Праграма
факультатыўнага занятка
“Мой родны край - Глыбоччына”
9 клас
Тлумачальная запіска
Выхаванне грамадзяніна, які паважае сваю дзяржаву, застаецца верным сваім родным мясцінам, з’яўляецца галоўным прыярытэтам дзейнасці ўстаноў адукацыі.
З мэтай удасканалення працэсу грамадзянскага выхавання школьнікаў, пашырэння ведаў аб родным краі распрацавана праграма факультатыўнага занятка “Мой родны край – Глыбоччына”, якая прызначана для вучняў VIII – IX класаў. Праграма садзейнічае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за гістарычнае мінулае сваёй Бацькаўшчыны, садзейнічае фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Мэта факультатыўнага занятка: фарміраванне ў вучняў грамадзянскай пазіцыі і пачуцця любві да роднага краю, усведамленне свайго прычынення да яго гісторыі, павагі да яго гісторыі, культуры, традыцый. Пашырэнне ведаў аб прыродных багаццях Глыбоччыны і людзях, якія яго насяляюць.
Задачы:
- садзейнічаць развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыі, геаграфіі і культуры роднага краю, да яго мінулага, сучаснага і будучага;
- фарміраваць веды вучняў па гісторыі культуры краю, яго структуры і прыродзе, галоўных прамысловых і сацыяльных аб’ектах;
- развіваць вобразнае мысленне і творчыя здольнасці вучняў;
- ствараць умовы для выхавання ў школьнікаў пачуцця прычынення да жыцця роднага краю.
Распарцоўка тэм і зместу факультатыўнага занятка заснавана на прынцыпах навуковасці, непрырыўнасці і гістарызму. Праграма складзена з улікам тых ведаў і навыкаў, якія фарміруюцца пры вывучэнні агульнаадукацыйных дысцыплін у школе. Факультатыўны занятак дазволіць вучням паглыбіць веды па гісторыі роднага краю, яго культуры і геаграфіі.
Праграмны матэрыял факультатыўнага занятка “Мой родны край – Глыбоччына” прадстаўлены чатырма накірункамі: культура роднага краю, літаратура і мастацтва, гісторыя краю, геарафія, прырода і экалогія краю. У першы год навучання дзеці знаёмяцца з культурай роднага краю, літаратурай і мастацтвам, у другі – з гісторыяй краю, геаграфіяй, прыродай і экалогіяй краю.
Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на два гады навучання: XIII і IX класы, па 35 гадзін у кожным класе (1 гадзіна ў тыдзень). Факультатыўны занятак пачынаецца з уводнай тэмы і заканчваецца выніковым заняткам. З улікам мясцовых умоў настаўнік можа замяніць некаторыя тэмы на краязнаўчы матэрыял сваёй мясцовасці.
Зыходзячы з узроставых асаблівасцей вучняў і іх інтарэсаў, у час заняткаў неабходна звяртацца да тых формаў і метадаў работы, якія дазваляюць знаёміць школьнікаў з прадметамі і з’явамі рэчаіснасці непасрэдна, выкарыстоўваць актыўныя формы работы: вывучэнне гістарычных крыніц, экскурсіі, вусныя журналы, конкурсы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзел у святах і іншыя. Вучні могуць ажыццяўляць пошукова-даследчую дзейнасць, збіраць матэрыял аб гістарычных фактах, падзеях, помніках і прадстаўляць вынікі сваёй працы ў розных формах.
Прагназуемыя вынікі
У выніку вывучэння матэрыялаў факультатыўнага занятка вучні павінны ведаць:
- гісторыю свайго краю з часоў узнікнення да сучаснасці, суадносіць гістарычныя факты на Глыбоччыне з пэўнымі перыядамі гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі;
- заканамернасці геаграфічных з’яў і падзей, і выяўленне сувязей паміж геаграфічнымі з’явамі і працэсамі, якія адбываюцца на Глыбоччыне;
- архітэктурныя і культурныя помнікі свайго краю, іх гісторыю і прызначэнне;
- дзеячаў культуры і літаратуры сваёй мясцовасці і іх творчасць.
