Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

27 Урок. Вызваленне раёна. Аперацыя “Баграціён”

27 Урок. Вызваленне раёна. Аперацыя "Баграціён”

Танкавая атака. 23 чэрвеня 1944г. пачалася Беларуская аперацыя, у ходзе якой  Чырвоная Армія поўнасцю вызваліла Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту  (камандуючы генерал арміі І.Х. Баграмян) і 3-га Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), разграміўшы  віцебскую групоўку варожых войск,  пачалі Полацкую аперацыю. Сяродвызваленых   гарадоў і вёсак былі і населеныя пункты Глыбоччыны.

image1

У вызваленні раёна ўдзельнічалі 145-я стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр П.А.Дзіброва) , 39-я гвардзейская танкавая брыгада(палкоўнік І.П.Калінін), 89-я танкавая брыгада (камандзір падпалкоўнік А.М.Ермакоў), 46-я механізаваная брыгада (камандзір генерал-маёр М.Л.Манжурын), 92-і стралковы корпус; партызанскі атрад (камандзір С.І.Котаў) партызанскай брыгады ”Кастрычнік”.

Нямецка-фашысцкія захопнікі спешна адступалі з Глыбокага, эвакуіравалі прадуктовыя базы і артылерыйскія склады.    Па загаду глыбоцкага гебітскамісара  жыхары райцэнтра пад пагрозай расстрэлу павінны былі  на працягу 2 гадзін пакінуць  свае дамы і горад. Фашысцкае камандванне загадала знішчыць ўсе склады боепрыпасаў, абмундзіравання, харчавання, спаліць узведзеныя баракі, хлебапякарні,  гарадскія будынкі. 29 чэрвеня пачаліся ўзрывы складоў боепрыпасаў у лясах ля Глыбокага. Узрывы  адбываліся на працягу трох дзён і начэй. У гэты час знішчаліся ў горадзе склады гаручага і іншых прыпасаў. Галоўныя прамысловыя аб’екты горада былі замініраваны і ўзарваны. Фашысты  падпалілі будынкі глыбоцкай і беразвецкай цэркваў.

Найбольшае супраціўленне праціўнік аказаў пры вызваленні г. Глыбокае.Каб утрымаць Глыбокае, нямецкім камандаваннем былі пастаўлены заслоны войск на ўсходзе, паўночным усходзе і паўднёвым усходзе. 2 –га ліпеня і ўсю ноч на трэцяе ліпеня, засеўшыя ў акопах і ўмацаваннях нямецкія салдаты, стралялі запальвальнымі кулямі і палілі хутарскія пабудовы сялян, каб не даць схавацца за імі наступаўшым байцам Савецкай Арміі. У напрамку  Глыбокае-Казяны наступала 6-я гвардзейская армія (камандуючы генерал-палкоўнік І.М.Чысцякоў) і 43–я армія (камандуючы генерал-лейтэнант А.П.Белабародаў). 29 чэрвеня нашы войскі перарэзалі чыгунку Полацк – Маладзечна. 30 чэрвеня быў вызвалены першы буйны населены пункт Глыбоцкага раёна –     в. Празарокі,  а таксама в.Юркава, 1 ліпеня – вёскі Пліса і Сукліна,              2 ліпеня – чыгуначныя станцыі Зябкі і Падсвілле. Праціўнік ўзарваў масты праз раку Мнюта на рубяжы Сукліна, Пліса, аказаў сур’ёзнае супраціўленне, асабліва артылерыйскім агнём. Панёсшы значныя страты, вораг адышоў на рубеж Станулі-Жабінка. Яго праследвалі войскі Чырвонай Арміі. На ўсходніх подступах да Глыбокага на рубяжы Сукліна – Пліса заняла пазіцыі 46-я механізаваная брыгада (камандзір генер-маёр М.Л.Манжурын), якая толькі што закончыла цяжкае фарсіраванне р.Мнюта пад варожым агнём.  Рыхтаваўся ўдар на Глыбокае.  У раёне Пліса  сапёрамі былі ўмацаваны 3 масты праз якія прайшла баявая тэхніка.  Танкі Т-34 фарсіравалі раку Мнюта на поўнач ад возера Вялец каля вёскі Брод. Шаша Полацк – Глыбокае аказалася густа замініраванай, размініраванне займала шмат часу. Мотастралкі 46-й брыгады, кінуўшы машыны і матацыклы, сталі рухацца метр за метрам пешым строем, цягнучы пушкі і мінамёты. Пад вечар 2 ліпеня 15-ы гвардзейскі асобны танкавы полк прарыву заняў пазіцыі паміж вёскамі Жабінка і Станулі для штурму Глыбокага.Тут чырвонаармейцы сустрэліся з партызанамі.

