Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

8 Урок. Каталіцкія храмы Глыбоччыны
8 Урок. Каталіцкія храмы Глыбоччыны

Мосар - гэта вёска ў Глубокскім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца прыкладна ў 18 км да паўночнага захаду ад Глыбокага. 

Ушануем св. Ганну або Нябесная апякунка жонкі фундатара святыні ў Мосары

 

Мястэчка Мосар асабліва ў час валодання графскага роду Роберта і Ганны (з роду Плятэраў) Бжастоўскіх стала сапраўднай магнацкай рэзідэнцыяй.

Шляхецкі род Бжастоўскіх належаў да Вялікалітоўскай арыстакратыі. У 1798 адна  з галін роду атрымала графскі тытул ў Прусіі, які быў пацверджаны ў 1846 годзе ў Расійскай імперыі.




Роберт Бжастоўскі, сын Юзафа, нарадзіўся 7 чэрвеня 1748 года ў мястэчку Міхалішкі Віленскага павета. Ён быў Каралеўскім шамбялянам, палкоўнікам гусарскім, пяцігорскім, потым чашнікам ВКЛ у 1787 – 91 г.г., каштальнам полацкім з 1791 года, маршалкам Трыбунала ВКЛ у 1791 годзе. Памёр пасля 1795 года.

У 1775-90 гадах Бжастоўскія пабудавалі прыгожы палац у стылі класіцызму, а ў 1792 годзе яны фундавалі каталіцкую святыню пад тытулам святой Ганны, нябеснай апякункі жонкі фундатара.


Мосарскі касцёл пабудаваны ў неакласічным стылі, формай і выглядам унутры нагадвае палацавую залу. Сцены аздобленыя расліннымі арнаментамі і адмыслова зробленымі рэзьбамі, якія прадстаўлялі чатырох Евангелістаў, дванаццаць Апосталаў і сцэну хрышчэння Іісуса, якія захаваліся і да сёняшняга часу.

Гэты касцёл прайшоў няпросты шлях…

Касцёл святой Ганны ў Мосары пасля таго, як яго высвянцілі, ён стаў свайго роду культурным і рэлігійным цэнтрам усёй ваколіцы. Зрэшты, у 1838 году яго значэнне ўзрасло кратна. Гісторыю гэту і сёння з вялікім задавальненнем распавядаюць у Мосары.

З Мядзеля на конным возе ў Мосар прывезлі мошчы святога Юстина. Гэта практыка дзейнічае і дагэтуль - святыні нярэдка падарожнічаюць па розных маршрутах, каб усё, хто мае жаданне, але не мае магчымасці падарожнічаць, мог іх ушанаваць.













Сапраўды гэтак жа з Мядзеля адправіўся конны воз з мошчамі, аднак у Мосаре коні спыніліся, як скамянелыя, і адмовіліся рухацца далей. Іх спрабавалі ссунуць з месца як дамаўленнямі, так і пугай, і нават падумвалі над тым, каб замяніць канёў, аднак урэшце, быўшы людзьмі вернікамі, прыйшлі да высновы, што застацца ў мосарскім касцёле - воля самаго святога Юстина.


Так касцёл святой Ганны здабыў сваю галоўную святыню - мошчы святога, якія, як сцвярджаюць, дапамагаюць у збавенні ад алкагольнай залежнасці. Гэта толькі сёння  кажуць, што алкаголь - бяда нашага часу. Зусім не. Інакш не стаў бы так папулярны касцёл святой Ганны яшчэ ў XIX ст. - з усіх ваколіц прыязджалі людзі прасіць пра вызваленне ад залежнасці.

Да Другой сусветнай вайны касцёл быў адкрыты, і толькі ўжо з другой паловы 1940-х паступова руйнаваўся. Так працягвалася да 1988 гады. Праз 160 гадоў з дня з'яўлення ў касцёл мошчаў святога Юстина, з'явіўся тут святар з імем Юозас, які павёў тут непрымірымую барацьбу з п'янствам.


Мосар хутчэй за ўсё быў бы звычайнай беларускай вёскай, калі б не адзін чалавек - ксёндз Юозас Булька, дзякуючы якому Мосар ператварыўся ў адно з самых наведвальных турыстамі месцаў у Беларусі. Прыязджаюць сюды не толькі беларусы, але і госці з суседніх дзяржаў.

За развіццё духоўнасці Папа Рымскі Іяан Павел II прысвоіў Юозасу Булька тытул "канонік". У 2005 году ксёндз стаў першым святаром Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, якому была ўручана дзяржаўная ўзнагарода "За духоўнае адраджэнне".              Ю. Булька першым у Беларусі ўсталяваў помнік памерламу Папу Рымскаму Іяану Паўлу ІІ.

У 2006 году Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ксёндз Юозас Булька за шматгадовую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў, прапагандзе здаровага ладу жыцця быў узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.  Юозас Булька вядомы яшчэ тым, што каля 20 годоў назад, калі прыехаў у вёску Мосар Віцебскай вобласці настаяцелем касцёла Святой Ганны, пачаў барацьбу з з п'янствам мясцовых жыхароў. Ён перастаў пускаць у касцёл тых, хто ўжываў спіртное. Ксёндз здолеў пераканаць мясцовых жыхароў у неабходнасці забароны на продаж спіртнога ва ўсіх гандлёвых кропках Уделаўскага сельсавета.

