Транспарт. Віды транспарту
Мэта: пашырэнне ведаў дзяцей пра разнастайнасць тыпаў транспарту,
паказаць значэнне транспарта ў жыцці чалавека
Задачы: пазнаёміць з рознымі тыпамі транспарта, яго прызначэннем, вучыць вызначаць прызначэнне спецыяльнага транспарту па знешняму выгляду аўтамабіля;
Ход занятку
І. Арганізацыйны момант.
Гучна празвінеў званок,
Пачынаецца ўрок
Нашы вушкі навайстрылі
Вочкі шырака раскрылі
Слухаем, запамінаем
Ні хвілінкі не губляем.
Пачынаем наш урок.
У госці да нас завіталі Цікаўны Муравейка і Мудрая Чарапашка
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўроку.
Цікаўны Муравейка прынёс нам загадкі. Давайце дапаможам яму іх разгадаць.
(на экране з’яўляюцца малюнкі адгадваемых машын)
Адгадаўшы загадкі мы даведемся тэму нашага урока.
Адолее тунелі, рэкі –
Яму б стальныя толькі рэйкі.
Гудок яго, нібыта крык,
Вагонаў мае шмат… (цягнік)
Бы вялізны птах,
У яго свой шлях.
Хутка мчыць сярод
хмарак … (самалёт)
Не трэба ані рэйкі, ані ток –
Ён накіруецца ў любы куток.
Павёз бы пасажыраў і на полюс,
Ды маразоў не любіць тых … (аўтобус)
Ціхія хвалі ды яснае неба –
вось што яму, пасажырскаму, трэба.
Дасць ён гудок, пакідаючы порт, -
І ў хвалі марскія памкне … (цеплаход)
Пасажыраў ён не возьме многа,
Яму патрэбна добрая дарога –
і хуткасць разаўе за пару хвіль –
Бо гэтаж легкавы … (аўтамабіль)
- Як можна назваць адным словам усё, што бачыце на слайдзе?
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з рознымі відамі транспарта, навучымся дзяліць транспарт на групы.
ІІІ. Праца над новым матэрыялам.
- Што такое транспарт? (Транспарт - сродак перамяшчэння чалавека на любыя адлегласці.)
- Для чаго патрэбен транспарт? (Каб хутка перамяшчацца, каб перавозіць грузы, каб аблегчыць працу чалавека.)
- На якія групы па месцы перамяшчэння можна падзяліць транспарт?
Ёсць розныя віды транспарту - адны лётаюць у небе, іншыя - ездзяць па дарогах, трэція - плаваюць па морам і акіянам. Увесь транспарт можна падзяліць на наступныя віды
1.Паветраны - да яго адносяцца самалёты, верталёты, паветраныя шары, ракеты
2.Наземны – гэта рознага віду аўтамабілі, ровары, цягнікі, аўтобусы, матацыклы,
3. Водны - караблі, лодкі, катэры, яхты, падводныя лодкі, маторная лодка
4. Падземны - да яго адносіцца мятро.
Кожны від транспарту прыносіць карысць чалавеку. Адзін выкарыстоўваецца чалавекам ў будаўніцтве, другі, перавозіць грузы і пасажыраў.
- Які транспарт мы сустракаем у нашым горадзе?
- Якім відам транспарта найчасцей карыстаемся мы ў горадзе? (пасажырскім)
ІV. Фізкультхвілінка
Дзеці, зараз мы з вамі ўспомнім казкі.
З дапамогай чаго перамяшчаўся Карлсан? (з дапамогай прапелера)
На чым перамяшчаецца ў казках Баба-Яга? ( на ступе)
На чым жа рухаецца хатка Бабы Ягі? ( на курыных ножках)
На чым перамяшчаўся Маленькі Мук? (боты-бегуны)
Зараз з вамі рухамі пакажам гэта.
Карлсан - прапелер - рукамі махаць як прапелерам;
Баба-Яга - ступа - махі рукамі па чарзе;
Маленькі Мук - боты-бегуны - на месцы бегчы;
хатка – курыныя ножкі - прысядаць.
V. Праца з малюнкамі.
- Цяжка ўявіць наша жыццё без транспарта. Мы ездзім на аўтамабілях, цягніках, матацыклах, самалётах, караблях. На транспарце перавозім грузы, падарожнічаем, ездзім на працу і вучобу. Кожны від транспарту выконвае сваю ролю.
Ваша задача вызначыць як у жыцці выкарыстоўваецца пэўны від транспару. (на экране слайды аўтобус, цягнік, аўтамабіль, грузавая машына, трактар, камбайн, экскаватар, пад'ёмны кран, хуткая дапамога, пажарная, ДАІ).
- А ўявіце сабе, што можа здарыцца, калі знікнуць машыны хуткай дапамогі, пажарныя машыны?
- Як аўтамабілі шкодзяць прыродзе?
- Што неабходна зрабіць, каб вырашыць праблему з забруджваннем транспартам навакольнага асяроддзя?
- А які транспарт не забруджвае навакольнае асяроддзе і прыносіць карысць чалавеку? (веласіпед)
VІ. Гульня “Складзі мазаіку”.
Вучні ў парах складаюць з мазаікі розныя віды транспарту.
|