Каталог Артыкулаў

Главная » Статьи » Артыкулы

Прадпрыемствы па абслугоўванні АПК

 Прадпрыемствы па абслугоўванні АПК

         ААТ "Глыбоцкі аграсервіс”- многапрофільнае прадпрыемства аказанню шматлікіх паслуг гаспадаркам раёна. Створана  11 мая 1961 года, называлася "Сельгастэхніка”, займалася рамонтам і абслугоўваннем сельскагаспадарчай тэхнікі. У 2003 годзе ў выніку рэфармавання сістэмы абслугоўвання сельскагаспадарчых арганізацый далучаны "Райсельгасхімія”, "Райсельгасэнерга”, "Райаграпрамзабеспячэнне” і створана вялікая шамтпрофільная структура "Глыбоцкі аграсэрвіс”. Прадпрыемства займаецца рамонтам і абслугоўваннем сельскагаспадарчай тэхнікі, забяспечвае запчасткамі, абнаўляе машынна-трактарны парк гаспадарак раёна, праводзіць комплекс работ па ахове раслін, забяспечвае рамонт электраабсталявання у гаспадарках раёна. У структуру ААТ уваходзіць сельскагаспадарчы філіял "Прошкава”.

         КУП "Глыбоцкая ПМК меліявадгас” у вёсцы Шунеўцы як самая вялікая па колькасці працуючых (181 чалавек) так і па аб’ёму выкананых работ арганізацыя Віцебскай вобласці. У мінулым арганізацыя ў асноўным праводзіла асушэнне пераўвільгатнённых зямель раёна праз пракладку калектараў і меліярацыйных каналаў. Зараз у выніку змяншэння фінансавання такія работы займаюць да 20% агульнага аб’ёму. Галоўная ўвага надаецца раскарчоўцы хмызнякоў, вывазцы арганікі, павелічэнню контурнасці сельгасугоддзяў, пашырэнню плошчы ворных зямель і павышэнню іх якасці.

Сельская гаспадарка

         Сельская гаспадарка – старэйшая гаспадарчая галіна краю. У свой час яна была галоўнай і самай важнай жыццёвай сферай гаспадарчай дзейнасці жыхароў нашых мясцін, зараз – другая па значнасці пасля прамысловасці. Яе працаўнікі аруць і сеюць, убіраюць ураджай, працуюць на фермах, жывёлагадоўчых комплексах і ў майстэрнях, выконваючы важнейшую задачу -  забеспячэнне прадуктамі харчавання насельніцтва, а перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці – неабходнай сыравінай. Сельская гаспадарка раёна – буйны вытворчы цэх пад адкрытым небам, і таму ў значнай ступені залежыць ад асаблівасцяў клімату.

      Галоўны і нязменны спакон вякоў сродак вытворчасці ў сельскай гаспадарцы – зямля. Агульная зямельная плошча, якая выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна звыш 95, 4 тысяч гектараў, што складае амаль палову плошчы раёна. Астатняя частка занята лясамі, балотамі, водамі, дарогамі, вытворчымі і жыллёвымі пабудовамі. Вы ўжо ведаеце, што тыя землі, якія непасрэдна выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, называюць сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

 

 

Структура сельскагаспадарчых угоддзяў

Глыбоцкага раёна (2011 г.)

 

№ п/п

 

плошча

%

1.

Ворыва

40457

49, 97

2.

Шматгадовыя насаджэнні

703

0, 36

3.

Сенакосы, паша

40217

49, 67

 

      На долю кожнага аднаго жыхара раёна прыпадае амаль 1га ворыва, а гэта значна больш, чым у цэлым па краіне (0, 6 га), а таксама ў такіх краінах, як Україна (0, 7 га), ЗША (0, 7 га), Францыя (0, 3 га). А вось на аднаго працуючага ў сельскай гаспадарцы прыходзіцца 10, 2 га ворнай зямлі або 20, 6 га сельскагаспадарчых угоддзяў.