9 клас
(35 гадзін)
1. Уводны занятак (1 гадзіна)
Месца курса “Мой край – Глыбоччына” ў развіцці геаграфічных ведаў аб Зямлі.
2. Геаграфічнае становішча Глыбоцкага раёна (2 гадзіны)
Ацэнка геагафічнага становішча раёна. Фарміраванне тэрыторыі раёна. Картаграфічнае адлюстраванне тэрыторыі.
Геаграфічныя назвы Глыбоцкага раёна. Тапонімы. Групоўка назваў рэк і азёр, населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў.
3. Геалагічная будова, рэльеф, карысныя выкапні (2 гадзіна)
Размяшчэнне тэрыторыі Глыбоцкага раёна на Усходне-Еўрапейскай платформе. Найбуйнейшыя тэктанічныя структуры. Устанаўленне сувязей паміж геалагічнай будовай і сучасным рэльефам раёна.
Будова паверхні. Фактары фарміравання рэльефу. Генетычныя тыпы рэльефу. Гаспадарчае значэнне рэльефу. Геамарфалагічныя помнікі прыроды раёна.
Агульная ацэнка мінеральных рэсурсаў. Роля дэвонскіх адкладаў у фарміраванні карысных выкапняў раёна. Буйнейшыя месцазнаходжанні.
4. Клімат (1 гадзіна)
Асноўныя рысы клімату раёна. Характарыстыка асноўных кліматычных элементаў. Сонечная радыяцыя. Паветраныя масы і іх цыркуляцыя. Цеплавы рэжым. Вільготнасць паветра, воблачнасць, ападкі.
Поры года і іх асаблівасці. Кліматычныя рэсурсы.
5. Паверхневыя і падземныя воды (1 гадзіна)
Рачная сетка. Кароткая гідралагічная характарыстыка галоўных рэк, іх гаспадарчае значэнне.
Азёры і водасховішчы, крыніцы. Балоты і іх тыпы. Ацэнка стану водных рэсурсаў. Ахова вод і водных рэсурсаў раёна.
6. Геаграфічныя ландшафты (1 гадзіна)
Фактары і працэсы глебаўтварэння. Асноўныя тыпы глебаў, іх уласцівасці і распаўсюджанне. Зямельныя рэсурсы, іх структура і выкарыстанне. Меліярацыя глебаў. Ацэнка зямельных рэсурсаў.
7. Расліннасць (1 гадзіна)
Асноўныя тыпы расліннасці. Занальная і азанальная расліннасць. Лясная, лугавая, балотная расліннасць. Гаспадарчае выкарыстанне і ахова расліннага свету.
8. Жывёльны свет (1 гадзіна)
Гісторыя фарміравання і сучасны склад фаўны. Жывёльны свет лясоў, палёў, лугоў, балот, вадаёмаў і іх узбярэжжаў, паселішчаў чалавека. Гаспадарчае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету.
9. Асваенне тэрыторыі (1 гадзіна)
Прамысловае, сельскагаспадарчае, транспартнае, рэкрэацыйнае. Уплыў ледніковага перыяду геалагічнай гісторыі нашай краіны на прыродныя адрозненні раёна. Экалагічныя праблемы.
10. Рэкрэацыйныя рэсурсы і іх ацэнка (1 гадзіна)
Зоны адпачынку, турыстычныя маршруты. Перспектывы выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў.
11. Насельніцтва (2 гадзіны)
Дынаміка насельніцтва, яго ўзростава-палавая структура. Натуральны рух насельніцтва. Асаблівасці культуры, рэлігійнага складу насельніцтва.
Размяшчэнне насельніцтва і рассялення. Сучасныя тыпы паселішчаў і іх трансфармацыя. Перапіс насельніцтва.
