Прамысловыя віды жывёл
Прамысловыя жывёлы, якiя знаходзяцца на тэрыторыi раёна, па сваім значэнні ў прыродзе i гаспадарчай дзейнасцi чалавека падзяляюцца на пяць груп. Да першай групы адносяцца паляўнiча-прамысловыя вiды, якiя маюць важнае гаспадарчае значэнне i шырока распаўсюджаны на тэрыторыi раёна. Крот еўрапейскi. Даволi шырока распаўсюджаны ў раёне. Ён пракопвае ў глебе шматлiкiя доўгiя лабiрынты хадоў i знiшчае на шляху шматлiкiх насякомых i iх лiчынкi, якiя тут жывуць. Гэтым самым крот прыносiць вялiкую карысць лясной i сельскай гаспадарцы. Жывёлiна мае каштоўную шкурку i з’яўляецца прамысловым вiдам. Апрача iншага, крот прыносiць i пэўную шкоду агародам i лугам. У асобных месцах раёна на адным ары луга налiчваецца да 5—9 кратовiн, што пагаршае лугi i ўскладняе касьбу траў. У раёне вядзецца промысел крата. Кожны год нарыхтоўваецца да 1700 яго шкурак. Лicа таксама з’яўляецца прамысловым вiдам. Жыве ў норах, якiя ўладкаваны на ўзвышшах, але толькi той час, пакуль вырошчваецца маладняк. Астатнi час праводзiць паза сваёй нарой i заходзiць туды толькi ў выпадку, калi паранена. Харчуецца лiса мышападобнымi грызунамi, зайцамi, птушкамi i насякомымi. Iншы раз ловiць свойскую птушку. Асаблiва пакутуюць ад лicы вывадкi цецерукоў, курапатак, зайчанят. Знiшчаючы iх, лiса наносiць пэўную шкоду паляўнiчай гаспадарцы. Аднак гэтая жывёлiна прыносiць i карысць, калi паядае ў масавай колькасцi мышападобных грызуноў — шкоднiкаў сельскай гаспадаркi. Апошнiм часам пачасцiлicя выпадкi захворвання жывёлiны свербнай каростай. Паляўнiчыя iншы раз здабываюць лiсаў, у якiх выпала амаль уся поўсць на задняй часцi цела i на хвасце. Сустрэчы з такiмi асобiнамi вельмi небяспечныя. Iх заражэнне хутчэй за ўсё адбываецца ад загiнуўшых свойскіх i дзiкiх жывёл, якiя хварэлi на лiшай. Трупы не былi зарытыя i паядалiся лicамi. Даўжыня цела лicы ў сярэднiм 60-90 см, маса — 6-10 кiлаграмаў, працягласць жыцця ў прыродзе — меней 20 гадоў.
Лясная кунiца Знешне нагадвае собаля, але шэрсць у яе грубейшая, лапкi ўчэпiстыя са скуранымi перапонкамi памiж пальцамi, што садзейнiчае больш трываламу абхоплiванню галiнак. Ноччу i прыцемкам кунiца даволi актыўная i жвавая, днём звычайна затойваецца ў якiм-небудзь дупле, пакiнутым гняздзе вавёркi або ў бураломах i спiць. Яна не мае пастаяннага месцазнаходжання i качуе па лясных масiвах. Пры гэтым кожны дзень можа затойвацца ў новых сховiшчах. Палюе кунiца на вавёрак, зайцоў, грызуноў. Звычайна па берагах рэк i азёр падбiрае выкiнутую хваляй рыбу, ловiць жаб, вужоў. Летам дадатковым кормам служаць дзiкiя пчолы i iх мёд, насякомыя, а таксама чарнiцы, малiны, рабiна, шыпшына, дзiкiя грушы i яблыкi. Футра кунiцы выдатнай якасцi i па каштоўнасцi наблiжаецца да недарагiх сартоў футра собаля. Паколькi кунiцы нападаюць на вавёрак i баравую дзiчыну, то паляўнiчыя iншы раз лiчаць iх шкоднымi звяркамi. Аднак страты, якiя яны прыносяць, не вельмi вялiкiя. У