2 Урок. Глыбоччына ў Старажытную эпоху
Каменны век | Бронзавы век | Жалезны век | палеаліт | мезаліт | неаліт | | | 24 тыс.г. да н.э. – 10 тыс.г.да н.э. | 9 --5тыс.г.да н.э. | 5 -- п.2тыс.г.да н.э. | 1800 -- 700г. да н.э. | 700г.да н.э. – 500г.н.э. |
1) Археалагічныя даследванні Глыбоччыны.
Паходжаннем продкаў,
таямнічымі помнікамі іх жыцця дапытлівы чалавечы розум зацікавіўся ўжо даўно.
Старажытны перыяд гісторыі Глыбоччыны вывучаўся археолагамі па рэчавых
гістарычных крыніцах.
Археалагічныя даследванні Глыбоцкага краю ў
розны гістарычны час праводзілі Ф.В.
Пакроўскі (к. 19 ст.), А. і У. Галубовічы, Я. Н. Драздовіч (к.1930-х гадоў),
Л.В.Аляксееў (1950-ыя г.), Г.В. Штыхаў (1960-ыя г.), А. Р. Мітрафанаў, В.Я.
Папкоў (1970-ыя г.),Э.М.Зайкоўскі (1980-ыя г.),Л.У. Дучыц, А.В. Квяткоўская,
А.М. Мядзведзеў (2000-ыя г.) На тэрыторыі Прыдзвіння ў старажытны час існавала
некалькі археалагічных культур.
Археалагічная культура – гэта агульнасць
археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі прыкладна ў адзін
час і падобныя па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад
адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Помнікі, якія аб’ядноўваюцца ў адну
археалагічную культуру, могуць адрознівацца ад іншыхформай, арнаментацыяй і
ўпрыгожаннем посуду, асаблівасцямі пахавальнага абраду, тыпамі прылад працы,
гаспадарчай дзейнасці і інш.
2) Каменны век (35 – 2 тыс. гадоў дан.э.)
Каля 14 тыс. гадоў назад
поўнач Беларусі вызвалілася ад апошняга ледавіка. Зямля пакрылася азёрамі і
лясамі. Тэрыторыю Сярэдняга Падзвіння чалавек пачаў засяляць ў эпоху мезаліту (9—5 тыс. гадоў да н.э.) –
сярэднім каменным веку. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна стаянкі (рэшткі паселішчаў) эпохі мезаліту не вывучаліся, але каля
вёскі Надазер’е Пліскага сельсавета выяўлены крамянёвы мезалітычны наканечнік.
У
эпоху неаліту (5 –п. 2 тыс. да н.э.)
ўзніклі земляробства і жывёлагадоўля, насельніцтва вырошчвала пшаніцу, ячмень,
проса, лён, а таксама вырабляла гліняны посуд. Былі прыручаны каровы, свінні,
козы, авечкі. У грамадскіх адносінах існавала развітае мацярынска-радавое
грамадства. Рэлігія існавала ў выглядзе татэмізму – веры ў кроўную сувязь з
пэўнымі жывёламі ці раслінамі. Пакланяліся ў той час і камяням (дадатак 1).
На Глыбоччыне да эпохі неаліту належаць тры стаянкі ў
наваколлі в. Пліса. Яны былі адкрыты археолагам Э.М. Зайкоўскім у 1980—1982 гг.
На першай стаянцы,якая знаходзілася за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на краі
надпоймавай тэрасы возера Пліса, выяўлена 50 крамянёвых прылад працы і кераміка
з дамешкамі тоўчаных ракавін.
Фрагменты посуду
аздоблены насечкамі, дробным шнуром, глыбокімі ямкамі, адбіткамі
грабеньчыка і нахіленай палачкі.
На другой стаянцы каля
вёскі Пліса знойдзены крамянёвыя прылады працы, абломак рамбічнага наканечніка
стралы, кераміка.
Па меркаванні
археолагаў, выяўленныя рэчы датуюцца 2-й
паловай 3 тыс. да н.э. і належаць да нарвенскай археалагічнай культуры. У гэты час у заходнюю
частку Падзвіння і вярхоўі Віліі з Прыбалтыкі прасунуліся плямёны культуры
грабеньчата-ямкавай керамікі.
На мяжы III
і II тысячагоддзяў да н.э. на тэрыторыі ад Волгіда
Рэйна пашырылася культура шнуравой керамікі або баявых сякер. Пад яе ўплывам
склалася паўночнабеларуская культура с характэрным аздабленнем посуду пры
дапамозе шнура. Для гэтай культуры характэрны прылады працы з рога і косці,
вастрадонны і пласкадонны посуд, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожванні.
