6 Урок. Архітэктурная спадчына горада Глыбокае
Касцёл Святой Тройцы
"Бог ёсць любоў” –
першая энцыкліка Бэнэдыкта ХVІ
Велічна
ўзвышаецца на штучнай насыпной пляцоўцы на месцы храма сярэдзіны 18 ст. касцёл
Святой Тройцы. І Маці Божая выходзіць з каменнай брамы, быццам з Віфліема,
у Вечнасць і да нас. Троіцкі касцёл
Як веры і вернасці сплаў Пад небам Радзімы высокім Прыстанішчам святасці стаў Касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім. Збярог для гісторыі ён Фундатара Корсака імя, І Божаю ласкай здавён Напоўнена гэта Святыня.
Ці май, ці зіма
настае Ідзём да яго мы з
пакорай, Скіроўваем просьбы
свае Да Мацеры Божай
Падхорнай.
Душу напаўняла не
раз Дзівоснае
перакананне: Ратуе ўкленчаных
нас
Стагоддзі плывуць
над зямлёй, Нібыта па небе
аблокі. Яднае нас верай
сваёй Касцёл Святой
Тройцы ў Глыбокім. Ганна Пяткевіч
Выдадзена па благаслаўленні пробашча парафіі,
ксяндза пралата касцёла Святой Тройцы ў
Глыбокім Мечыслава Янчышына
З гісторыі касцёла Святой Тройцы г. Глыбокае
Іосіф Львовіч Корсак – фундатар (заснавальнік) касцёла Святой Тройцы, нарадзіўся ў 1570 годзе, ваявода і стараста Дзісненскі з 1616 года. Валодаў маёнткамі ў Глыбокім, Ластавічах, Перадолах і Свіле. іч Корсак – фундатар (заснавальнік) касцёла Святой Тройцы, нарадзіўся ў 1570 годзе, ваявода і стараста Дзісненскі з 1616 года. Валодаў маёнткамі ў Глыбокім, Ластавічах, Перадолах і Свіле.
З 1639 г. Іосіф Корсак –
стараста і ваявода мсціслаўскі, за абарону Мсціслаўля ў вайне з Масковіяй
атрымаў маёнтак Антонава ў Мазырскім павеце. Іосіф Корсак быў чалавекам
набожным, нежанатым, усю сваю маёмасць ахвяраваў касцёлам і сваякам. На яго
сродкі былі пабудаваны Базыльянскі кляштар (манастыр) у Беразвеччы, кляштар
кармелітаў і парафіяльны касцёл у Глыбокім.
Іосіф
Корсак распарадзіўся, каб яго цела без усялякіх цырымоній было пахавана ў
касцёле, які быў пабудаваны 16 красавіка 1643 г. Ён памёр у ліпені 1643 г. Але пахаваны І.
Корсак быў у касцёле кармелітаў (цяпер Царква Раства Багародзіцы). Пасля
перабудовы касцёла кармелітаў у праваслаўную царкву цела яго было перазахавана. Пасля апошняй перабудовы
касцёла на адной з яго калон быў умураваны партрэт фундатара. Пазней партрэт І. Корсака
быў прададзены прыватнай асобе ў салоне мастацтваў у Варшаве, і зараз
месцазнаходжанне яго невядома. Засталася толькі рэпрадукцыя ў "Тыгодніку
ілюстраваным” за 1903 г. Першапачаткова касцёл быў
узведзены ў 1643 г. кармелітамі босымі. Ён быў пабудаваны з
дрэва, меў выгляд крыжа з дзвюма
вежамі, дзевятнаццаццю лаўкамі, хорамі,
васьмю вокнамі. У касцёле была званіца з дзвюма вялікімі званамі. Калі ў 1654 г.
Глыбокае занялі войскі Маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, касцёл быў
спалены. Хто ж такія кармеліты? Кармеліты – манахі аднаго
з каталіцкіх ордэнаў, заснаванага ў 1155 г. святым Бертольдам у Палесціне ў час
крыжовых паходаў. Першы скіт кармелітаў узнік на гары Кармель (адсюль і назва).
У 1247 г.
ордэн зацверджаны Папам Інакенціем ІV. У
сярэдзіне 13 ст. узнікла версія аб асаблівым патранаце над кармелітамі Дзевы
Марыі. Патранальнае свята Маці Божай
Шкаплернай – 16 ліпеня ў 1587
г. зацверджана для ордэна, у 1727 г. – для ўсёй
каталіцкай царквы. Пасля ўвядзення ў 16 ст.
рэфарматаркай ордэна іспанскай кармеліткай Тэрэзай Авільскай больш суровага
статута, вылучыліся новыя ордэны – босых кармелітак і босых кармелітаў. Пасля
гэтага кармелітаў старога статута сталі
называць "кармеліты абутыя”, а прадстаўнікоў новых ордэнаў – кармеліты босыя. У ХVІІ
ст. кармеліты босыя з’явіліся ў
Глыбокім. У ХІХ ст. кармеліцкія кляштары былі зачынены.
|