цэлым, кунiц трэба лiчыць карыснымi для чалавека жывёламі, асаблiва ў пушным промысле. Чорны, або лясны, шашок Жыве ў асноўным у рэдкiх лясах. Жыллё сваё ўладкоўвае пад грудамі сучча, у дуплах, пад дрэвамі. Зімой трымаецца бліжэй да чалавечага жылля. Корміцца шашок галоўным чынам мышападобнымі грызунамі, жабамі, іншы раз нападае на курэй. Склалася няправільная думка, што лясны шашок — шкодны звярок, бо ён знішчае свойскую птушку. Аднак устаноўлена, што за год ад шашкоў у Цвярской вобласці гіне не больш чым 0,1 % дарослых курэй і 3 % куранят. Такую шкоду можна звесці да мінімуму, калі ўлічыць названую акалічнасць пры будаўніцтве птушніка. Нельга забываць, што шашкі знішчаюць мноства шкодных для сельскай гаспадаркі грызуноў і з’яўляюцца аб’ектам пушнога промыслу. Футра ў іх моцнае і прыгожае, а значыць, знішчэнне чорнага шашка недапушчальнае. Выдра распаўсюджана ў раёне ў невялікай колькасці і вельмі нераўнамерна. Арэал віду ўяўляе сабой сетку вузкіх палос уздоўж узбярэжжа р. Мнюта і яе прытокаў. Выдра мае даўжыню цела каля аднаго метра, добра плавае, жыве ў норах. Харчуецца пераважна рыбай, жабамі і жукамі-плывунцамі. Зімой ловіць рыбу пад лёдам. Колькасць гэтага віду ніколі не была вялікай, а апошнім часам нават стала скарачацца. Здабыча выдры вядзецца ў парадку ліцэнзійнага промыслу. Вавёрка — тыповы лясны звярок, невялікіх памераў (даўжыня цела — 20-30 см, маса — да 1 кг). Афарбоўка шэрсці вавёрак залежыць ад пары года і геаграфічнага месцазнаходжання (летам — рыжая, зімой — светлашэрая). Жывуць яны пераважна ў старых лясах, прытрымліваюцца старых масіваў, багатых кармамі. Харчуюцца гэтыя звяркі насеннем шышак, жалудамі, арэхамі ляшчыны. Акрамя таго, вавёркі спажываюць розныя ягады і грыбы, кветкавыя пупышкі дрэў, фрукты, ловяць жукоў і матылькоў. Здараюцца выпадкі, калі яны разбураюць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі, паядаюць птушанят. Пры неўраджаі вавёркі ядуць парасткі і пупышкі дрэў, кару хмызняку, шукаюць кладоўкі іншых жывёлін. У асноўным усе вавёркі самі робяць запасы кармоў. Тонкі нюх дазваляе ім знайсці корм нават тады, калі ён засыпаны снегам. У халодны час вавёркі хаваюцца ў дуплы, выдзеўбаныя дзятлам. Іншы раз пасяляюцца ва ўласных шарападобных гнёздах. Калі становіцца вельмі халодна, вавёрка ўвогуле не выходзіць з гнязда і ў паўдрымотным стане праводзіць там некалькі дзён. Калі ў лесе здараецца неўраджай шышак і арэхаў, вавёркі збіраюцца ў вялікія чароды і перакачоўваюць у іншую мясцовасць. Апошнім часам адбылося нязначнае зніжэнне колькасці і здабычы вавёркі ў сувязі з высечкай спелых хваёвых насаджэнняў для гаспадарчых патрэб. Рачны бабёр — некалі значна знішчаны від. Дзякуючы ахове ў цяперашні час ён стаў адной з распаўсюджаных паўводных жывёл. Насельнік даліны р. Бярозаўка, яе прытокаў і азёр, бабёр трапіў сюды з Бярэзінскага запаведніка. Сярод грызуноў ён самы буйны (даўжыня цела — 1 м, маса — 20-25 кг).