Некалькі гадоў назад ксёндз Ю.Булька стварыў першы ў Беларусі антыалкагольны музей, у які мясцовыя самагоншчыкі здалі свае самагонныя апараты. У  музеі таксама захоўваюцца запэўненыя ў мясцовай сельскай радзе і падмацаваныя друкам распіскі жыхароў вёскі пра тое, што яны адмаўляюцца ад спіртнога.

Калі не лічыць касцёла і прылеглай тэрыторыі, то галоўным чынам Мосар - гэта звычайная беларуская вёска. Вядома, дзейнасць Булькі і жыхароў вёскі ў вядомасць Мосара значны.

 

 

 

З гісторыі будаўніцтва Касцёла Узнясення Божай Маці

ў Празароках

 

У 1698 годзе Крыштаф Шчыт прывёў трох манахаў францысканцаў, якія заснавалі тут першы каталіцкі кляштар, які атрымаў назву Прасвятой Дзевы Марыі. Ён быў драўляны, узведзены ў цэнтры мястэчка, выходзячы галоўным фасадам на базарную плошчу, праз якую праходзіла дарога на Дзісну .

У пачатку 18 стагоддзя Празароцкі кляштар, напэўна, згарэў. У 1721 годзе смаленскі харужы Павел Корсак выдаў фундуш   на новы касцёл  у Празароках. У 1797 годзе Празароцкая парафія была перададзена францысканцам , якія ў 1832 годзе  былі распушчаны .

14 жніўня 1892 года ў мястэчку ўзнік пажар, які знішчыў касцёл і касцельныя пабудовы: званіцу і два плябанскія памяшканні. Для часовага богаслужэння была ўзведзена  плябанія і часовы навес .

У 1896 годзе Віленская рымска -  каталіцкая  кансісторыя дазволіла пабудову новага касцёла ў Празароках.

24 кастрычніка 1896 года губернскі архітэктар  А. Полазаў саставіў чарцёж на пабудову новага касцёла.

Па праекту прадугледжвалася:

1.    Узвядзенне будынка храма са змешанага матэрыялу: цэглы і бутавага каменя.

   2. Дэкарацыя фасадаў бутавым каменем.

   3. Трэці ярус веж зрабіць ў форме васьмерыка на чацверыку.

   4. Унутры касцёла плоскае перакрыццё на балках павінна абапірацца на восем слупоў ( па чатыры на кожным  баку), у адным з якіх праектавалася вінтавая лесвіца.

       Даўжыня касцёла планавалася каля 42 метраў, шырыня больш 25 метраў.

Будынак быў разлічаны на 800 чалавек .

4 сакавіка 1897 года праект быў зацверджаны. Пры закладцы  фундамента пад новы касцёл прысутнічаў віленскі біскуп С.А. Звяровіч і асвяціў краевугольны камень. Адказным за будаўнічыя работы быў назначаны аўтар праекта віленскі губернскі архітэктар, правадзейны стацкі саветнік, А. Полазаў.

Узвядзенне  храма  галоўным чынам выконвалася за кошт прыхажан. Вялікія намаганні ў будаўніцтве прыкладаў ксёндз Дамінік Друктэйн.

Новы касцёл будаваўся з мясцовай сыравіны. Цэглу выраблялі  на "цагельні, якая знаходзілася недалёка ад вёскі Саннікі. Там жа рыхтавалі шчабёнку для фундамента, цэмент. Будаўніцтва вялося пры актыўным удзеле мясцовага насельніцтва.

Будаўніцтва абышлося ў 43 460 польскіх злотых. Восенню 1907 года будаўніцтва  касцёла было закончана. 9 верасня настаяцель храма рапартаваў кансісторыі аб заканчэнні будаўніцтва. Храм пабудаваны ў неараманскім стылі.

14 кастрычніка 1907 года новы касцёл у мястэчку Празарокі  асвяцілі пад імем Узнясення Божай  Маці .

У 30- я гады стухнелы гонтавы дах пакрылі бляхай, драўляную падлогу замянілі керамічнай. Сцены былі распісаны віленскімі мастакамі, у вокны былі ўстаўлены вітражы.

У перадваенны час была добраўпарадкавана касцельная тэрыторыя. У 1925 годзе плошча складала два гектары. У той час  касцельныя пабудовы ўключалі дзве жылыя і чатыры гаспадарчыя драўляныя пабудовы. У 1937 годзе пры ксяндзу С. Астаневічу быў пабудаваны новы плебаніяльны дом. Уся касцельная тэрыторыя была агароджана.


DSCI0970.JPG

 Празароцкі касцёл дзейнічаў да 1951 года. Пазней ён быў аддадзены пад зернясховішча. Доўгі час знаходзіўся ў  запушчаным стане: працякаў дах.

Абсыпалася тынкоўка са сцен. Роспіс сцен захаваўся фрагментарна: уцалелі часткі галоўнага алтара і аргана. Захаваўся будынак былой плябаніі, дзе цяпер знаходзіцца бальніца.

З 1992 года ў касцеле зноў вядзецца богаслужэнне.


DSCI0966.JPG


















Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (26.02.2014)
Просмотров: 1050 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0