12. Прамысловасць Глыбоччыны ( 1 гадзіна)
Склад, роля і паказчыкі развіцця прамысловасці. Галоўныя галіны гаспадаркі і прадпрыемства.
13. Сельская гаспадарка і яе структура (1 гадзіна)
Спецыялізацыя галін раслінаводства і жывёлагадоўлі. Сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве.
14. Транспарт ( 1 гадзіна)
Развіццё транспарта, яго склад. Шляхі ўдасканалення дарожнай сеткі. Экалагічныя праблемы і перспектывы развіцця транспарту.
15. Геарафія невытворчай сферы (2 гадзіны)
Структура невытворчай сферы, яе роля ў гаспадарцы раёна. Асаблівасці развіцця і размяшчэння асобных галін невытворчай сферы: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва і іншых.
16. Глыбоцкі раён на карце Віцебскай вобласці (1 гадзіна)
Роля рэгіянальнай палітыкі ў развіцці раёна. Перспектывы развіцця раёна.
- Эканамічнае развіццё Глыбоччыны ў Сярэдневякоўі (1 гадзіна)
Зямля Полацкіх крывічоў. Хатнія промыслы і рамесніцтва. Гандаль. Грашовае абарачэнне.
- Землі Глыбоччыны ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (1 гадзіна)
Род Корсакаў і Зяновічаў у гісторыі горада Глубокае. “Альгердаў шлях” у Глыбокім. Лівонская вайна.
- Глыбоччына ў складзе Рэчы Паспалітай (1 гадзіна)
Вайна 1654-1667 г. Род Радзівілаў у гісторыі горада Глыбокае. Завяшчанне Корсака. Паўстанне Т. Касцюшкі на Глыбоччыне.
- Глыбоччына ў складзе Расійскай імперыі (1 гадзіна)
Вайна 1812 года. Паўстанні супраць царызму 1831г.,1836 г.
- Адмена прыгоннага права і асаблівасці рэформы 1861 года на Глыбоччыне (1 гадзіна)
Асаблівасці правядзення рэформы. Паўстанне К. Каліноўскага. Асоба Мураўёва.
- Эканамічнае развіццё Глыбоччыны ў XIX - пачатку XX ст. ( 1 гадзіна)
Развіццё вытворчасці. Будаўніцтва чыгункі “Глыбокае - Свянцяны”. Сталыпінская аграрная рэформа, яе асноўныя палажэнні і вынікі.
- Падзеі першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі (1 гадзіна)
Нашы землякі - удзельнікі вайны. «Записки беженца» - успаміны, дакументы. Падзеі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый на Глыбоччыне.
- Беларускі нацыянальны рух (1 гадзіна)
Дзейнасць БСРГ у Глыбокім і ТБШ (Таварыства беларускай школы).
- Глыбокае ў складзе Польшчы ( 1 гадзіна)
Рыжскі мірны дагавор. Эканамічнае становішча ў складзе Польшчы. Уваходжанне ў склад СССР і БССР.
- Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым (1 гадзіна)
Акупацыя раёна і акупацыйны рэжым. Лагер смерці ў Беразвеччы. Вогненныя вёскі. Знішчэнне яўрэяў.
- Барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі раёна (1 гадзіна)
Партызанскія і падпольныя арганізацыі і іх дзейнасць. У Галубіцкай пушчы. Прарыў. Клава Шакаладава. Радавыя партызанскай вайны.
- Вызваленне раёна. Аперацыя “Баграціён” (1 гадзіна)
Танкавая атака. Успаміны В.І.Беразоўскага. Уклад глыбачан у справу Перамогі.
- Пасляваеннае аданаўленне гаспадаркі раёна (1 гадзіна)
Правядзенне калектывізацыі і індустрыялізацыі. Узбуйненне раёна ў 1961 годзе. Пошукі сістэмы кіравання.
- Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў канцы XX - пачатку XXI стагоддзя (1 гадзіна)
Перабудова і распад СССР. XII пяцігодка і яе вынікі.
- Выніковы занятак (1 гадзіна)
|