У гэты ж  час за 7 – 8 км на паўднёвы ўсход ад горада з вышынь, што каля в. Кавалі, ударылі "кацюшы”. А на поўнач ад райцэнтра, каля в.Бурцы, 10 гадзін ішоў жорткі бой. Магутная лінія абароны праціўнікаперагароджвала выхад савецкіх войск на шашу Шаркаўшчына – Глыбокае і на паўночную ўскраіну райцэнтра – Беразвечча. Ад пазіцыйнай абароны гітлераўцы перайшлі да контратак з раёна Глыбокага сіламі да палка пяхоты, якую падтрымлівалі самаходныя гарматы "Фердынанд” і батальён цяжкіх танкаў. Супраць іх змагаліся воіны 145-й стралковай дывізіі   і 34-ы гвардзейскі мінамётны полк  пры падтрымцы танкаў Т-34. Поспеху фашысцкія контратакі не мелі, але яны не далі нашым часцям уварвацца з поўначы ў Глыбокае і прымусілі перагрупавацца і  накіраваць свой удар з захаду. Гэта тактыка аказалася больш паспяховай. 89-я танкавая брыгада вызваліла вёскі  Пятроўскія, Мярэцкія, Марцыбыліна, Бурцы вечарам 2 ліпеня 1944 года. 15-ы гвардзейскі асобны танкавы полк прарыву  атрымаў загад ліквідаваць у Глыбокім буйныя агнявыя пазіцыі фашыстаў  і стварыць умовы для баявых дзеянняў сярэдніх танкаў і мотастралкоў, перарэзаць асноўныя камунікацыі, блакіраваць чыгуначную станцыю і пераезды, далей развіваць наступленне ў бок Паставаў. У 11 гадзін  3ліпеня 1944г. раздалася каманда "агонь” і полк уступіў у Глыбокае. Зладжана і мужна дзейнічалі чырвонаармейцы. Цяжкія танкі прарыву нібы мячом рассеклі сілы гітлераўцаў, адрэзалі чыгуначную станцыю. Там знаходзілася  моцная група фашыстаў. У іх была спецыяльная машына —шпаларэз для разбурэння чыгункі.  Участак чыгункі ад Крулеўшчыны да Глыбокага  быў выведзены імі  са строю. Гітлераўцы разлічвалі  разбурыць чыгуначнае палатно  ў бок Вільнюса. На вуліцах палаючага горада змагаліся з ворагам акрамя мотапяхоты партызаны 2-га партызанскага атрада  партызанскай брыгады "Кастрычнік”. Да канца  дня 3 ліпеня 1944 года горад Глыбокае быў поўнасцю  вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 145-я стралковая дывізія з захаду і 89-я танкавая брыгада з паўднёвага ўсходу замкнулі кальцо акружэння.Такім чынам, горад Глыбокае  быў вызвалены 3 чэрвеня 1944года ў ходзе аперацыі "Баграціён” войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вось як паведамляла аб гэтым Савінфармбюро: "Юго-западнее города Полоцка наши войска, продвигаясь вперед, овладели важным узлом шоссейных дорог, железнодорожной станцией и городом Глубокое. Уничтожено 1000 немецких солдат и офицеров, захвачено много трофеев и 200 пленных». Сумная карціна паўстала перад вызваліцелямі Глыбокага – бязлюдны разбураны горад, праз чорную заслону дыму пабліскваюць вогнішчы дагараючых будынкаў.  Горад быў разбураны на 80%.Наступаючыя часці, не затрымліваючыся, пайшлі далей. Партызаны разам з невялікім воінскім падраздзяленнем засталіся ў Глыбокім. Трэба было размініраваць будынкі і ратаваць ад агню тое, што можна было. 138 салдат і афіцэраў, якія загінулі прывызваленні Глыбокага, пахаваны ў брацкай магіле ў парку Перамогі. У 1964годзе на магіле пастаўлены абеліск. У 1994годзе ў парку Перамогі ўсталяваны новы помнік. Аўтар яго—скульптар  В.Якавенка.

