Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

10 Урок. Ігнат Буйніцкі – заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра
10 Урок. Ігнат Буйніцкі – заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра
 

Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра. Нарадзіўся Ігнат Буйніцкі 22 жніўня 1861 года ў вёскі Палевачы Празароцкай воласці Дзісненскага павета Віленскай губерніі ў шляхецкай сям’і. Ігнат Буйніцкі скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, атрымаў адукацыю землямера. Абслугоўваў маёнткі на Навагрудчыне, Магілёўшчыне, Полаччыне па пытаннях распродаж зямлі сялянам. Вывучаў жыццё народа, народныя песні і танцы, прымаў удзел у вечарынах. У 1907 годзе Ігнат Буйніцкі стварае аматарскі тэатр. Канцэрты і спектаклі прахлдзяць у ваколіцах Празарок. Пра выступленні тэатра дзядзькі ігната паведамляе нават газета "Наша ніва”.

1910 год – трупа Ігната Буйніцкага выступае на першай публічнай вечарыне ў Вільні. Пасля чаго тэатр займеў назву "Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага”.

1910 – 1912 гады – час вандровак тэатра па гарадах і мястэчках Беларусі, пабывалі ў Капылі, Нясвіжы, Слуцку, Дзісне, Полацку, Глыбокім. Двойчы выступалі ў Пецярбургу, Варшаве, Вільні.

У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі "Па рэвізіі” і "Пашыліся ў дурні” М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар” паводле Э.Ажэшкі і іншыя. Ігнат Буйніцкі як пастаноўшчык большасці спектакляў шырока апіраўся на беларускія народныя традыцыі. Прадстаўленні трупы ўяўлялі сабой сапраўдны сінтэз розных відаў мастацтва: драматычныя спектакі, хор, дэкламацыя і танцы.

Спектаклі трупы карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, якія з поўнай падставай успрымалі яе дзейнасць як праяўленне нацыянальнай свядомасці, уздымку культуры народа. Умовы, у якіх даводзілася працаваць калектыву Буйніцкага, былі надзвычай цяжкімі. Усе свае невялікія матэрыяльныя сродкі стваральнік тэатра бескарысліва аддаў трупе.

Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых улад, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцей і ўціску царскіх улад у 1913 годзе дзейнасць трупы была спынена.

У 1914 годзе Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак дзейнасці трупы перашкаджае вайна.

У пачатку 1917 года Ігнат Буйніцкі зноў арганізаваў беларускі тэатр ужо ў Мінску пад назвай "Першае беларускае таварыства драмы і камедыі”, якое праіснавала да 1920 года. На аснове таварыства быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.

 

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Буйніцкі адправіўся на Заходні фронт. Ігнат Буйніці раптоўна памёр 09.09.1917 года ад сардэчнага прыступу. Быў спачатку пахаваны у в.Палачаны Маладзечанскага раёна, потым яго прах перавезены ў Палевачы, у 1975 годзе перахаваны ў в.Празарокі Глыбоцкага раёна. На магіле пастаўлены помнік. У Празароцкай школе адкрыты музей Ігната Буйніцкага. 

На ўвесь экран

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 1890 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0