Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Наша Радзіма - Беларусь

Наша Радзіма - Беларусь

Мэта:                  даць уяўленне аб месцазнаходжанні Беларусі на карце, аб абласцях і абласных цэнтрах краіны;

пазнаёміць з грамадска-культурнымі, палітычнымі і навуковымі мясцінамі сталіцы;

развіваць творчыя здольнасці, устойлівы інтарэс да вывучэння гісторыі сваёй Радзімы.

 

Абсталяванне:   Мультымедыйны праектар, магнітафон

 

ХОД ЗАНЯТКУ

 

Добры дзень, дарагія дзеці. Сёння мы з вамі даем старт вялікаму падарожжу  «Мой родны край  - Глыбоччына». На працягу навучальнага года мы будзем вывучаць прыроду нашага краю, здзяйсняць дзіўныя падарожжы, пазнаваць шмат новага і цікавага.

Дэвіз нашага падарожжа:           Весела гуляем,

Край свой ​​вывучаем!

 

У пачатку нашага падарожжа я прапаную пазнаёміцца.

 

1. Гульня-знаёмства.

зеці па чарзе называюць сваё імя)

Якія прыгожыя ў вас імёны. У кожнай краіне, у кожнага народа ёсць свае імёны. Напрыклад, у Англіі дзяцей называюць Джэйк, Джон, Том, у Польшчы - Марыся, Болек, у Германіі - Фрыдрых, Карл, у Францыі - Жан, Жак, Франсуаза. Імёны могуць расказаць намі з якой мы краіны.

Радзіма наша – Беларусь,

І, колькі ні шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

іх сэрцы – дабрыня,

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

НЕ забывай,

Ты беларус!

І засіавайся ім.

Здагадаліся, куды мы адправімся. У падарожжа па роднай зямлі - Беларусі.

Ці падарожнічалі вы па нашай краіне? Якія мясціны вам запомніліся? Што вас уразіла? (Выказванні дзяцей)

Ці хацелася б вам даведацца больш пра нашу Беларусь?

Мы, беларусы, ганарымся сваёй Бацькаўшчынай. Але каб быць годным сваёй Айчыны, трэба ведаць пра яе мінулае жыццё, а таксама пра сучаснасць. Наша сённяшняе падарожжа будзе адным з першых крокаў па сцяжынках роднага краю.

 

 2Аперацыйна-пазнаваўчы этап.

- Хто ж нашы суседзі?

 

Мяжуе з Польшчай, Украінай,                        

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына  -            

Жыццё тваё і гонар твой.

Ю. Свірка. «Твая Беларусь»

 

 

Кожны чалавек павінен ведаць, дзе знаходзіцца яго краіна на карце. (Паказ на карце краін-суседак Рэспублікі Беларусь).

 

3. Сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Як і любая незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку.

 

Паслухайце, калі ласка, казку-загадку “Тры сыны”

         Нарадзілася ў шчаслівай маці тры сыны, жаданыя, прыгожыя малайцы. Задумалася маці: якія імёны даць сваім сынам, у якое адзенне прыбраць?

  • Мы хочам, мама, - сказалі сыны, - праславіць цябе на ўвесь свет.

Радуецца маці ды зноў клапоціцца.

  • Ты, сынок, - кажа першаму, - насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю.

І прыбрала яна сына ў чырвона-зялёную вопратку. Чырвонае – як сімвал

барацьбы і пралітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае – пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і духмяных лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор – арнамент бела-чырвонага колеру

  • З гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, -  паабяцаў сын.

Звярнулася маці да другога сына:

  • А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляту яго з жытняга калосся, кветак канюшыны, ільну, якім багата наша ўрадлівая зямля.

Сыны пачалі разглядавць незвычайны вянок-эмблему. У ім шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, зорка, а пасярэдзіне вянка – карта і частка зямнога шара.

  • Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, - сазаў другі сын.
  • А ты, мой галасісты сынок, будзеш спяваць маю самую дарагую песню, -

папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.

         Узмахнуў сын рукамі – і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню маці.

         Так і жывуць у маці, нясуць ганаровую вахту тры сыны. Як іх завуць. (сцяг, герб, гімн).

