Дынаміка колькасці насельніцтва
У 1897 годзе тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна знаходзілася ў Дзісненскім павеце Віленскай губерні. У склад тэрыторыі ўваходзілі воласці: Вярхнянская, Глыбоцкая, Залеская, Пліская, Празароцкая, Чарневіцкая, часткова Лужацкая (сельскія таварыствы Парэчаўскае і Якубенскае) і Луцкая (сельскія таварыствы Казлоўскае, Мосарскае). Новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года прывяло да ўтварэння абласцей, раёнаў і сельскіх саветаў. Сярод 5 абласцей, створаных на тэрыторыі Заходняй Беларусі - Вілейская, г. Вілейка, утвораная 04.12.1939г., уключала Дзісненскі павет. 15.01.1940 года ўезды ліквідаваны. Створаны раёны Глыбоцкі і Пліскі, якія аб’ядналіся ў Глыбоцкі раён 25.12.1962 года. Адміністрацыўна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні ажыццяўляліся на пэўнай прававой аснове, фарміраванне сучаснай тэрыторыі Глыбоцкага раёна завяршылася 12.02.1965. Паводле перапісу 1897 года ў сучасных межах Глыбоцкага раёна пражывала 54 730 чалавек. У перапісных лістах аб выніках перапісу па кожнай воласці меліся звесткі. Напрыклад,” Глыбоцкая воласць. Сельскія таварыствы: 1) Беразвецкае, 2) Вінцэнтаўскае, 3) Глыбоцкае 1-е, 4) Глыбоцкае 2-е, 5) Жукоўскае, 6) Заборскае, 7) Кашталянаўскае, 8) Каралевіцкае, 9) Ластавіцкае, 10) Літоўскае, 11) Азярэцкае, 12) Шарабайскае, 13) Шунеўскае. Адрас валаснога ўпраўлення; паштова-тэлеграфная кантора Глыбокае. Земскі Начальнік 6 участка, Судзебны следчы 3 участка, Сельскі ўрачэбны ўчастак 1, Стан 1.Сялянскай надзельнай зямлі 17641 дзесяцін, нязручнай – 1226 дзес., леса – 154 дзес.). Добранабытай 2865 дзес.( нязручнай – 316 дзес., леса – 213 дзес). Прыватнаўладальніцкай зямлі – 9177 дзесяцін. Глеба ў большай частцы воласці сугліністая, у астатняй – супясчаная. Праз воласць праходзіць Балагое-Сядлецкая чыгуначная дарога і Свянцянскі пад’язны пуць. Азёры ў воласці: Вялікае, Беразвецкае і Глыбокае.” Населеныя пункты валасцей запісаны ў алфавітным парадку з наступнымі дадзенымі.Напрыклад, "Бараны,в., Жых. 186 (102 м. 84 ж), дзес. 270, 33 …, ст. чыг.дарогі Глыбокае 8 вёрст”.
Колькасць насельніцтва Глыбоцкага раёна па валасцях
(1897
год)
Агульныя звесткі аб выніках перапісу
насельніцтва 1897 года апублікаваны ў
1905 годзе ў 89 тамах, 119 кнігах пад
агульнай назвай "Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897
года”.
Паводле
ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 года Дзісенскі павет Віленскага
ваяводства, а разам з ім Глыбоччына ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы.
Адміністрацыйны цэнтр Дзісенскага павета знаходзіўся ў Глыбокім. За "польскім
часам” значна вырасла колькасць насельніцтва г. Глыбокае, а таксама прыгарадных
вёсак і Падсвілля. Чорную старонку у летапіс Глыбоччыны прынесла Вялікая
Айчынная вайна.
3
ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі горад Глыбокае. На момант вызвалення
ў Глыбоцкім раёне налічвалася 269 населеных пунктаў, у якіх пражывала 26629
чалавек.
Па гораду значыцца (згодна спісу
насельніцтва па Глыбоцкаму гарсавету) наступная статыстыка:
Колькасць сямей
/ двароў
|
Колькасць
насельніцтва
|
да вайны
|
у цяп. Час (1944 г.)
|
да вайны
|
у цяп.час (1944 г.)
|
1124
|
357
|
9719
|
3487
|
За
1941-1944 гг. у горадзе знішчана звыш 5800 чалавек і вывезена ў Германію звыш
600. Даваеннай колькасці насельніцтва
Глыбоччына дасягнула ў 70-ыя гады ХХ стагоддзя.
Асаблівасцю
Глыбоцкага раёна з’яўляецца адсутнасць тэндэнцыі ўстойлівага росту колькасці
насельніцтва. Напрыклад, у канцы ХІХ стагоддзя
колькасць насельніцтва рэгіёна
54730 чалавек, што складала 3, 68% ад колькасці насельніцтва Віцебскай
вобласці, а ў 2009 годзе – 41043 чалавек – 3,33%.
Дынаміка
колькасці насельніцтва Глыбоцкага раёна
(у
сучасных межах, тыс. чал.)
гады
|
1897
|
1959
|
1989
|
1999
|
2009
|
Рэспубліка
Беларусь
|
6673
|
8056
|
10152
|
10045
|
9504
|
Віцебская
вобласць
|
1489
|
1276
|
1410
|
1402
|
1231
|
Глыбоцкі
раён
|
54,730
|
60,623
|
51,657
|
48,465
|
41,043
|
% ад рэспублікі
|
0, 82
|
0, 75
|
0, 51
|
0, 48
|
0, 42
|
% ад вобласці
|
3, 68
|
4, 75
|
3, 66
|
3, 46
|
3, 33
|
У
Глыбоцкім раёне, як у вобласці і
рэспубліцы, назіраецца паступовае змяншэнне колькасці насельніцтва, звязанае са
зніжэннем нараджальнасці і ростам смяротнасці. Асабліва моцна выражаны працэсы
змяншэння натуральнага прыросту насельніцтва ў сельскай мясцовасці.
|