Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

9 Урок. Жывёльны свет

9 Урок. Жывёльны свет

Cучасная фауна раёна даволi багатая i разнастайная. Па сваім характары яна не адрознiваецца ад астатняй падзоны змешаных лясоў Еўропы. Засяленне тэрыторыi падзоны дзiкiмi жывёламi адбылося ў далёкiм геалагiчным мiнулым. Чацвярцiчнае абледзяненне ўнесла iстотныя змяненнi ў жыццё i састаў жывёльнага свету. Паступова на змену жывёлам цёплага клiмату, якiя вымiралi, прыходзiлi жывёлiны, што прыстасавалiся да халодных умоў надвор’я. З часу апошняга абледзянення яны знаходзiлiся пад непасрэдным уплывам чалавека. Пад яго прамым цi ўскосным уздзеяннем адны вiды млекакормячых зусiм знiклi, колькасць прадстаўнікоў іншых відаў зменшылася, а асобных вiдаў, наадварот, павялiчылася.


Акрамя таго, на працэс вымiрання цi скарачэння колькасцi пэўных вiдаў паўплывала развiццё земляробства, пры якiм пашыралiся плошчы ворных зямель за кошт скарачэння лясных масiваў. Прыклад — буры мядзведзь, якi раней быў шырока распаўсюджаным вiдам, а зараз сустракаецца вельмi рэдка.


Колькасць дзікіх жывёл і птушак у Глыбоцкім раёне


Від жывёл

 

Колькасць

 

Від жывёл

 

Колькасць

 

Лось

 

95

Куніца

каменная

  95

 

Алень

       

  няма

 

Шашок (тхор)

33

Дзік

 

255

 

Выдра

59

Казуля

 

425

 

Андатра

179

 

Воўк

 

    1

Рысь

5

 

Ліса

 

258

 

Барсук

 

43

Буры
мядзведзь

1

 

 Куніца лясная

70

Заяц­ - бяляк

 

835

 

Глушэц

 

56

Заяц­ - русак

 

725

 

Цецярук

 

266

Вавёрка

 

1656

 

Курапатка шэрая

253

 

Бабёр

 

475

 

Вутка-краква

2756

Янот

 

 152

 

Вутка-лысуха

1281

Норка

 

180

 

  Вутка

          5283

 

Сучасны жывёльны свет раёна адносiцца да падвобласцi Памарктыкi. Прадстаўлены ён даволi шырока. Тут жыве больш за 50 вiдаў жывёл, якiя аб’яднаны ў шэсць атрадаў: грызуноў, драпежнiкаў, рукакрылых, насякомаедных, парнакапытных i зайцападобных. Значэнне млекакормячых для прыроднага комплексу вельмі вялiкае. Сярод iх маюцца паляўнiча­прамысловыя вiды, а таксама жывёлы, якiя знiшчаюць шкоднiкаў сельскай гаспадаркi.

Захаванню параўнальна вялiкай колькасцi вiдаў жывёл на тэрыторыi раёна садзейнiчае спрыяльная для iх прырода: разнастайнасць рэльефу, мноства лясоў i кустоўя, вялiкая колькасць буйных i малых азёр.



Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (22.02.2014)
Просмотров: 1016 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0