 

Кожны народ ганарыцца сваёй краінай. Паважлівае стаўленне да сімвалаў дзяржавы - гербу, сцягу і гімна - абавязак кожнага грамадзяніна.

 

 

Фізкультхвілінка

 

Отправляемся в поход.

Сколько нас окрытий ждёт!

Мы шагаем друг за другом

Лесом и зелёным лугом.

Только в лес мы все вошли,

Появились комары

Руки вверх – хлопок над головой,

Руки вниз – хлопок другой

 

Дольше по лесу шагам

И медведя мы встречаем

Руки за голову кладём

И вразвалочку идём .

Впереди из-за куста,

Смотрит хитрая лиса

Мы лисицу обхитрим ,

на носочках побежим.

 

Вот и белка тут как тут,

Белкин хвост как парашют!

И мы попробуем легонько поскакть,

Но белке не будем мы мешать.

 

Сколько выросло грибов

У берёз осинок и дубов

Мы грибочки собираем,

Но колени не сгибаем. 

На пляну мы заходим

Много ягод мы находим.

Земляника так душиста,

Что не лень нам наклониться.

3. Беларусь - край лясоў, блакітных рэк, азёр. 

- Дзе мы з вамі пабывалі?

- З якімі жывёламі сустрэліся ў лесе?

- Якіх жывёл яшчэ можна сустрэць у лесе? (на экране паказваецца выява жывёл, дзеці называюць іх) 

- Якую карысць прыносіць лес чалавеку? (адказы дзяцей), - Лес - гэта дом для жывёл. Для чалавека - гэта крыніца лекавых раслін: шыпшыннік, маліна, брусніца, валяр'яна, а таксама грыбы, ягады, арэхі. 

 - Беларусь - край блакітных рэк і азёр.

Самае вялікае возера Беларусі – Нарач.                                   

 Непаўторныя сваёй прыгажосцю Браслаўскія азёры.

Самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае

 знаходзіцца ў нашым Глыбоцкім раёне.

А якія ж азёры ёсць ў нашым горадзе? (гульня “Пазнай знаёмую мясціну” на экран выводзяцца фотаздымкі, дзеці называюць азёры) Глыбокае, Вялікае, Мушкат, Падлазнае, Бяглец.

4. Мінск - сталіца нашай Радзімы.

- А зараз яшчэ раз уважліва разгледзім

 карту нашай рэспублікі.

Наша краіна дзеліцца на шэсць абласцей. У кожнай свой галоўны горад. Назва гэтага горада дала назву вобласці:

Брэст – Брэстская вобласць,

Гродна – Гродненская вобласць,

Віцебск – Віцебская вобласць,

Магілёў – Магілёўская вобласць,

Гомель – Гомельская вобласць,

Мінск – Мінская вобласць.

  • У якой вобласці мы з вамі жывём? (Адказ дзяцей)

- А які ж горад з’яўляецца сталіцай нашай рэспублікі? (Адказы дзяцей)

Мінск - галоўны горад Беларусі.

Горад Мінск носіць ганаровае званне - горад-герой. Гэта адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў рэспублікі Беларусь.

- Хто з вас быў у Мінску?

- Візіткай любога горада з’яўляецца  Прывакзальная плошча. Тут знаходзіцца прыгожы чыгуначны вакзал. Два высокіх будынкі - сімвалічныя вароты горада. У Мінску ёсць метрапалітэн.                                   

5. Падвядзенне вынікаў.

Гульня «Так-не»

Калі зцвярджэнне правільна - дзеці пляскаюць у ладкі, калі не - прысядаюць.

1. Месца, дзе чалавек нарадзіўся і вырас, завецца Радзіма.

2. Наша Радзіма - Беларусь.

3. Сталіцай нашай Радзімы з'яўляецца Брэст.

4. Сімвалы краіны - гэта герб, сцяг і гімн.

5. На гербе Рэспублікі Беларусь ёсць выява мяча.

6. Колер беларускага сцяга - чырвона-бела-зялёны.

 
Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.05.2014)
Просмотров: 3693 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0