Мэта: спрыяць фарміраванню ў дзяцей пазітыўных адносін да школы.
Задачы: навучыць дзяцей правільна называць нумар сваёй школы, прафесіі работнікаў навучальнай установы, арыентавацца ў школе, беражліва ставіцца да школьнай маёмасці;
Форма правядзення - экскурсія
Абсталяванне: музычны цэнтр, кружочкі:
чырвоныя, зялёныя, сінія,
фіялетавыя
План правядзення:
- Папярэдняя гутарка.
- Экскурсія па школе.
- Заключная гутарка.
Змест занятку.
І. Папярэдняя гутарка
У нашай краіне для дзяцей пабудавана вельмі шмат школ. У школах дзеці
атрымліваюць новыя веды, наведваюць гурткі і спартыўныя секцыі. Пра іх
клапоцяцца людзі розных прафесій: настаўнік, выхавальнік, урач, повар,
псіхолаг, прыбіральшчыца і іншыя.
Сёння мы з вамі пагутарым аб нашай школе. Здзейснім невялікую экскурсію
ў ходзе, якой пазнаёмімся з кабінетамі і іншымі памяшканнямі школы.
У нашым горадзе ёсць некалькі школ.
- Скажыце, калі ласка, які нумар мае наша школа? (адказы дзяцей)
- А хто ведае адрас школы? (Вуліца і нумар будынка) (адказы дзяцей)
- Колькі паверхаў мае наша школа? (адказы дзяцей)
- На якім паверсе размешчаны ваш клас? (адказы дзяцей)
ІІ. Экскурсія па школе.
Зараз мы з вамі адправімся на экскурсію па школе.
1. Школа пачынаецца з вестыбюля
Мы з вамі знаходзімся ў прасторным памяшканні, якое
называецца вестыбюль. Злева размешчаны куток дзяржаўнай сімволікі.
Справа для навучэнцаў старэйшых класаў размешчаны гардэроб. У гардэробе
працуе гардэробшчыца , якая прымае верхнюю вопратку ў вучняў і выдае
нумарок.
2. Самы галоўны чалавек школы
Скажыце, хто ў школе самы галоўны? (адказы дзяцей) Самы галоўны ў школе дырэктар.
Завуць дырэктара Любоза Васіль Аляксандравіч. У
дырэктара ёсць свой кабінет, які знаходзіцца на першым паверсе.
(Падыходзім да кабінета дырэктара)
3. Кабінет аказання медыцынскай дапамогі.
На жаль, часам у школе вучні атрымліваюць траўмы. У гэтым выпадку
яны могуць звярнуцца ў медыцынскі пункт. Ім заўсёды акажа першую медыцынскую дапамогу медыцынскі работнік
4. Тут нас вучаць працаваць.
Кабінет працоўнага навучання ў школе дапаможа дзяўчынкам ў далейшым выбраць любімы занятак па душы. Дзяўчынкі могуць займацца
біссерапляцннем, вязаннем, шыццём, працаваць з кардонам і паперай,
асвойваць асновы кулінарыі. Лепшыя работы навучэнцаў размешчаны на
выставе.
5. Школьная бібліятэка.
Знаёмства з кнігай заўсёды прыемна. У бібліятэцы можна ўбачыць велізарнае кнігасховішча, якое забяспечвае ўсю школу неабходнымі падручнікамі. Акрамя падручнікаў тут шмат мастацкай літаратуры. Самы галоўны тут - бібліятэкар: Кляпец Эльвіра Францаўна і Жыдко Эма Ігнацьеўна. Яны выдаюць вучням кнігі.
