3) Храмы неарускага стылю
Неарускі стыль – гэта стыль у
архітэктуры мяжы 19 і 20 ст., заснаваны на авангарднай стылізацыі форм
старажытнарускага і церамнога дойлідства. Для стыля характэрна не кампіляцыя
форм старажытнасці, а стварэнне архітэктурна-мастацкага вобраза, асацыятыўна
звязанага з першакрыніцай.
Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў в. Галубічы
Пабудавана
у 1914 г.
з цэглы.
Папярэдні храм
згадваецца у 1622 г.
у сувязі
з тым, што «Ян Корсак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере
святой христианской греческой старожитной», ахвяраваў царкве маёнтак.
Помнік
архітэктуры
неарускага стылю. Кубападобны 2-ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з
цыбулепадобнай галоўкай у завершэнні. 3 франтальнага фасада
далучаны прытвор, над якім надбудавана 2-ярусная 4-гранная званіца,
завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны
праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады
апяразаны густа прафіляванымі карнізамі,
расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі,
расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі
ўразнымі
калонкамі.
4) Храмы стылю класіцызма
Класіцызм – гэта стыль у еўрапейскім мастацтве ў 17 – 1-й
палове 19 ст. У архітэктуры Беларусі выявіўся ў канцы 18 ст. Заснаваны
на творчай перапрацоўцы антычнай ордэрнай сістэмы. Архітэктуры ўласцівы строгія
сіметрычна-восевыя кампазіцыі і формы, стрыманасць дэкаратыўнай аздобы.
Царква ў гонар Прэабражэння Гасподня ў в.
Мамаі.
Пабудавана ў
пачатку 19 ст. з цэглы як касцёл. Пасля 1866 г. — праваслаўная царква.
Помнік архітэктуры класіцызму. Аднанефавы, прамавугольны ў плане храм з нартэксам і сакрысціямі. Накрыты 2-схільным дахам з трохвугольнымі франтонамі па тарцах і цыбулепадобным купалам па
цэнтры. Галоўны фасад расчлянёны паўцыркульнымі і прамавугольнымі нішамі ў прасценках накладнога
4-калоннага порціка дарычнага ордэра. Бакавыя і алтарны фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
У інтэр'еры сцены завершаны карнізным поясам, размаляваны, на столі імітацыя дэкарыраваных
цыліндрычных скляпенняў. Над нартэксам размешчаны хоры.
Перад храмам па восі галоўнага фасада стаіць 3- ярусная брама-званіца. Вырашана ў свабодна трактаваным класічным ордэры. Верхнія ярусы раскрапаваны маленькімі вуглавымі паўкалонамі і карнізнымі паясамі, прарэзаны паўцыркульным прасветам, завершаны
трохвугольным франтонам.
5. Храмы народнага дойлідства.
§
Царква ў гонар Праабражэння Гасподня ў в. Верхняе;
§
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в.
Забор’е;
§
Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Вялец.
Царква
ў гонар Праабражэння Гасподня ў в. Верхняе
Пабудавана ў 1886 г. з дрэва.
Помнік народнага
дойлідства. Храм 3-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольныя ў
плане зрубы бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты 2-схільнымі дахамі,
над апсідай з вальмамі.
Царква
ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Забор’е.
Пабудавана у 1914 г.
з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу імператарскай археалагічнай
камісіі.
Помнік народнага
дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай
званіцы, нізкага бабінца, квадратнай у плане малітоўнай залы і 5-граннай апсіды
з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны макаўкамі на
гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі
аконнымі праёмамі.
Царква
ў гонар Святой Троіцы ў в. Вялец
Найбольш архаічным,
традыцыйна народным тыпам драўлянага храма з’яўлялася царква ў гонар Святой
Троіцы, якая размяшчалася на поўнач ад в. Вялец каля дарогі Глыбокае – Дзісна.
