Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

9 Урок. Народныя майстры Глыбоччыны
9 Урок. Народныя майстры Глыбоччыны

З далёкіх часоў людзі Глыбоччыны славіліся сваім майстэрствам і самабытнымі рамёствамі.

У 1920-30 гады ў Глыбокім працавала некалькі майстэрняў, дзе выраблялі разнастайную гаспадарчую і дэкаратыўную кераміку, у тым ліку гаршкі, збанкі, глякі,слоікі, міскі, паўміскі, масленіцы, хлебніцы,кубкі,вазоны,а таксама цацкі. Промысел па вырабе керамікі існаваў да 1970-х гадоў.

Калекцыя Глыбоцкай керамікі зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Некаторыя промыслы з цягам часу былі выцеснены новымі і паступова знікалі,многія ж вытрымалі выпрабаванне часам,дзякуючы таленавітасці народных майстроў. Нараджаліся новыя таленты і кожны з майстроў вылучаўся сваёй арыгінальнасцю, самабытнасцю.каб захаваць набыты вопыт.перадаць яго маладым, развіваць таленты. У 1985 годзе быў створаны клуб народных умельцаў "Крыніца”.У 1988 годзе яму было прысвоена званне "народны”. Сёння клуб налічвае больш за 300 самадзейных майстроў, яны выстаўлялі свае работы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, Мінску і Віцебску.

З 1985 года клуб узначальваў Аляксандр Дубіна. Ён быў прызнаным майстрам па мастацкай коўцы металу. У чаканцы майстар увекавечыў гістарычныя помнікі Глыбоччыны. Памёр Аляксандр Дубіна ў 2004 годзе.

Арыгінальнасцю вылучаюцца і работы з дрэва Мікалая Калакольцава.

Ён вырабляў абразы, цікавыя пано, такія як "Алені”, "Пагоня”, "Паядынак” і інш. Абразы Калакольцава экспанаваліся ў ФРГ, Нарвегіі, Лондане, Парыжы. Памёр ў 2003 годзе.

Плённа працуюць на Глыбоччыне майстры жывапісу, ткацтва, вышывання, вязання, пляцення з лазы, саломкі, размалёўкі дываноў, кавалі, рэзчыкі, ганчары і іншыя. Сталі добрай традыцыяй выставы на раённых святах "Квітней, Глыбоччына!”, "Таленты Глыбоччыны”, святах гарадскіх і вясковых вуліц. У 1991 годзе для аб’яднання майстроў, навучання дзяцей і дарослых быў створаны Дом рамёстваў, дзе працуе выставачная зала, экскурсійнае бюро, члены якога расказваюць наведвальнікам пра родны край, яго гісторыю і таленавітых людзей.

Дом рамёстваў працягвае работу па вывучэнні, адраджэнні, захаванні і далучэнні насельніцтва да беларускай спадчыны, стварэнні мастацкіх твораў.

Андзілеўка Людміла Фёдараўна, 1958 г.н., мастак аматарскага жывапісу, празаік-аўтар апавяданняў, эсэ, зборніка лірыкі "Проста ноч на двары” (1988).

Байкова Вера Васільеўна - валодае тэхнікай шматнітовага ткацтва паясоў, габеленаў, распрацавала ўзоры ручнікоў, пасцілак. З’яўляецца распрацоўшчыкам касцюмаў для народнага тэатра "Цярэшка”.

Бельская Дар’я Ананьеўна – кіраўнік гуртка аплікацыі саломкай. У яе калекцыі звыш 100 выставачных работ. У 2004 годзе была пераможцам Першага конкурсу саломапляцення Віцебскай вобласці.

Ермаковіч Марыя Вячаславаўна (1960г.н.) – майстар саломапляцення ў стылі традыцыйнай культуры, валодае майстэрствам мастацкай вышыўкі, аплікацыі саломкай, лозапляцення.

Літвінскі Дзмітрый Сцяпанавіч (1970 г.н.) – самадзейны мастак. Удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.

Згірская Алена Антоноўна (1958 г.н.) – майстар беларускай народнай вышыўкі. Мае калекцыю вышытых беларускіх ручнікоў.

Мацюшонак Валерый Зыгмундавіч, (1962 г.н.) – майстар разьбы па дрэве. З 2002 года яго работы штогод дэманструюцца на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар” у Віцебску.

Таляронак Галіна Пятроўна (1967 г.н.) – майстар народнага мастацтва, займаецца роспісам па тканіне і шкле, фларыстыкай. Выкарыстоўвае ў сваіх творах вясковыя мастацкія традыцыі.

Рабіза Глеб Канстанцінавіч (1925 г.н.) – прызнаны паслядоўнік традыцыйнага інсіта ў галіне разьбы па дрэве. Першы ўдзельнік нацыянальнай выставы інсітнага мастацтва ў Мінску (1994 г). Яго работы знаходзяцца ў мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах абласнога навукова-метадычнага цэнтра.

Майстры Дома рамёстваў прымаюць удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх святах, фестывалях, праводзяць майстар-класы, дэманструюць аўтарскія распрацоўкі сувеніраў-брэндаў Віцебшчыны, арганізоўваюць тэатральныя прадстаўленні для прэзентацыі сваёй выставы. Папоўнілася калекцыя адноўленых касцюмаў Глыбоччыны – створаны мужчынскі касцюм ХІІ-ХІІІ ст.

Пры Доме рамёстваў працуе салон-магазін сувенірных работ майстроў народнай творчасці. Вядзецца навукова-даследчая праца майстроў Дома рамёстваў.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 1158 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0