Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны (3 частка)

7 Урок. Праваслаўныя храмы Глыбоччыны

Страчаная спадчына

§  Царква ў гонар Святой Троіцы г. Глыбокае;

§     Царква в. Кавалёва;

§     Царква ў гонар Святой Троіцы в. Псуя;

§     Царква в.Сарокі;

§   Царква в.Свіла;

§     Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова ў в. Целяшы;

§     Царква в. Ялоўцы;

Царква ў гонар Святой Троіцы ў г.Глыбокае

Пабудавана ў сярэдзіні 17 ст. Пасля пажару 1838 адноўлена, зноў згарэла ў 1880 г. 

Царква в. Кавалёва

Пабудавана ў 1906 г. з цэглы на месцы драўлянага храма. У 1893 г. пры царкве пабудаваны драўляны малітоўны дом.

Твор архітэктуры рэтраспектыўнага-рускага стылю. Над бляшаным дахам узвышаўся цыбулепадобны купал, на галоўным фасадзе – 2-ярусная званіца. Атынкаваныя фасады чляніліся 20 аконнымі праёмамі. Мела 3 ўваходы. Унутры апсіду вылучаў іканастас.

 

Царква ў гонар Святой Троіцы в. Псуя

Час будаўніцтва не высветлены. Была драўлянай, без званіцы і апсіды.

Царква в.Сарокі

Пабудавана ў другой палове 19 ст. з дрэва. Выгляд храма вядомы па фатаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.

Твор народнага дойлідства была вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным па цэнтры вялікім 8-гранным светлавым барабанам, накрытым самкнутым паўсферычным купалам з гранёным шатровым ліхтаром.Плоскасныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

 

Царква ў в.Свіла

Вядома па малюнку Я.Драздовіча ў 1953 г.

Твор народнага драўлянага дойлідства, з рысамі стылю барока,  пабудавана прыкладна ў 1745 г. Мела падоўжана–восевую кампазіцыю: прытвор-званіца, кубападобны зруб малітоўнай залы, выцягнутая 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт храма фарміравалі 2 вертыкальныя дамінанты – 2-ярусная чацверыкова званіца з фігурным купалам над шатровым дашкам і фігурная вежачка з макаўкай над высокім шатровым дахам цэнтральнага зруба. Мела плоскасныя гарызантальна ашаляваныя фасады з прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Выразны дынамічны сілуэт будынка дасягаўся спалучэннем разнастайных па форме гонтавых дахаў, нарастаннем аб’ёмаў да вышыннай званіцы. Уваход быў аформлены слуповым ганкам.

Успаміны старажыла:

Старажыл вёскі Свіла Віктар Фёдаравіч Рэдзька, 1924 г. нр., паведамляў карэспандэнту газеты "Вольнае Глыбокае”: "Мой бацька, які пражыў 105 гадоў, мне апавядаў, што наша царква колісь была ўніяцкай. На пачатку XX стагоддзя тут быў арган: адзін тыдзень маліліся каталікі, другі – праваслаўныя. Царква тады была драўляная. У 1914 годзе, у час Першай сусветнай вайны, у храм патрапіў нямецкі снарад і царква згарэла дашчэнту. Доўгі час храм не аднаўлялі. Было часовае збудаванне, у якім адбывалася набажэнства. Нашаму бацюшку прапаноўвалі пабудаваць цагляную царкву за дзяржаўны кошт, але ён ад гэтай прапановы адмовіўся. За будаўніцва царквы ўзяліся ў 1936 годзе”.( Артыкул апублікаваны 7 красавіка 2005 года, газета "Вольнае Глыбокае” №15 (262)

У 1964 годзе царква згарэла.

 

Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова ў в. Целяшы

Пабудавана пры фальварку Целяшы ў 1858 г. з дрэва, была прыпісана да царквы ў в. Бабынічы. На 1910 г. адзначана ў трухлявым стане.

Твор народнага дойлідства. Была вырашана цэнтрычным 4-сценным зрубам без званіцы і прытвора. Над бляшаным дахам узвышаўся жалезны крыж. Абшытыя дошкамі сцяны чляніліся 3 аконнымі праёмамі.

 Царква в. Ялоўцы

Дакладных звестак пра царкву не захавалася.


Слоўнік

Алтар, ахвярнік, найважнейшая частка храма,размешчаная звычайна ў апсідзе.

Антаблементверхняя гарызнтальная частка фасада будынка, порціка, падтрыманая калонамі ці пілястрамі.

Апсіда, аб’ёмна самастойная частка храма; прамавугольны,  шматвугольны, паўкруглы ў плане выступ, які замыкае прастору голаўнага нефа царквы; прызначана для размяшчэння алтара.

Барабан, цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая абапіраецца  на сцены, слупы, падпрудныя аркі, ветразі  і завяршаецца купалам або шатром.

Броўкадэкаратыўная рельефная дуга над праёмам.

Вальма, тарцовы схіл чатырохсхільнага даху.

Васьмярык, васьмігранны ў плане архітэктурны аб’ём (будынак ці яго частка,вежа).

Вільчык, верхняе рабро (грэбень) двусхільнага даху.

Галава (галоўка), завяршенне барабана ў форме шлема, цыбуліны, конуса і інш.

Закамара, паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка паміж двума лапаткамі, якое адпявядае форме ўнутранага скляпення.

Какошнік, паўкруглая ці кілепадобная несапраўдная закамара, якая мае дэкаратыўнае значэнне.

Капітэль, пластычна вылучаная верхняя частка вертыкальнай апоры, якае перадае нагрузку ад верхняга перакрыцця (бэлькі).

Лапатка, вертыкальны выступ на сцяне без базы і капітэлі, элемент рытму і дэкору фасадаў.

Ліштвапрафіляванае ці арнаментальнае афармленне аконнага ці дзвярнога праёма.

Люкарнаневялікі аконны праём на даху, купале, франтоне,прызначаны для частковага асвятлення гарышча, падкупальнай прасторы і іншых памяшканняў.

Макаўка, дэкаратыўнае завяршэнне царквы ў выглядзе невялікай галоўкі.

Неф (карабель), падоўжанае памяшканне малітоўная залы храма, абмежаваня па баках радамі калон, слупоў.

Ордэрпэўнае спалучэнне нясучых і нясёных частак стоечна-бэлечнай канструкцыі, іх структура і мастацкая апрацоўка.

Пілястраплоскі, вертыкальны, прамавугольны ў сячэнні выступ на сцяне або слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны архітэктурнага ордэра.

Прытворуваходнае памешканне царквы, асобна дабудаваная да галоўнага ці бакавога фасада; часта з надбудаванай званіцай.

Ратонда, круглая ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершнае купалам.

Салеяузвышаная частка падлогі перад іканастасам.

Трапезная (у царкве), асобнае памешканне перад малітоўнай залай, прызначанае для "аглашэнных”. У манастыры – памяшканне для сумесных трапез.

Франтончастка (звычайна у выгляде ттрохвугольніка) фасада будынка, порціка, каланады, абмежаваная схіламі дахаў і карнізам.

Чацвярык, чатырохгранная зрубная канстуркцыя, ярус званіцы.

Шалёўка, знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і іншых элэментаў драўлянай царквы.



Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 897 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0