У канцы 1970-х гадоў – пачатку 1980-х царква была перавезена ў Беларускі
дзяржаўны музей народнай архітэктурыі побыту пад Мінскам. Будынак –
працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову
апсіды. Два аб’ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі
адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі
прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб’ёму з паліганальнай формай
апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт
застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай
шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах.
У сярэдзіне вільчыка даху
пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора
царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім –
балюстрадная галерэя хораў.
Для барочных храмаў 18
стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна
пабудавана і званіца Вялецкай царквы.
Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна
ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам, не вышэйшы за храм. Першы ярус
– 4-сценны зруб, другі – каркасны звон з праёмамі.
5.Сучасныя
храмы
§
Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя;
§
Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў
г.п.Падсвілле.
Царква
ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя (дад.12)
Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Вырашана 3 аб'ёмамі кубападобнай малітоўнай залы,
квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды, 4-схільны дах цэнтрычнага аб'ёму
і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі
купаламі на гранёных барабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца.
Царква
ў гонар Георгія Пабеданосца ў г.п.Падсвілле.
Перабудавана ў 1995 г. з былога будынка 1957 г.
Двухсхільны дах, завершаны
цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны аконнымі праёмамі. Храм аздоблены
вертыкальнай шалёўкай ад падмурка да даху.
Пры храме дзейнічае
нядзельная дзіцячая школа.
Царква
старавераў у в. Ластавічы
Пабудавана ў другой палове
20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.
Вырашана прамавугольным у
плане будынкам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Бакавыя
фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, вылучаных
на фоне гарызантальнай шалёўкі; тарцовы ўваход вылучаны двухсхільным казырком.
Страчаная
спадчына
§ Царква ў гонар Святой Троіцы г. Глыбокае;
§
Царква в. Кавалёва;
§
Царква ў гонар Святой Троіцы в. Псуя;
§
Царква в.Сарокі;
§
Царква в.Свіла;
§
Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова ў в.
Целяшы;
§
Царква в. Ялоўцы;
Царква
ў гонар Святой Троіцы ў г.Глыбокае
Пабудавана ў сярэдзіні 17
ст. Пасля пажару 1838 адноўлена, зноў згарэла ў 1880 г.
Мінскам. Будынак –
працяглы прамавугольны зруб, які пераходзіць у вузкую 5-гранную прыбудову
апсіды. Два аб’ёмы накрывае 2-схільны дах з вальмамі над апсідай. Даследчыкі
адносяць падобныя будынкі да 18 стагоддзя. Рысы барочнай стылявой трактоўкі
прагледжваюцца ў спалучэнні простага 4-граннага аб’ёму з паліганальнай формай
апсіды, у плаўным пластычным пераходзе іх дахаў, які дасягаецца за кошт
застрэшнікаў, у наданні архітэктуры дынамічнасці за кошт актыўнай вертыкальнай
шалёўкі фасадаў ад падмурка да страхі, у высока ўзнятых прамавугольных вокнах.
У сярэдзіне вільчыка даху
пастаўлена невялікая цыбулепадобная галоўка на тонкай шыйцы. Унутраная прастора
царквы кароткімі прасценкамі падзелена на малітоўную залу і бабінец, над якім –
балюстрадная галерэя хораў.
Для барочных храмаў 18
стагоддзя было характэрна і адасабленне званіцы ад асноўнага будынка. Асобна
пабудавана і званіца Вялецкай царквы.
Гэта цэнтрычны 2-ярусны гарызантальна
ашаляваны будынак пад 4-схільным шатровым дахам, не вышэйшы за храм. Першы ярус
– 4-сценны зруб, другі – каркасны звон з праёмамі.
5.Сучасныя
храмы
§
Царква ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя;
§
Царква ў гонар Георгія Пабеданосца ў
г.п.Падсвілле.
Царква
ў гонар Святой Троіцы ў в. Псуя (дад.12)
Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Вырашана 3 аб'ёмамі кубападобнай малітоўнай залы,