Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

2. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна

2. Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел  Глыбоцкага раёна

15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

утвораны Глыбоцкі раён (цэнтр – г. Глыбокае)

 

 

         Упершыню ў пісьмовых крыніцах мястэчка Глыбокае ўпамінаецца ў 1414 годзе. З 1556 частка Глыбокага на левым беразе ракі Бярозаўкі належала шляхетнаму роду Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, другая – Корсакам і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У 1639 годзе па завяшчанню Іосіфа Львовіча Корсака перайшла ва ўладанне манашага ордэна кармелітаў босых. У 1668 годзе паўднёва-заходняя частка Глыбокага перайшла да Радзівілаў, а ў ХІХ стагоддзі да Вітгенштэйнаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1792 годзе мястэчка Глыбокае з’яўляецца цэнтрам Глыбоцкай воласці Дзісненскага павета ў складзе Расійскай імперыі. У вайну 1812 года з ліпеня па снежань мястэчка было акупіравана французскімі войскамі.

         Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917 г.) тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна знаходзілася ў Дзісненскім павеце Віленскай губерні і дзялілася на воласці:

Верхнянская, в. Верхняе Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920 г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г.  адышла да Польшчы.

Глыбоцкая, м. Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919г. па 31.07.1920 г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г. адышла да Польшчы.

Зябкаўская, в. Зябкі Дзісненскага павета Віленскай губерні, 15.02.1923г. ліквідавана, тэрыторыя ўключана ў Сямёнаўскую воласць Полацкага ўезда.

Ігуменаўская, в. Шкунцікі Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920г.  - Віцебскай губерні, 18.03.1921г.  адышла да Польшчы.

Леонпольская, в. Леонполь Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920 г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г.  адышла да Польшчы.

Лужацкая, м. Лужкі Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г.  адышла да Польшчы.

Луцкая, в. Луцк Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г. адышла да Польшчы.

Празароцкая,  м. Празарокі Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.20г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г. адышла да Польшчы.

Чарневіцкая, в. Ластаўка Дзісненскага павета Віленскай губерні, з 19.08.1919 г. па 31.07.1920г. - Віцебскай губерні, 18.03.1921г.  адышла да Польшчы.

         Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору 1920 года тэрыторыя Глыбокага як цэнтра Дзісненскага павета Віленскага ваяводства адышла да Польшчы.

         Новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года прывяло да ўтварэння абласцей, раёнаў і сельскіх саветаў.

         Сярод 5 абласцей, створаных на тэрыторыі Заходняй Беларусі, -Вілейская, г. Вілейка , утворана 04.12.1939г., уключала Дзісненскі павет.

15.01.1940 г. уезды ліквідаваны. Створаны раёны Глыбоцкі і Пліскі.

Глыбоцкі, г. Глыбокае Вілейскай вобласці ўтворан 15.01.1940 г.

12.10.1940 года раздзелены на 10 сельсаветаў: Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Абрубскі,Тумашаўскі, Узрэцкі.

Пліскі, в.Пліса Вілейскай вобласці ўтворан 15.01.1940 г.

12.10.1940 года раздзелены на 18 сельсаветаў: Верацейскі, Валодзькаўскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкаўскі, Міцькаўскі, Асінаўскі, Востраўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі, Вуглоўскі.

          Глыбоцкі і Пліскі раёны аб’яднаны ў Глыбоцкі раён 25.12.1962 года. Адміністрацыўна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні ажыццяўляліся на пэўнай прававой аснове, фарміраванне  сучаснай тэрыторыі Глыбоцкага раёна завяршылася 12.02.1965 года. Па памерах тэрыторыі Глыбоцкі раён займае 9 месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці, займае 4, 5 % ад тэрыторыі вобласці, па колькасці насельніцтва – першае; у раёне пражывае 3, 49 % насельніцтва Віцебскай вобласці. У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам у раёне 12 сельскіх і 1 пасялковы савет.  

Абрубскі, в. Абруб Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г.  Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці , з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці.

Азярэцкі (Мамайскі), в. Мамаі Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці. Перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у в. Азярцы 22.12.1981 г.

Галубіцкі, в. Галубічы Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.06.1960  г.  Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Ясевіцкі, в. Ясевічы Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, утвораны 16.07.1954 г. шляхам зліцця Каралевіцкага і Зашчэсленскага сельсаветаў, з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці.15.10.1960 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Галубіцкага сельсавета.

Каралевіцкі, в. Каралевічы Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Ясевіцкага сельсавета.

Зашчэсленскі, в. Зашчэсле  Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Ясевіцкага сельсавета.

Залескі, в. Залессе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці. З 20.01.1960 г.  Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Капыльшчынскі, в. Капыльшчына  Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці.16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Залескага сельсавета.

 Лучайкаўскі, в. Лучайка Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Залескага сельсавета.

Зябкаўскі, в. Зябкі Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, утвораны 16.07.1954 г. шляхам зліцця Міцькаўскага і Асінаўскага сельсаветаў, з 20.01.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Міцькаўскі, в Міцькі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Зябкаўскага  сельсавета.

