сілы
партызанскіх атрадаў. Калі дорбра
сцямнела, у ноч з 4 на 5 мая пайшлі ў атаку, каб прарваць блакаду і
выйсці з акружэння. Вораг запаліў дзве вёскі, каб добра бачыць рух партызан. Не
маючы іншага выхаду апошнія ввымушаны былі ўсё ж атакаваць. З вогненнага кола
змаглі вырвацца асноўныя сілы партызан, а разам з імі вялікая колькасць мірных
жыхароў. Праз некаторы час партызанскія атрады пасля вельмі цяжкага пераходу
трапілі ў партызанскую зону Міншчыны. У сярэдзіне ліпеня народныя мсціўцы
злучыліся з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі.
Недалёка ад в. Паперына да
30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў на месцы выхаду партызан з блакады быў
адкрыты быў адкрыты мемарыяльны комплекс " Прарыў”. З заходняга боку пляцоўкі
комплексу ўстаноўлены мармуровыя пліты,
на якіх высечаны імёны тых, хто назаўсёды застаўся ў беларускай зямлі,
абараняючы Радзіму. Іх значыцца 1450.
Клава
Шакаладава. Васемнаццаць гадоў было Клаве Шакаладавай з Пскоўшчыны, калі яна ў складзе групы І.А. Петрусенкі ў верасні 1942г. перайшла лінію фронту для правядзення разведвальнай работы ў Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах. Спачатку пяцёра разведчыкаў жылі ў шалашы, потым збудавалі зямлянку. Калі ўдакладнілі абстаноўку, пазнаёміліся з мясцовымі жыхарамі,перайшлі жыць у вёску. Клава Шакаладава знайшла прытулак у сям’і Сільвестра Сямёнавіча Кураша з вёскі Петруны. Адсюль упершыню і накіравася намеснік камандіра групы К. Шакаладава на сваё першае заданне. Адважная і знаходлівая, дзяўчына дакладна і хутка выконвала баявыя заданні, стварыла шырокую сетку агентаў-разведчыкаў і сувязных. Дачка С.С. Кураша Соня пазнаёміла яе з П.І.Савіцкім і В.Ю.Рачкоўскай з Псуі. У в.Зябкі ў Клавы таксама былі свае людзі, сярод іх В.У.Пасюкоўская (Аляксеева), У.А.Навойчык, настаўнік Жымайсціс. Навойчык і Жымайсціс па прапанове разведчыцы ўладкаваліся працаваць на чыгунцы. У в.Падсвілле Клаве дапамагала сям’я Самсонавых: гаспадар Максім Філімонавіч,яго дочкі Ганна, Каця, сыны Якаў, Грыша і Ціма. З дапамогай Каці Самсонавай, якая працавала ў Пліскай камендатуры, усе члены развед групы атрымалі нямецкія пропускі. Уладкаваўшыся на працу ў нямецкую камендатуру Глыбокага, адважная разведчыца перадавала важныя звесткі ў разведцэнтр. Па яе зашыфраваным радыёграмам нашымі бамбардзіроўшчыкамі былі знішчаны варожы склад зброі ў в.Лаўрынаўка і палявы аэрадром у Докшыцкмі раёне. Калі Клаве стаў пагражаць арышт, дзяўчына пакінула горад, стала наведваць мястэчка Лужкі, дзе гітлераўцы фаміравалі з ліку ваеннапалонных брыгаду так званай "Рускай нацыянальнай народнай арміі”. Дзяўчына прыносіла ў казармы спецыяльныя выпускі папртызанскай газеты "За свабоду”, вяла палітработу па разлажжэнні салдат "Добраахвотнай” арміі. У выніку яна накіравала ў партызанскі атрад некалькі дзесяткаў салдат. Імя бясстрашнай разведчыцы было вядома ў Чашніцкай брыгадзе "убава” ў брыгадзе імя ЦК(б)Б, 1-й брыгадзе імя А.В.Суворава і іншых. Выконваючы чарговае заданне ў фашысцкім гарнізоне ў в.Зяблі К.Шакаладава выпадкова трапіла ў рукі гітлераўцаў. Некалькі дзён здзекваліся над ей фашысты. 3 чэрвеня 1943г. ва ўрочышчы Барок мужная разведчыца была расстраляна. Імем Клаўдзіі Герасімаўны Шакаладавай названа вуліца ў г.Глыбокае. Пра яе подзвіг зубны ўрач з в.Падсвілле З.І.Зарыцкая напісала п’есу "Кроў за кроў”.
І.І.Волкаў. (Памяць. Глыбоцкі раён.
Мн., 1995, с.214-215).
Радавыя партызанскай вайны. Шмат гора і
пакут давялося перанесці мірным жыхарам Глыбоччыны ў ваеннае ліхалецце. Многія
з іх сталі ахвярамі ваенных падзей,якія разгортваліся на тэрыторыі раёна,
заплацілі ўласным жыццём за тое,што былі сапраўднымі патрыётамі, сумленнымі і
добрымі людзьмі і не маглі адмовіць тым, хто прасіў аб дапамозе ці аказаўся ў
бядзе. Многія дапамагалі народным мсціўцам цэлымі сем’ямі. Гэта такія се’і, як:
сям’я Карандзеяў з в. Надазер’е , Шчасных з в. Гінькі, Самсонавых з г.п. Падсвілле,
Кураша з в. Пестуны, Сергуноў з в. Перадолы, Драздовічаў з в Псуя, Рудакоў з
в.Перавоз, Баран з в. Перадолы, Лаўрыновічаў з в. Абруб
Побач з
дарослымі змагаліся і дзеці.Ленінградскі школьнік Жэня Кухарэнка быў разведчыкам. Ніхто не
лічыў, колькі было праведзена паспяховых аперацый па разгроме варожых
гарнізонаў пасля яго грунтоўнай і ўсебаковай разведкі.
Шмат выдумкі і
знаходлівасці праявіў Ваня Слабуха. Яго партызанскае юнацтва таксама звязана з
Псуеўшчынай. У час блакады Ваня Слабуха выратаваў вялікую групу партызан.
Вася Мармышоў нарадзіўся і
вырас на Пскоўшчыне. Восенню 1942г. разам з партызанамі атрада "Кастрычнік”
апынуўся ў Вілейскай вобласці. Загінуў у адным з баёў. Пасля вайны астанкі
героя былі перахаронены ў брацкую магілу ў г.п. Падсвілле.
У партызанскіх атрадах
змагалісянашы землякі: Ваня Чарняўскі, Вікенцій Лаўрыновіч, Антон Рагіла,
Вікенцій Ананіч, Казімір Жукоўскі, Антон Юшкевіч. У радах народных мсціўцаў
змагаліся: Ніна, Надзя і Міця Папковы, Рыгор Савельеў, Іван Шышкоў, Канстанцін
Кабанаў, Мікалай Кучкоў, М.Ц.Якаўлеў, Л.Ф.Багдановіч, І.Я.Харкевіч, С.Я.Пілючонак,
Мікалай і Таццяна Шчагловы, М.В.Канавальчык, Ф.Л.Атрахіменак, П.Лаўрычонак.
|