Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Эканамічнае развіццё зямель Глыбоччыны ў Высокім сярэднявякоўі

Эканамічнае развіццё зямель Глыбоччыны ў Высокім сярэднявякоўі

З Х ст. тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства – аднаго з буйнейшых утварэнняў Усходняй Еўропы. Паселішчы гэтага часу выяўлены каля 22 вёсак Глыбоччыны. Гэта курганы каля в. Бабруйшчына, Баяры, Вольшчына, Вуглы, Залеські, Гваздова, Доўгае, Забор’е, Залессе, Зарубіна, Крупняні, Ліпляне, Мамаі, Мосар, Нарушова, Перавоз, Рудніца, Свіла, Скрабянец, Чарневічы, Шо.

Цікавы факт. У "Аповесці мінулых гадоў” указваецца, што крывічы жылі "…на верхъ Волги, и наверхъ Двины и на верхъ Днепра их же градъ есть Смоленскъ”, "перъвии  насельници … въ Полотьски кривичи”. Летапіс згадвае, што заснавальнікамі Полацка былі крывічы, што знайшло пацвярджэнне ў археалагічных матэрыялах. Так, на Полацкім гарадзішчы пры раскопках была знойдзена пасудзіна VIII ст., аналагічная кераміцы з доўгіх курганоў.

Тапаніміка: назва "крывічы” сустракаецца і ў Глыбоцкім раёне. Праўда, пакуль не высветлена, калі ўзніклі паселішчы з такой назвай.

Мовазнаўца Г.А. Хабургаеў лічыць, што да прыходу славян на тэрыторыі паўночнай Беларусі жыло балцкае племя "Krіeva”. Пасля славянізацыі да назвы племя дадаўся канчатак "- вічы”.

На думку аўтара, этнонім "крывічы” мог належаць спачатку насельніцтву банцараўскай культуры, паколькі тапонімы "крывічы” сустракаюцца каля заходніх межаў гэтай культуры або ў некаторым аддаленні ад яе арэала. Тапонімы, утвораныя ад назвы плямёнаў ці народаў, сустракаюцца не ў глыбіні этнічнай тэрыторыі, а там, дзе неабходна адрозніць народ ці племя ад суседняга.

Для пакланення паганскім багам старажытныя жыхары выкарыстоўвалі гаі і ўзгоркі, узводзілі спецыяльныя свяцілішчы. На ўзгорках або выспах сярод балот рабілі роўныя круглыя пляцокі, абведзеныя ровам і невысокім валам. У цэнтры пляцовак стаялі ідалы. (Глядзіце дадатак: "Відэяфільм "Археалагічныя раскопкі курганоў каля вёскі Забор’е” (2000 г).

Археалагічныя і пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ў Высокім сярэднявеччы (Х-ХІІІ ст.ст) грамадства знаходзілася на параўнальна больш высокай стадыі развіцця. Адбываецца пераход ад абшчынна – родавага ладу да пачатку раннякласавага грамадства. Узровень развіцця эканомікі характарызуецца пачаткам падзелу працы паміж насельніцтвам.

Работа з дакументам. Дучыц Л.У. Справаздача аб раскопках курганнага могільніка каля в. Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў 2000г. НАН. Інстытут гісторыі. Аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі.

Заданне: Пазнаёмцеся з дакументам і зрабіце вывад, якія змены адбыліся ў развіцці грамадства ў Х – ХІІ ст.ст. 

"Было раскапана 8 насыпаў (курганоў). Мяркуючы па пахавальнаму абраду і рэчам, раскапаныя курганы адносяцца да ХІ – ХІІ ст.ст.

У курганах былі знойдзены вырабы з бронзы: бранзалет з выпуклым сячэннем і стылізаванымі заамфорнымі канцамі, пласцінчаты пярсцёнак, скроневае кальцо з дроту, паясныя кольцы,



 

 

жалезнае кальцо, рэшткі нажа, пацеркі, ляпныя гаршкі. У раскопках прынялі удзел вучні СШ №1 г. Глыбокае (гл. дадатак: "Відэяфільм "Археалагічныя раскопкі курганоў каля вёскі Забор’е” (2000 г).

У 2001 г. былі працягнуты раскопкі. Было вывучана 9 курганоў. У 7 з іх пахаванні па абраду трупапалажэння на падэшве або ў яме. Знойдзены рэчы: гаршкі, жалезныя нажы, бронзавыя пярсцёнкі, шыйная грыўна, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі. Паводле абраду пахавання і інвентару раскапаныя курганы датуюцца ХІ – пачаткам ХІІ ст.ст. У кургане №58 знойдзена самае багатае пахаванне. Знойдзены шырокі бранзалет з лінейным і лінейна – зубчатым арнаментам, вузкі бранзалет з гладкай паверхняй, вітая шыйная грыўна з петлепадобнымі канцамі, шкляныя пацеркі. Сярод бісеру была адна прамавугольная пацерка са шклопадобнай масы, тры дротавыя скроневыя кольцы, адно бранзалетападобнае і два пярсцёнкападобныя. 

 


Вялікая колькасць курганных могільнікаў сведчыць пра даволі шчыльную заселенасць Глыбоччыны ў часы Полацкага княства. Асабліва густанаселеным месцам быў раён сучаснага г.п. Падсвілле. У сярэдзіне 70-х гг. ХХ ст. некалькі курганных могільнікаў у наваколлі г.п. Падсвілле было вывучана гісторыкам-краязнаўцам В.Я. Папковым.

Цікавы факт: Курганы Глыбоччыны вядомы з к. ХVIII ст. У к.ХІХ ст. шмат звестак пра курганы сабраў захавальнік Віленскага музея старажытнасцей Ф.В. Пакроўскі. Яшчэ ў ХІХ ст. некалькі курганоў каля в. Чарневічы раскапаў памешчык Вярновіч і памешчык Фон – Пантцэр у сваім маёнтку Зябкі.

Супрацоўнікі Археалагічнага музея Віленскага універсітэта А. Цэгак – Галубовіч і У. Галубовіч аднеслі даследаваныя імі курганы да VII – Х, ХІ - ХІІ ст.ст.

У наш час раскопкі на тэрыторыі Глыбоччыны праводзілі Дучыц Л.У. і Мядзведзяў А.М. – археолагі Інстытута гісторыі НАН.

             Фаўна з гарадзішча каля г. Глыбокае "Касцяныя астанкі мядзведзя вельмі нязначныя (усяго 2 косці). Мядзведзь дабываўся скарэй за ўсё з – за мяса і шкур. Вага каля 100 кг. У кухонных астатках рэдка знойдзеш фалангі канечнасцей і клыкі, т.я. яны выкарыстоўваліся для вырабу амулетаў і абярэгаў. 

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 783 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0