Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

5 Урок. Клімат Глыбоцкага раёна

5 Урок. Клімат Глыбоцкага раёна

Клімат Глыбоцкага раёна вызначаецца як умерана кантынентальны. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены размяшчэннем тэрыторыі раёна ва ўмераных шыротах, адсутнасцю араграфічных перашкод, перавагай раўніннага рэльефу, адноснай блізасцю Атлантычнага акіяна. Асноўныя рысы клімату: мяккасць, адносна невялікія амплітуды тэмператур, дастатковая колькасць ападкаў, няўстойлівы характар надвор’я.

          Тэрыторыя раёна размешчана паміж  550 211 0411 пн.ш. і 540 491 3011 пн.ш., што выклікае розную на працягу года вышыню сонца над гарызонтам і адпаведна рознае значэнне сонечнай радыяцыі. У самы доўгі чэрвеньскі дзень  сонечныя промні падаюць на паверхню зямлі пад найбольшым за год вуглом - 580 481 0411, а працягласць светлавога дня складае 17 гадзін 23 мінуты. У самы кароткі снежаньскі дзень вугал падзення ўсяго 110 491 3011, а працягласць дня – 7 гадзін 09 мінут. Пры агульнай гадавой сумарнай сонечнай радыяцыі 3652 МДж/м2 (на захадзе раёна) і 3579 МДж/м2 (на ўсходзе раёна), асноўная частка яе прыпадае на лета і вясну. За май-чэрвень раён атрымлівае амаль 50% гадавога паступлення сонечнай радыяцыі, а за лістапад-студзень – усяго 4%. Па гэтай прычыне ў раёне выдзяляюцца цёплыя і халодныя перыяды.

         Сумарная працягласць светлавого дня складае 4495 +- 10 гадзін за год, а працягласць сонечнага ззяння складае ўсяго каля 1760 гадзін, прычым большая іх частка прыпадае на вясну і лета.

         Да 54% сумарнай сонечнай радыяцыі прыходзіцца на рассеяную. Гадавы радыяцыйны баланс (розніца паміж сумарнай і адбітай сонечнай радыяцыяй) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, складае каля 1550-1620 МДж/м2 , што значна ніжэй у параўнанні з Брэсцкімі або Гродзенскімі рэгіёнамі.

         Цыркуляцыя атмасферы выклікае пастаянную змену паветраных мас над тэрыторыяй раёна. Адносная раўніннасць рэльефу паверхні і адсутнасць значных прыродных перашкод садзейнічаюць бесперашкоднаму перамяшчэнню паветраных мас па тэрыторыі. На працягу года ў  ніжніх слаях атмасферы пераважае заходні перанос з боку Атлантыкі. Невялікая перамена ў паказчыках атмасфернага ціску летам і зімой крыху змяняе іх напрамак. Летам пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры, зімой – заходнія і паўднёва-заходнія, якія пераносяцца галоўным чынам цыклонамі. Сярэднегадавая колькасць цыкланічных дзён каля 218. Цыклоны прыносяць пахмурна-воблачнае, вільготна-ветранае надвор’е. Зімой яны садзейнічаюць значнаму павышэнню тэмператур, часам вышэй за 00 С, а летам наадварот – паніжэнню іх.

         Так, напрыклад, у перыяд з 12 лютага па 11 сакавіка 1995 года , калі амаль месяц актыўна праяўлялася цыкланічная дзейнасць Атлантыкі, тэмпература паветра ў раёне вагалася ад +50С да + 110 С, сышоў снег, прыляцелі жаваранкі.

         У 1998 годзе, пачынаючы з 16 чэрвеня, амаль 2 месяцы тэмпературныя паказчыкі былі на 20  - 40С ніжэй сярэднемесячнай нормы з-за працяглай цыкланічнай дзейнасці. Стаяла непагадзь, пахмурнае, дажджлівае, ветранае надвор’е.  