Важнай крыніцай для
вывучэння духоўнага свету старажытнага насельніцтва можа служыць арнамент на
кераміцы. З усіх мясцовых археалагічных культур паўночнабеларуская вызначаецца
найбольш багатым арнаментам. Магчыма, некаторыя з малюнкаў – сімвалы са
старажытнай міфалогіі, знакі сонца, агню, жыцця. У арнаменце адлюстроўваліся
паняцці аб геаметрыі і арыфметыцы. Іх
стваральнікі не былі пазбаўлены пачуцця гармоніі і сіметрыі. Многія элементы
ўзораў дажылі ў народным мастацтве да нашых дзён. 3) Бронзавы век. З першай паловы 2 тыс. на поўначы Беларусі пачаўся бронзавы век. Людзі
навучыліся здабываць медзь і волава, пераплаўляць іх у бронзу.З бронзы рабілі
прылады працы і упрыгожанні. У Падзвінні бронзавы век пачаўся значна пазней,
чым у паўднёвых абласцях.
4) Жалезны век. Пераход да
вытворчасці вырабаў з жалеза быў буйным пераваротам, значна ўмацаваў чалавецтва
перад прыродай. Жалезныя вырабы на поўначы Беларусі распаўсюдзіліся ў другой
палове I тыс. да н.э., а ў шырокі ўжытак увайшлі толькі
незадоўга да нашай эры.
Аб прыродных радовішчах
балотнай руды на Глыбоччыне сведчаць назвы вёсак Рудакова, Руднікі, Рудніца.
Жалезныя прылады працы садзейнічалі далейшаму развіццю земляробства.
Разам з жывёлагадоўляй гэта забяспечвала атрыманне дадатковага прадукту і
ўзнікненне маёмаснай няроўнасці. У сувязі з гэтым пачалі ўзнікаць узброенныя
сутыкненні і людзі сталі ўмацоўваць свае паселішчы. Асноўным тыпам паселішчаў ў
раннім жалезным веку становацца гарадзішчы,
ўмацаваныя землянымі валамі, равамі і драўлянымі агароджамі. Звычайна яны
ўзводзіліся на высокіх узгорках сярод балот або на берагах рэк і азёр. На
Глыбоччыне паселішчы жалезнага веку вядомы пад назвамі Гарадок, Гарадзец,
Замак, Дварэц, Акоп, Царкавішча і інш. На тэрыторыі раёна выяўлены восем
гарадзішчаў ранняга жалезнага веку: ў в.Зарубіна, Галубічы, Латыгаль, Шыпы,
Шчаўкуны, Запруддзе, Падгаі, Псуя.
Мяркуючы па фрагментах керамікі,
гарадзішчы былі заселены плямёнамі днепрадзвінскай культуры і культуры
штрыхаванай керамікі. Тэрыторыя Глыбоччыны была памежнай зонай гэтых культур.
Па этнічнай прыналежнасці вучоныя лічаць іх балцкімі. Днепрадзвінцы будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, дзе было
некалькі памяшканняў з каменнымі агнішчамі, а пазней сталі будаваць невялікія
хаты зрубнай і слупавой канструкцыі,
карысталіся касцянымі наканечнікамі коп’яў і стрэл, шыламі і шпількамі, жалезнымі і
бронзавымі сякерамі, жалезнымі нажамі і сярпамі, насілі бронзавыя упрыгожанні –
шпількі, шыйныя грыўны, падвескі, пярсцёнкі, бранзалеты.
Матэрыялы
раскопак, якія праводзіў у 1998
г. А.М. Мядзведзеў дазволілі вучонаму зраібіць выснову,
што гарадзішча каля Запруддзя адносіцца да насельніцтва днепра-дзвінскай культуры
і датуецца ў межах Iтыс.да н.э. – III-IVст.ст.
н.э.
Меркаванні па гісторыі насельніцтва Глыбоччыны ў старажытную
эпоху выказаны некалькімі вучонымі-даследчыкамі пры супастаўленні даденых
мовазнаўства, тапанімікі, гідранімікі, этнагарафіі з археалагічным матэрыялам.
Парады юнаму
даследчыку
Помнікі археалогіі -- каштоўнейшая крыніца ведаў
аб жыцці далёкіх продкаў, нашай
гісторыі, якую трэба зберагчы.
Калі ў час сельскагаспадарчых, будаўнічых работ
або пры іншых абставінах будуць выяўлены паселішчы, могільнікі, прылады працы
трэба падаць звесткі ў аддзел культуры райвыканкама. Нельга самавольна
праводзіць раскопкі. Праведзеныя не спецыялістамі раскопкі могуць беззваротна
знішчыць помнік, пазбавіць гістарычную навуку каштоўных звестак.
|