Бабры — начныя жывёліны, жыццё якіх цесна звязана з вадаёмамі. Перавагу аддаюць ціхім лясным рэчкам з высокімі берагамі, на якіх вельмі зручна рыць норы. Як правіла, у такіх мясцінах багаты травастой з зараснікам кустоўя і дрэў мяккіх парод (вярбы, асіны, таполі, бярозы і інш.), якія складаюць іх асноўны рацыён. Бабры харчуюцца таксама каранямі і сцяблінамі белага гарлачыка, трыснягу і іншых водных раслін. Ядуць сакавітыя травы, што растуць на берагах. Паводзіны бабра ў прыродзе вызначаюцца складанымі будаўнічымі інстынктамі. Вядомы яго збудаванні ў выглядзе плацін, каналаў, нор і хатак. Бабры жывуць парамі і ствараюць сем’і. Летам у іх нараджаецца ад 3 да 5 дзіцянят. Бабры — каштоўныя пушныя звяры. У выніку аховы і рассялення бабёр стаў распаўсюджанай жывёлінай у Беларусі і непасрэдна ў раёне, што дазваляе арганізаваць рацыянальны промысел. Заяц-бяляк — менш распаўсюджаны вiд. Пераважна прытрымлiваецца хмызнякоў або лесу, пазбягае адкрытай мясцовасцi. Па начах, у прыцемку i перад свiтаннем ён кормiцца, а з надыходам дня залягае спаць мордай па ветру сярод травы, пад кустамi, а зiмой — у снежнай яме. Летам зайцыбелякi бываюць бурымi з рыжым адценнем i чарнявай рабiзной, зiмой — белымi. Жывуць зайцы-белякi 7–8 гадоў, не прычыняюць асаблiвай шкоды гаспадарцы чалавека. Гэта каштоўныя пушныя звяркi. Ix мяса мае цудоўны смак, шкурка дае цёплае i лёгкае футра, валасы iдуць на выраб фетру. Дзiк (кабан), або дзiкая свiння — няжвачная жывёла з кароткiмi нагамi, маленькiмi вачамi, выцягнутым лычом. Даўжыня цела дасягае 130-180 см, маса — 150-270 кг. Дзiкi вядуць бадзяжны лад жыцця, жывуць да 12-15 гадоў. Гэтыя ўсяедныя жывёлы нярэдка шкодзяць пасевам сельскагаспадарчых культур.
За апошнiя гады колькасць дзіка значна ўзрасла. Гэта звязана ў першую чаргу з масавым знiшчэннем яго найпершага ворага — ваўка. Дзікі адносяцца да каштоўных паляўнiча-прамысловых жывёл. У ix вельмi смачнае мяса, скура iдзе на выраб падэшваў i рамянёў, шчацiнне выкарыстоўваецца для вырабу шчотак i пэндзляў, капыты — на рагавыя вырабы. У раёне дазволены лiцэнзiйны адстрэл кабана. Лось — лясны гiгант з сям’i аленяў (даўжыня самца да 3 метраў, вышыня — звыш 2 метраў, маса цела — больш за 500 кг). Ласi пераважна трымаюцца па поймах рэк i берагах лясных азёр, наведваюць ўзгоркі i лесасекi з багатым разнатраўем, не пазбягаюць лясной дрыгвы з балотнай i вадзяной раслiннасцю.
У лясных гадавальнiках ласi могуць нанесцi шкоду, калi аб’ядаюць сакавiтую iглiцу на верхавiнах маладых соснаў. У той жа час лось — вельмi каштоўная прамысловая жывёлiна. Яго мяса не толькi надзвычай смачнае, a i пажыўнае. Шкура iдзе на падбiўку лыжаў, пры апрацоўцы скуры атрымлiваецца якасны замш, а больш грубыя яе ўчасткi выкарыстоўваюць для вырабу рамянёў i падэшваў для абутку. Шэрсць лася iдзе для набіўкi мэблi i матрацаў, а з рагоў i капыт атрымлiваецца высакаякасны клей. Калi ўлiчваць, што адзiн лось за зiму з’ядае да трох тон кармоў, то шчыльнасць папуляцый, небяспечная для лясных угоддзяў, складае 3—4 асобiны на 1000 га лесу. Там, дзе шчыльнасць вышэйшая, вядзецца адстрэл па лiцэнзiях. Акрамя таго, для захавання пасадак сасны ад патравы з боку лася арганiзоўваецца яго падкормка ў зiмовы перыяд. Казуля На тэрыторыi раёна сустракаецца паўсюдна, але рэдка. За гiстарычны час арэал казулi значна скарацiўся. Адбылося гэта ў вынiку празмернага промыслу. Аднак, пачынаючы з 30х гг. ХХ ст. i апошнім часам, у вынiку мэтанакiраванай аховы вiду, рэгулявання промыслу i ў пэўнай меры з-за аклiматызацыi арэал казуль зноў стаў пашырацца, а іх колькасць — павялiчвацца. На тэрыторыi раёна казуля знаходзiцца пад аховай. Да другой групы адносяцца рэдкiя паляўнiчапрамысловыя вiды жывёл.