                Кантынентальныя паветраныя масы могуць прыходзіць з ўсходу і паўночнага і паўднёвага ўсходу. Яны садзейнічаюць значнаму паніжэнню тэмпературы зімой і павышэнню яе летам, а ў маі-чэрвені і на пачатку восені – да непажаданых для земляроба замаразкаў. Яшчэ больш значнае паніжэнне тэмператур і панаванне сухога без ападкаў надвор’я з’яўляецца вынікам прыходу на тэрыторыю арктычных і субарктычных паветраных мас з поўначы і паўночнага ўсходу. Усталёўваецца антыцыкланальны характар звычайна на 4-7 дзён, але бывае і больш працяглым.

         Прыход з далёкага поўдня і паўднёвага захаду міжземнаморскіх трапічных паветраных мас бывае вельмі рэдкім, абумоўлівае значнае павышэнне тэмпературы паветра, часта выклікае анамальныя кліматычныя з’явы.

         З прыходам  трапічных паветраных мас у чэрвені 1998 звязана рэзкае (да + 300 С) павышэнне тэмпературы паветра, 14 чэрвеня пасля знямоглай спякоты над Глыбоччынай пранёсся самы моцны за апошнія 20 гадоў ураган. Шквалісты вецер з хуткасцю 32-34 м/сек прайшоў вузкай паласой ад Крывічаў праз Юркава – Чарневічы па даліне ракі Авута далей на Міёршчыну. Ён  ламаў і валіў дрэвы, пашкодзіў гаспадарчыя пабудовы. Бура суправаджалася градам, моцным працяглым ліўнем, маланкамі.

         Панаванне летам 2010 года трапічных паветраных мас садзейнічала  працягламу (амаль 2 месяцы) гарачаму надвор’ю з рэкорднымі па працягласці паказчыкамі тэмпературы вышэй +30 0С.

Метэаралагічныя паказчыкі

         Сярэднегадавая тэмпература паветра ў раёне + 5, 20 С, прычым на  мяжы з Докшыцкім раёнам яна ніжэйшая, а на ўсходзе раёна – крыху вышэйшая.

         Самы халодны месяц года – студзень, калі сярэднемесячныя тэмпературы зніжаюцца ад -7, 30 на ўсходзе раёна да -7, 10 на захадзе, а ізатэрмы месяца блізкія да мерыдыянальнага накірунку ў сувязі са значным уздзеяннем марскіх паветраных мас з захаду. Абсалютны мінімум тэмпературы - -40, 30 С (1940г.)          Самы цёплы месяц года на Глыбоччыне – ліпень. Сярэднемесячныя тэмпературы змяняюцца ад +17, 30 на паўднёвым захадзе да 17, 50 на паўночным усходзе. Ізатэрмы ў ліпені змяняюцца ў шыротным накірунку, паколькі важнейшым фактарам іх размяшчэння становіцца ўплыў сонечнай радыяцыі. Абсалютны максімум тэмпературы +35, 10 С адзначаны ў 1992 годзе.

         Колькасць дзён з тэмпературай паветра вышэй 00 С – 234 дні, а з тэмпературай ніжэй 00 С – 131 у сярэднім за год. Сярэдняя тэмпература паветра ў розныя гады і па месяцах можа значна вагацца і адрознівацца ад многагадовых паказчыкаў. Так, самым халодным быў 1956 год (сярэднегадавая тэмпература паветра - + 3, 30 С), а самым цёплым – 1989 (+ 7, 40 С ).

 

Вільготнасць паветра, воблачнасць, ападкі

         Панаванне атлантычных паветраных мас абумоўлівае павышаную вільготнасць паветра ў раёне. Сярэднегадавыя значэнні  адноснай вільготнасці складаюць каля 80 %, максімум у лістападзе-снежні дасягае да 85-91%. Вясной і летам адносная вільготнасць паніжаецца да 50-60%, а ў асобныя дні жніўня і ў асеннія дні "бабінага лета” – да 30-40%. Высокая вільготнасць садзейнічае ўтварэнню туманаў, сярэдняя колькасць дзён з імі дасягае 60 за год.

