Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Транспарт раёна

Транспарт раёна

         Глыбоцкі раён мае зручнае эканоміка-геаграфічнае становішча, якому садзейнічае густая транспартная сетка. Транспартная сістэма складаецца з трох відаў транспарту: аўтамабільнага, чыгуначнага і трубаправоднага, якія функцыянуюць самастойна і дапаўняюць адзін аднаго.

          Каля 25 гадоў таму назад у раёне дзейнічаў аэрапорт і адпаведна паветраны транспарт, а да 50-ых гадоў ХХ стагоддзя вялікае значэнне меў гужавы транспарт.

         Праз тэрыторыю раёна пралягаюць 2 міжнародныя аўтамагістралі: Полацк-Вільнюс (Р 43, 105 км) і Мінск-Рыга (Р 3, 34 км), якія перасякаюцца ў Глыбокім, а таксама дарогі  абласнога значэння – Празарокі-Дзісна, Зябкі-Ушачы. Густая сетка асфальтаваных дарог раённага значэння злучае Глыбокае з усімі аграгарадкамі, з цэнтрамі сельсаветаў і сельскагаспадарчых арганізацый. Працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў межах раёна 809 км, з іх – 272 км асфальтаваныя. Будаўніцтвам новых дарог у раёне займаецца ДРСУ-145, а абслугоўваннем – ДЭУ-35. Па аўтамабільных дарогах ажыццяўляецца перавозка прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі экспартнага і імпартнага прызначэння, а таксама мясцовыя перавозкі грузаў і пасажыраў. Галоўным прадпрыемствам, якое іх ажыццяўляе ў найбольшых аб’ёмах з’яўляецца ААТ "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае”. Гісторыя яго пачынаецца 2 снежня 1953 года. З 1959 года вытворчыя памяшканні размешчаны па вуліцы Чырвонаармейская. Для грузавых і пасажырскіх перавозак у прадпрыемства маецца 30 вялікагрузных аўтамабіляў, 60 аўтобусаў, некалькі спецыялізаваных аўтамабіляў і аўтапрычэпаў. Прадпрыемства аказвае паслугі арганізацыям раёна, абслугоўвае турыстычныя і экскурсійныя маршруты.

         Аўтавакзал у г. Глыбокае мае аўтамабільныя пасажырскія сувязі з Рыгай, Мінскам, Віцебскам, бліжэйшымі раённымі цэнтрамі і буйнымі населенымі пунктамі раёна. Для абслугоўвання насельніцтва горада маецца 10 маршрутаў гарадскога аўтобуса. Паслугамі таксі і маршрутак займаюцца прыватныя прадпрыймальнікі.

         Дзве чыгуначныя магістралі пралягаюць праз Глыбоччыну: Маладзечна – Полацк, Круляўшчызна – Лынтупы.  Самая доўгая (82 км) і старэйшая ( з 1907 года) працягнулася ў паўднёва-усходняй частцы раёна і мае 4 станцыі: Падсвілле, Баравое, Зябкі, Загацце, а таксама прыпыначныя пункты: Шыпы, Замошша, Палівачы, Кульгаі. У гады І сусветнай вайны з Круляўшчызны праз Глыбокае на захад пралёг 60-кіламетровы ўчастак другой магістралі з прыпынкамі ў Журках і Канстанцінавым Двары. Будаўніцтва чыгунак значна палепшыла ўмовы перамяшчэння грузаў і пасажыраў, а таксама паслужыла больш хуткаму эканамічнаму развіццю населеных пунктаў, напрыклад, Падсвілля. Чыгуначная станцыя г. Глыбокае – буйнейшая і важнейшая па колькасці грузапасажырскіх перавозак.

         Трубаправодны транспарт раёна – самы малады. Праз край у пачатку 80-ых гадоў пракладзены прадуктаправод Дзісна-Мінск, па якім адбываецца перамяшчэнне прадукцыі Наваполацкага НПЗ у сталіцу. Пасля пракладкі газаправода да раённага цэнтра ад магістральнага трубаправода пачала фарміравацца сетка газаправодаў раёна, якая ўжо перавысіла 100 км.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 721 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0