Рысь — тыповы драпежнік даволі буйных памераў (даўжыня да 1 м, маса — 8-15 кг). Яе колькасць у лясах раёна нязначная. Сустракаецца ў глухіх, вельмі захламленых лясах. Лад жыцця рысі — аседлы. Але пры недахопе корму назіраюцца перакачоўкі. Галоўны кармавы аб’ект для яе — зайцы-белякі. Акрамя іх рысь нападае на курапатак, цецерукоў, лісаў, баброў, дробных грызуноў, маладняк дзікоў, казуль, ласёў. Рысі лічацца шкоднымі драпежнікамі, але ўсё ж поўнага знішчэння не заслугоўваюць, паколькі яны малаколькасныя.
У цяперашнi час назiраецца змяншэнне колькасцi зайца - русака ў сувязi з павелiчэннем унясення на палi мiнеральных угнаенняў, у першую чаргу амiячнай салетры. Акрамя гэтага, заяц-русак i яго патомства вельмi пакутуюць ад розных драпежнiкаў i неспрыяльных метэаралагiчных з’яў вясенняга перыяду.
Заяц-русак паўсюдна імкнецца да адкрытай прасторы. Пасяляецца на палях і лугах. Харчуецца злакамi, бабовымi i травамi. У садах падгрызае кару пладовых дрэў, у агародах паядае храпкi i рэшткi лiсця капусты, на палях знiшчае парасткі збожжа. Заяц-русак — важны прамысловы аб’ект. Яго здабываюць дзеля шкуры i мяса. Ласка — вельмі хуткі і не менш цікавы звярок. Знішчае вялікую колькасць грызуноў, пранікаючы ў іх норы. Распаўсюджана па ўсёй тэрыторыі, але колькасць яе невялікая.
Да трэцяй групы адносяцца паляўніча-прамысловыя віды жывёл, якія знаходзяцца пад поўнай аховай. Буры мядзведзь распаўсюджаны ў паўднёва-заходняй і паўночнаўсходняй частках раёна. Вельмі рэдкі від, аднак ва ўрочышчах Касары і Зарубаўшчына адзначаліся выпадкі неаднаразовай сустрэчы з мядзведзіцай і медзведзянятамі.
Барсук — тыповы прадстаўнік змешаных лясоў. Гэта ўсёедны звер, які жыве ў норах, дзе і праводзіць большую частку жыцця ў паўгадавой зімовай спячцы. Палюе на мышападобных грызуноў і шкодных насякомых. Вельмі каштоўнымі з’яўляюцца мяса, футра і тлушч барсука. На тэрыторыі раёна распаўсюджаны нязначна і знаходзіцца пад поўнай аховай.
Да чацвёртай групы адносяцца віды жывёл, якія прыносяць розную шкоду чалавеку.
Воўк ніколі не быў шматлікім відам на тэрыторыі раёна. У цяперашні час сустракаецца рэдка. Хоць у некаторых месцах ваўкі з’яўляюцца бічом жывёлагадоўлі, у дзікай прыродзе яны часта выконваюць ролю аздараўляльнікаў жывёльнага насельніцтва, бо знішчаюць хворых асобін. Вось чаму барацьба з ваўкамі патрабуе дыферэнцыраванага падыходу ў адпаведнасці з іх прызначэннем у дадзенай мясцовасці. На тэрыторыі раёна ў зімовы час вядзецца адстрэл ваўка.
Значныя страты сельскай гаспадарцы наносяць мышападобныя грызуны: шэрая палёўка, шэры пацук, лясная рыжая палёўка.
Да пятай групы адносяцца новыя акліматызаваныя прамысловыя віды жывёл.
Янотападобны сабака завезены з Усурыйскага краю, добра акліматызаваўся і хутка размнажаецца. У асобных частках раёна наносіць значныя страты мясцовым жывёлам і птушкам. Асабліва церпяць ад яго гнёзды і вывадкі цецерукоў, шэрай курапаткі, маленькія зайчаняты.
