Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

25 Урок. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

25 Урок. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Акупацыйны рэжым.

На досвідку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны вераломна напала на Савецкі Саюз, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Па шэрагу прычын Чырвоная армія ў пачатковы перыяд вайны хутку адступала. Нягледзячы на ўпатртае супраціўленне войскаў Заходнягя фронту, немцы прасоўваліся ў глыб тэрыторыі Беларусі.

Першы налёт нямецка-фашысцкіх паветраных сіл на Глыбокае адбыўся 23 чэрвеня 1941 года. Асноўны бомбавы ўдар абрушыўся на цэнтр паўднёва-ўсходняй часткі горада (у раёне сучаснага Дома Саветаў), у выніку там не засталося ніводнага ўцалелага дома. У хуткім часе праз Глыбокае ў напрамку Полацка пачаўся хаатычны рух разрозненых часцей Чырвонай Арміі. Ішлі пераважна пешыя, многія без зброі. Раённыя ўстановы ў Глыбокім і Плісе пачалі спешную эвакуацыю. Мабілізацыя грамадзян прызыўнога ўзросту не праводзілася. Бамбадзіроўкі адбываліся амаль кожны дзень. А ў першыя дні ліпеня немцы занялі Глыбокае і ўсю тэрыторыю сучаснага раёна. Пачаўся цяжкі і доўгі перыяд акупацыі, які цягнуўся крыху больш чым тры гады (ліпень 1941 – ліпень 1944).

На акупіраванай тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі "новы парадак”, дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыі нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Як ідэалагічнай асновай была чалавеканенавісная "расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння "жыццёвай прасторы” для немцаў і іх права на сусветнае панаванне.

Гістарычны факт. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане "Ост”, згодна з якім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, то яны падлягалі поўнаму знішчэнню.

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 931 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0