6. Спартыўная зала - гэта вялікае прасторнае памяшканне, дзе праходзяць
урокі фізкультуры. Ён добра абсталяваны спартыўнмі снарадамі. Тут вы
бачыце гімнастычную сценку, абручы, шмат розных мячоў, спартыўныя
маты. Пасля ўрокаў вучні займаюцца ў спартыўных секцыях па баскетболе,
валейболе, настольным тэнісе. Побач са спартыўнай залай размешчана сцяна
спартыўных дасягненняў. Штогод на ёй змяняюцца партрэты лепшых
спартсменаў школы і выстаўлены граматы і дыпломы за перамогі ў розных
спаборніцтвах.
7. Школьная сталовая.
Тут у сталовай дзеці харчуюцца.
- Скажыце, хто працуе ў школьнай сталовай? (Адказы дзяцей)
- Смачна вас кормяць у сталовай? (Адказы дзяцей)
8. Школьныя калідоры
Мы з вамі падняліся на другі паверх. 1,2,3 паверхі маюць аднолькавую
планіроўку. З аднаго боку калідора размяшчаюцца шэраг вокнаў, з другога –
навучальныя кабінеты. Сёння ў школе 20 навучальных класаў. Сярод іх
класы інфарматыкі, матэматыкі, рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і
літаратуры, хіміі, фізікі, біялогіі, замежнай мовы, гісторыі.
9.Актавая зала - месца правядзення святаў і ранішнікаў, навагодніх
маскарадаў і дыскатэк.
10. Месца сустрэчы і адпачынку настаўнікаў
У нашай школе настаўніцкая - гэта сапраўды месца, дзе настаўнікі могуць
адпачыць пасля ўрока, і падрыхтавацца да наступнага. Для гэтага тут ёсць
зручны стол, дошка аб'яваў. Сёння ў школе працуюць 70 педагогаў. У
метадычным кабінеце праходзяць нарады настаўнікаў.
11. Кабінет інфарматыкі.
У школе 2 сучасных камп’ютарных класа. Вучні нашай школы – удзельнікі
розных інтэрнэт-конкурсаў, алімпіяд.
12. Адміністрацыя школы.
Знаёмства вучняў з адміністрацыяй школы. Дзеці наведваюць працоўны
кабінет намеснікаў дырэктара.
ІІІ. Заключная гутарка.
Вярнуўшыся ў клас, праходзіць, гутарка з дзецьмі аб тым, хто клапоціцца аб
чысціні школы, што робяць самі дзеці, каб дапамагчы дарослым.
Вучні адгадваюць загадкі.
Гэта што за дзіўны дом?
Як яго мы назавём?
Ты ў цудоўны дом прыходзь.
Скарбы з ведаў там знаходзь.
Там настаўнік і сябры.
Што за дом той, гавары. (Школа)
Парты сталі ў роўны рад
І чакаюць тут рабят
Кабінет сустрэне нас
Гэта што … (Вучэбны клас)
Кніг – паліцы, стэлажы.
Усё, што хочаш для душы, -
І аповесці, і казкі,
Ды і вершы – калі ласка. (Бібліятэка)
Тут мячы, гантэлі, маты
І спартыўныя снарады.
З фізкультураю сябрую –
І таму ў той зал іду я. (Спартыўная зала)
Вершы можна тут чытаць.
І спяваць – на сцэне.
І артыстаў бачыць рады
Гледачы ў партэры. (Актавая зала)
Шапкі, курткі і плашчы
Тут пакінуць можаш ты.
А закончацца ўрокі –
Прыбяжы і забяры. (Школьны гардэроб)
Тут сняданак, і абед –
Кашу, боршч і вінегрэт –
Усё гатуюць ад душы.
Смачна есці, малышы! (Школьная сталовая)
Гучыць песня пра школу, праводзіцца гульня «Чатыры кружочкі»
(вучням прапануецца выбраць па колеры кружочкі):
чырвоныя - школа вельмі падабаецца;
зялёныя - проста падабаецца;
сінія - не вельмі падабаецца;
фіялетавыя - зусім не падабаецца.
Па жаданні вучням прапануецца абгрунтаваць свой выбар.
|