Паважаныя юныя сябры!
Перад вамі кніга, якая дапаможа вам даведацца аб мінулым і сучасным Глыбоччыны, пашырыць веды аб родным краі, яго гісторыі, культуры, традыцыях.
Матэрыял у кнізе прадстаўлены чатырма накірункамі: культура роднага краю, літаратура і мастацтва, гісторыя краю, геаграфія, прырода і экалогія краю.
Мінулае роднага краю вывучаюць не толькі па падручніку. Каб ведаць яго гісторыю, трэба самаму цікавіцца ёю. Наведвайце музеі, чытайце гістарычныя нарысы, прымайце ўдзел у экскурсіях, падарожжах па родных мясцінах. Збірайце матэрыял аб гістарычных фактах, падзеях, помніках. Сустракайцеся з цікавымі людзьмі.
Любіце свой край, сваю Глыбоччыну!