Успаміны В.І.Беразоўскага. 
Удзельнікам вызвалення Глыбокага быў Віктар Іосіфавіч Беразоўскі, які пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў у Глыбокім. Ён успамінаў: "1 ліпеня наш перадавы атрад быў у Плісе. Немцы разбурылі мост цераз раку Мнюта. Жыхары Плісы паказалі нам брод непадалёку ад млына , праз які мы перабраліся ў бок Глыбокага. Ужо ў прыцемку спыніліся ля невялічкага возера, якое знаходзілася паміж Жабінкай і Станулямі. Фашысты былі яшчэ ў горадзе. А назаўтра, 2 ліпеня мы рушылі ў атаку. Разам з намі ішоў дывізіён "кацюш”. Увесь наш агонь быў сканцэнтраваны на сучасную Савецкую вуліцу, дзе было найбольш фашыстаў. Я і цяпер успамінаю руіны і пажарышчы горада. Затрымаліся мы крыху на плошчы 17 Верасня, развярнуліся тут і зноў рушылі па вуліцы Леніна за ворагам, які адступаў у бок Пастаў.”

Уклад глыбачан у справу Перамогі. Вайна прынесла цяжкія выпрабаванні і бедствы насельніцтву раёна. За час акупацыі на Глыбоччыне было поўнасцю знішчана 17 населеных пунктаў,  расстраляна  і замучана  10790 чалавек, у тым ліку 238 жанчын і 712 дзяцей. На франтах і ў партызанскіх атрадах загінуў 1651 наш зямляк, 1245 жанчын засталіся ўдовамі, 899 жыхароў было вывезена ў Германію, толькі 555 з іх вярнулася на Радзіму.Такую памяць пакінула пасля сябе вайна. Цяжка знайсці на Глыбоччыне сям’ю, якую б яна не кранула сваім чорным крылом.

Гэта цікава.

На Глыбоччыне нарадзіўся Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант П.М.Казлоў (нарадзіўся 24.7.1893 у в. Залесная; памёр ад ран 17.04.1944).

У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў корпусам, затым арміяй на розных франтах.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17.10.1944 за ўмелае  правядзнне аперацыі  па фарсіраванні ракі Днепр.

Генерал-лейтэнант І.І.Карпеза нарадзіся 25.11 1898г у в. Кугалёўка Глыбоцкага раёна. Першы дзень вайны сустрэў у баі. Багаты франтавы вопыт і веданне ваеннай справы дапамаглі генералу Карпезу вывесці на агнявыя рубяжы 15-ты механізаваны корпус у поўным саставе. Імклівымі і бясстрашнымі контратакамі  ў раёне гарадоў Броды, Дубна, Роўна яго часці сарвалі наступленне  гітлераўцаў на Кіеў.

             Камандзіракорпуса цяжка параніла і яго… пахавалі, але камісар не паверыў, што ён загінуў і прыказаў адкапаць.  Жывы! Доўгі час Карпеза знаходзіўся на лячэнніпаслягэтага выпадка.  За   баявыя заслугі генерал-лейтэнант Карпеза ўзнагароджаны     2-ма ордэнамі Леніна, 4-ма ордэнамі Чырвонага   Сцяга і многімі медалямі. Пасля вайны быў намеснікамкамандуючага Кіеўскай ваеннай акругі. Памёр у 1987годзе.

Авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай працы  П.В.Сухі (нарадзіўся 10.07.1895 у Глыбокім. Памёр у Маскве 15 верасня  1975г.). У гады вайны стварыў штурмавікі СУ-6 і СУ-8( самы магутны ў свеце на той час браніраваны двухрухавіковы штурмавік) . У 1943годзе Сухому была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССР, грашовую частку якой ён перадаў у фонд абароны.

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 1461 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0