У выбары сховішчаў янотападобны сабака вельмі непатрабавальны: хаваецца ў кінутых норах барсукоў і лісіц, сярод каранёў высечаных дрэў, на схілах пагоркаў, у зарослых равах, нярэдка паблізу чалавечага жылля. Футра ў яго шэрага колеру з бурым адценнем і цёмным налётам, грубае, але вельмі моцнае.
Андатра была завезена ў раён у перыяд 1950—1956 гг. і паспяхова акліматызавалася. Распаўсюджана ў асноўным па даліне р. Паловіца. Апошнім часам хаткі андатры можна было бачыць на азёрах Залескай групы.
Птушкі — неад’емная частка любога ландшафту. У раёне іх налічваецца звыш 200 відаў. У лясах жывуць цецерукі, нешматлікія глушцы, рабчыкі. На азёрах і ў забалочаных нізінах водзяцца качкі-крыжанкі, чыркі-свістункі і чыркітраскункі. На ўзлесках водзяцца шэрыя курапаткі, перапёлкі, сустракаюцца кулікі. Многія віды прамысловых птушак з’яўляюцца на тэрыторыі раёна падчас вясенніх і асенніх пералётаў. Вялікая колькасць пеўчых птушак: пеначкі, салаўі, сініцы, жаваранкі, шпакі, ластаўкі, івалгі, дразды і іншыя. З драпежных птушак водзяцца ястрабы-перапёлачнікі, некаторыя віды соў.
Рыбы раёна адносяцца да Міжземнаморскай фауністычнай падвобласці Памарктыкі. Найбольш распаўсюджаны ў рэках і азёрах раёна наступныя віды: вугор, верхаводка, плотка, мянтуз, судак, лешч, карась, шчупак, лінь, сазан, акунь, язь, ёрш і іншыя. Водзяцца таксама ракі. Такім чынам, жывёльны свет раёна надзвычай разнастайны і з’яўляецца адным з яго прыродных багаццяў. Паляўніча-прамысловыя жывёлы — гэта віды жывёл, якія здабываюцца паляўнічымі ў спартыўных ці прамысловых мэтах. У апошні час набывае распаўсюджанне паляўнічы турызм і ў Глыбоцкім раёне. Базай з’яўляецца вёска Каралевічы. Сюды на паляванне прыязджаюць турысты з Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Галандыі і інш. Вясной ідзе паляванне на глушца, цецерука, валушніка (ляснога куліка). У летне-асенні перыяд паляванне ідзе на кабана з вышкі. Восеньскае паляванне — гэта загон з вышкі на казулю, кабана, аленя, лася. Пры паляванні ўлічваюцца патрабаванні заканадаўства аб тэрмінах, спосабах і абмежаваннях пры здабычы дзікіх жывёл. Іх улік праводзіцца па методыцы, якая дае дакладнасць уліку ±20 %. Значную дапамогу ў ахове і рэгуляванні папуляцыі дзікіх жывёл аказваюць мясцовыя паляўнічыя гаспадаркі раёна: мясцовая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТР), якая налічвае 93, 4 тыс. га паляўнічых угоддзяў, з якіх на лясныя прыходзіцца 25 тыс. га, на воднабалотныя — 10, 1, на палявыя — 58, 3 тыс. га; Пяць егераў паляўнічых гаспадарак раёна займаюцца біятэхнічнымі і паляўнічагаспадарчымі мерапрыемствамі: будаўніцтвам пляцовак для падкормкі дзікіх жывёл, абсталяваных вышкамі і кармасховішчамі, праводзяць падкормку дзікіх жывёл (дзіка), нарыхтоўкай корму (дзіку, казулі, аленю). Для падкормкі і адцягнення ўвагі дзікіх жывёл ад сельскагаспадарчых угоддзяў высаджваецца 12—13 га кармавых плошчаў з вікай і аўсянай сумессю. Дадзеныя плошчы прымыкаюць да лясных масіваў. У лесапаляўнічай гаспадарцы абсталяваны падкормачныя пляцоўкі з назіральнымі вышкамі і кармасховішчамі. Для барацьбы з драпежнікам ваўком у гаспадарцы ёсць 6 км абкладных сцяжкоў.
На тэрыторыі Глыбоцкага раёна налічваецца ад 1 да 2 асобін бурага мядзведзя, якія зімой пакідаюць наш раён і накіроўваюцца ў Бярэзінскі запаведнік.
|