Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны (1 частка)
7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны

Сёння, як ніколі, усім трэба звярнуцца да багацейшых запасаў шматвекавых культурных традыцый і каштоўнасцей, якія засталіся нам у спадчыну ад нашых продкаў. Адным з цікавейшых пластоў культуры з’яўляецца рэлігія і царкоўнае мастацтва, вялікае месца ў якім займае праваслаўная храмавая архітэктура.

На Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне, захавалася і адрадзілася шмат помнікаў царкоўнага дойлідства.

1) Будаўніцтва праваслаўных храмаў.

Праваслаўныя храмы будаваліся па-рознаму, але кожны храм сімвалічна суадносіўся царкоўнаму веранавучанню. Храмы ў выглядзе крыжа азначалі, што Крыж Хрыста – аснова царквы і каўчэг ратавання для людзей; храмы круглыя азначалі вечнасць царквы і царства нябеснага, так як круг – гэта сімвал вечнасці, які не мае ні пачатку, ні канца; храмы ў выглядзе васьмівугольнай зоркі знаменавалі сабой Віфліемскую зорку і царкву як зорны шлях да выратавання ў будучым жыцці. Былі распаўсюджаны карабельныя храмы ў выглядзе прамавугольніка, часта блізкага да квадрата, з выцягнутым на ўсход закругленым выступам алтарных апсід.

Ва ўсіх тыпах храмаў алтар абавязкова аддзяляўся ад астатняй часткі храма іканастасам.

У сярэдняй частцы невялікіх храмаў маецца чатыры стаўбы, якія падтрымліваюць дахі, сімвалізуюць чатырох евангелістаў, чатыры стараны свету.

Сімвалічна колькасць купалоў:

  •        адзін купал – гэта адзінства Бога, дасканаласць тварэння                        
  •          два купалы – гэта два існасці Богачалавека Іісуса Хрыста;
  •                   тры купалы – сімвал Святой Тройцы;                                                              
  •                   чатыры купалы – чатыры евангелісты, чатыры стараны свету;               

  •       пяць купалоў (самая распаўсюджаная лічба), дзе сярэдні ўзвышаецца      над чатырма іншымі, азначае Іісуса Хрыста і чатырох евангелістаў;
  •                   сем купалоў азначаюць сем таемств Царквы, сем Усяленскіх сабораў.

    Праваслаўны храм абавязкова ўвенчваецца крыжам на купале ці на ўсіх купалах, калі іх некалькі.

           План праваслаўнага храма                

                                                       

    1.Прытвор 2.Унутранаячастка 3.Алтар 4.Салея   5.Амвон

    2) Храмы рэтраспектыўна-рускага стылю.

    Кожны праваслаўны храм мае свой стыль.

    Рэтраспектыўна-рускі стыль – гэта архітэктурны стыль 2-й паловы 19 – пачатку 20 стагоддзя, заснаваны на выкарыстанні матываў і форм старажытнарускага дойлідства. У гэтым стылі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пабудаваны:

    §     Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Празарокі;

    §     Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы  Пятніцы ў в.Чарневічы;

    §     Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса;

    §     Царква ў імя святога Іаана Прадцечы ў в. Бабруйшчына;

    §     Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі;

    §     Царква ў гонар Узнясення Гасподняга в. Парэчча;

    §     Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Кавалі.

     Пабудавана ў 1909 г. з цэглы ў маёнтку генерал–маёра П.П. Мухіна. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтрэспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў:2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацвёрку) 
    над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У агульнай кампазіцыі дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і калонкамі, аркатурнымі фрызамі. 

    Пабудавана ў 1887 г. з цэглы.

    Помнік архітэктурны рэтрэспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-частакавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца,кароткая трапезная,кубападобная  малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы – цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах ,апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны  рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі.

     Перад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня, накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам.

     

    Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса

    Пабудавана ў 1877 г. з цэглы.

    Помнік архітэктурны рэтрэспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залы і апсіды. Шацёр надбудаванай над прытворам 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму – цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі і вуглавымі руставанымі лапаткамі.

     

    Царква ў імя святога Іаана Прадцечы ў в. Бабруйшчына

    Пабудавана ў 1873 г. з цэглы.

    Помнік архітэктуры рэтрэспектыўна-рускага стылю. Храм 3-часткавай аб’емна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкоры выкарыстаны элементы стражытнарускага культавага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.

     

    Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі

    Пабудавана ў 2-й палове 18 ст. з цэглы, рэканструявана ў 19 ст. Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай. Прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы накрыты 4-схільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і пар­нымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім.

    Царква ў гонар Узнясення Гасподняга в. Парэчча

    Пабудавана ў 1884 г. з цэглы. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.

    Помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стылю. Кананічная 4-частковая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя набыла надзвычай арыгінальнае вырашэнне. Малітоўная зала — высокі 8-гранны аб'ём, завершаны макаўкай (раней магутным сплюснутым цыбулепадобным купалам з макаўкай). Да яго праз кароткую і нізкую трапезную далучаецца 3-ярусная (2 васьмерыка на чацверыку) званіца, сферычны купал якой таксама завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да 5-граннай апсіды па баках далучаны нізкія рызніцы. Грані фасадаў завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

    Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Кавалі

    Пабудавана у 1748 г. з дрэва, верагодна, як касцёл, пра што сведчаць рудыменты бакавых вежаў, паўднёва-ўсходняя арыентацыя храма. Рэканструявана ў канцы 19 ст. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым карка­сам 2-га яруса.

    Храм крыжовы ў плане: асноўны аб'ём з 5-граннай апсідай і бaкaвымi прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным 2-схільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў 2 чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала. У інтэр'еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычлененае фігурнымі аркамі.

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (25.02.2014)
Просмотров: 951 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0