         Сярэдні паказчык воблачнасці складае 6, 8 – 7, 2 балаў ( з 10). У цёплы перыяд пераважаюць слаіста-кучавыя, кучавыя і пёрыстыя воблакі, а ў зімовы – слаіста-кучавыя, кучавыя і слаістыя. Такі стан воблачнасці аказвае ўплыў не толькі на ўвільгатненне тэрыторыі, але  на светлавы і цеплавы рэжым.

         Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 620-665 мм за год, з іх 2/3   выпадаюць у цёплы перыяд (красавік - кастрычнік). Самая вялікая колькасць ападкаў выпадае ў ліпені – 80-85 мм, найменшая – у лютым (30-32 мм). Увогуле, вільготным або сухім у асобным годзе можа быць любы месяц, асабліва з мая па лістапад. Так у жніўні 1961 года выпала 260 мм ападкаў.

Сярэднемесячная і сярэднегадавая  колькасць ападкаў ў г. Глыбокае ў параўнанні з Віцебскай вобласцю (мм)

месяц

І

ІІ

ІІІ

ІV

V

VІ

VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

ХІІ

год

Глыбокае

36

 

31

35

43

55

84

89

78

65

55

48

44

663

Віцебская вобласць

38

32

36

43

58

80

90

78

64

54

50

44

667

 

            Сярэдняя колькасць дзён з ападкамі  - 173. Ападкі часцей выпадаюць у лістападзе-лютым, але агульная іх колькасць за гэты перыяд у міліметрах значна меншая, чым у летнія месяцы. Здараюцца перыяды,  калі ападкі выпадаюць праз вялікія прамежкі часу, і тады ўсталёўваецца засушлівы перыяд або засухі, што небяспечна для росту раслін.

         Самая значная засуха ў раёне прайшла ў далёкім 1946 годзе. Па ўспамінах старажылаў перасохлі ў той год усе ручаі і рэкі, узровень азёр панізіўся напалову, а многія з іх можна перайсці па-суху. Даволі засушлівым быў таксама 1975 год.

         Ападкі ў выглядзе снегу і снегавое покрыва займаюць тэрыторыю раёна ў пачатку снежня. Снег ляжыць 110-120 дзён і растае ў канцы сакавіка. Сярэдняя таўшчыня снегавога покрыва – 25-30 мм, у мнагаснежныя зімы да 50 см. Максімум снегавога покрыва за апошнія 100 год адзначаны ў студзені 2011 года і складае больш 57 см.

Кліматычныя рэсурсы

         Да кліматычных рэсурсаў адносяць тыя кліматычныя паказчыкі, якія ўлічваюцца і выкарыстоўваюцца чалавекам у яго гаспадарчай дзейнасці. Яны  ўплываюць на здароўе чалавека, на работу транспартных і будаўнічых арганізацый, на асваенне рэкрэацыйных рэсурсаў, але найбольшы ўплыў аказваюць на сельскагаспадарчую дзейнасць, асабліва на раслінаводства.

         Агракліматычныя рэсурсы характарызуюцца наступнымі паказчыкамі: працягласцю вегетацыйнага і безмарознага перыядаў, колькасцю дзён з сярэднесутачнымі тэмпературамі вышэйшымі за +50 і +100С, сумай тэмператур за гэтыя перыяды, колькасцю ападкаў за год і цёплы перыяд, умовамі перазімоўкі азімых культур.

         Вегетацыйны перыяд з тэмпературамі паветра вышэй за +50С у раёне складае 185 дзён за год з сумай актыўных тэмператур 24400С, што амаль на 20 дзён менш, чым на паўднёвым захадзе рэспублікі.

 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (17.02.2014)
Просмотров: 1102 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0