Асінаўскі, в. Асінаўка Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Зябкаўскага  сельсавета.

  Прошкаўскі, в. Прошкава Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г.  Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 24.04.1959 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Зябкаўскага  сельсавета.

Карабоўскі (Тумашаўскі), в. Карабы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, былы Тумашаўскі, перайменаваны 19.02.1971 г. года.

 Тумашаўскі, в. Тумашы Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці, 19.02.1971 г. перайменаваны ў Карабоўскі сельсавет.

 Дзеркаўшчынскі, в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954г.- Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці. 16.03.1958г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Абрубскага і Тумашаўскага  сельсавета.

Ломашаўскі (Кульгайскі), в. Кульгаі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет. З 10.03.1958 г. Дзісненскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 03.10.1959 г. Пліскага Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г. Пліскага Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. Міёрскага, з 12.02.1965г. Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Перанесены цэнтр сельскага савета з вёскі Старынкі ў вёску Карасі 16.02.1982 г.   Перайменаваны ў Ломашаўскі в 1990 году.

Пліскі, в. Пліса Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.06.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г.  Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

 Валодзькаўскі, в. Валодзькі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці. 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Пліскага  сельсавета.

 Драбаўшчынскі, в. Драбаўшчына  Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці. 15.10.1960 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Пліскага і Дворнаўскага сельсавета.

 Кукроўскі, в. Кукры Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Драбаўшчынскага сельсавета.

Празароцкі, в. Празарокі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, з 12.02.1965 г. - Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Псуеўскі, в.Псуя Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, утвораны 16.07.1954 г. шляхам зліцця Вуглоўскага і Востраўскага сельскіх саветаў. З 20.01.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. - Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

 Востраўскі, в. Вострава Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Псуеўскага  сельсавета.

Вуглоўскі, в. Вуглы Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Псуеўскага  сельсавета.

 Свільскі, в. Свіла Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 28.06.1958 г. ліквідаваны, населеныя пункты пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага гарадскога пасялковага савета.

Удзелаўскі, в. Удзела Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці, утвораны 16.07.1954 г. шляхам зліцця Літоўшчынскага і Верхнянскага сельскіх саветаў, з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці

Верхнянскі, в. Верхняе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці. 16.07.1954 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Удзелаўскага  сельсавета.

 Літоўшчынскі, в. Літоўшчына  Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці. 16.07.1954 г.  ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Удзелаўскага сельсавета.

 Мосарскі, в. Мосар Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Дунілавіцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Дунілавіцкага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г.  Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці, 20.05.1960 г. ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Удзелаўскага сельсавета.

Узрэцкі, в. Узрэчча Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Глыбоцкага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. - Глыбоцкага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г. Глыбоцкага  раёна Віцебскай вобласці.

 

Тэрыторыі сельскіх саветаў,  далучаныя да іншых раёнаў:

Верацейскі, в. Верацеі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. ліквідаван, тэрыторыя далучана да Лужкоўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна.

  Стральцоўскі, в. Стральцова Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, 16.07.1954 г. перайменован у Дворнаўскі, 25.12.1962 г. тэрыторыя далучана да Мёрскага раёна.

Лужкаўскі, в. Лужкі Пліскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Пліскага раёна Полацкай вобласці, з 08.01.1954 г. Пліскага раёна Маладзечненскай вобласці, з 20.01.1960 г. Пліскага раёна Віцебскай вобласці, з 25.12.1962 г. Мёрскага раёна, з 30.07.1966 г. Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

        

    Старшынямі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта выбіраліся:

З 15 студзеня 1940 года першы старшыня райвыканкома – Куксёнак Павел Антонавіч (расстрэляны немцамі ў 1941)

З ліпеня 1944 года - 10 красавіка 1947 года  Гурын Дзмітрый Фёдаравіч

10 красавіка 1947 года - 1 лютага 1948 года -Дуброўскі Іван Аляксандравіч

1 лютага 1948 года –13 снежня 1953 года - Шабалоўскі Сямён Мікалаевіч

14 снежня 1953 года па 13 сакавіка 1959 года - Аноцкі Фёдар Іванавіч

13 сакавіка 1959 года па 30 студзеня 1960 года – Фацееў Фёдар Іванавіч

30 студзеня 1960 года - 16 сакавіка 1963 года – Асяненка Васіль Мікалаевіч

16 сакавіка 1963 года - 26 мая 1965 года – Жаўнерка Анастасія Парфёнаўна

26 мая 1965 года - 7 красавіка 1967 года – Кагалёнак Васіль Іванавіч   

7 красавіка 1967 года - 26 красавіка 1976 года – Зайцаў Яўген Паўлавіч

26 красавіка 1976 года – май 1982 года – Станкевіч Уладзімір Мікалаевіч

Май 1982 года – 5 лютага 1999 года – Сініцкі Віктар Іосіфавіч

5 лютага 1999 года – 24 января 2010 года - Кандзерскі Міхаіл Міхайлавіч

25 студзеня 2010 года – Морхат Алег Віктаравіч.

Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (13.02.2014)
Просмотров: 1863 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0