Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

16 Урок. Літаратурнае аб’яднанне "Далягляды”
16 Урок. Літаратурнае аб’яднанне "Далягляды”
 

З 1975 года пры  рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты "Веснік Глыбоччыны” працуе літаратурнае аб’яднанне "Далягляды”. Арганізаваў яго вядомы паэт Алег Салтук, які ў 1974 годзе прыехаў з Ушач у Глыбокае і стаў працаваць уласным карэспандэнтам газеты "Віцебскі рабочы”.

У літаратурным аб’яднанні  пачалі гуртавацца маладыя таленты Глыбоччыны. Назва "Далягляды” не выпадковая, бо сабраліся ў гуртку людзі апантаныя, улюбёныя ў эстэтычныя словы. Даляглядаўцамі лічылі сябе Алег Салтук, Алесь Жыгуноў, Марыя Баравік, Віталь Гарановіч, Тамаш Ляшонак, Уладзімір Сауліч, Людміла Андзілеўка, Ганна Зінкевіч, Ганна Вязіцкая і іншыя.

Многія вершы нашых аўтараў пакладзены на музыку мясцовымі кампазітарамі Б.Грамакоўскім, Г. Шакола і магіляўчанінам Яцковым.

І сёння ў "Далягляды” прыходзяць маладыя аўтары. Сярод іх Галіна Шыман, Ганна Лукашэвіч, Леанід Пінязь, Віктар Асмялоўскі, Юрый Міхалевіч.

Іх творы ўжо можна прачытаць не толькі на старонках раённага друку, але абласнога і нават рэспубліканскага.

На ўвесь экран

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (28.02.2014)
Просмотров: 891 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0