      Пладароднасць зямель сельскагаспадарчых угоддзяў раёна ацэньваецца ў 27, 3 балы, а ворнай – 28, 3 балы, што менш, чым у краіне. Акрамя гэтага паказчыка, неабходна ўлічваць наступнае:

а) амаль 4/5 ворных зямель маюць павышаную кіслотнасць і патрабуюць вапнавання для павышэння ўраджайнасці раслін;

б) драбнаконтурнасць палёў, асабліва ва ўсходняй частцы раёна, што патрабуе дадатковых выдаткаў энергіі і сродкаў для апрацоўкі, догляду і ўборкі. У рамках выканання абласной Праграмы "Чыстае поле” перад меліяратарамі і гаспадаркамі пастаўлена мэта - дасягнуць сярэдняй контурнасці палёў да 15-20 га;

в) павышаная завалуненасць палеткаў, якая зніжае ўраджайнасць культур і прыводзіць да паломкі тэхнікі;

г) павышаная ўзгорыстасць, круцізна схілаў, а ў нізінах – пераўвільгатненне.

      Гэта толькі невялікая колькасць цяжкасцяў, якія працаўнікі сяла пастаянна  ўлічваюць у сваёй працы і паспяхова вырашаюць. Для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур уносяцца арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, колькасць якіх з кожным годам павялічваецца. Так, у 2010 годзе на 1 га ворыва ўнесена 267 кг мінеральных угнаенняў і 6, 8 т арганікі.

      У мінулым галоўнымі вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляліся калгасы і саўгасы. Сучасная структура сельскагаспадарчай вытворчасці прадстаўлена 19 сельскагаспадарчымі арганізацыямі. У тым ліку:

-         10  адкрытых акцыянерных таварыстваў (ААТ), з якіх 1 – з доляй акцый, якія належаць Віцебскай вобласці, 2 – з доляй акцый, якія належаць Глыбоцкаму раёну, і 9 – з доляй акцый, якія належаць фізічным асобам-акцыянерам: ААТ "Пятроўшчына”, "Залатая падкова”, "Верхняе”, "Сельцы”, "Мацюкова”, "Салаўінае”, "Чарневічы”, "За Радзіму”, "Канстанцінаў двор”, "Глыбоцкая птушкафабрыка”;

-         1 дзяржаўнае прадпрыемства – "Азярцы”;

-         1 камунальнае ўнітарнае прадпрыемства – "Яблынька”;

-         7 абасобленых сельскагаспадарчых філіялаў: "Ломашы-Агра”(СРБУ-3, г. Наваполацк), "Стрынадкі” (ДП "Полацкі вінзавод”), "Мнюта”(ААТ "Глыбоцкі МКК”), "Галубічы”, "Каралі”(ААТ "Глыбоцкі мясакамбінат”), "Прошкава”(ААТ "Аграсервіс”), "Капыльшчына” (ААТ "Глыбоцкая птушкафабрыка”).

         У раёне працуюць 19 фермерскіх гаспадарак, а таксама значнымі вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляюцца прысядзібныя індывідуальныя гаспадаркі.

         Для паляпшэння ўмоў працы і жыцця працаўнікоў вёскі, прыбліжэння да гарадскіх умоў у адпаведнасці з Праграмай адраджэнння сяла ў раёне за 2005-2010 гады адбудаваны аграгарадкі:

2005 год – "Азярцы”

2006 год – "Марцыбыліна”, "Ломашы”

2007 год – "Падсвілле”, "Ломашы”

2008 год – "Удзела”, "Празарокі”, "Галубічы”

2009 год – "Бабічы”, "Мнюта”, "Псуя”

2010 год – "Чарневічы”, "Прошкава”, "Абруб-Ластавіцкі”, "Гатаўшчына”.

         Вядучай галіной сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца жывёлагадоўля. Удзельная вага прадукцыі жывёлагадоўлі ў таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна ў 2011 годзе склала 82%, а раслінаводства – 18 %. Суадносіна гэтых паказчыкаў змянілася ў часе. Напрыклад, у 2006 годзе яна складала адпаведна 90, 1% і 9, 9%.

         Жывёлагадоўля дае самыя высокакаларыйныя прадукты харчавання:  малако, мяса, яйкі, а таксама сыравіну для харчовай і лёгкай прамысловасці. Галоўныя галіны жывёлагадоўлі раёна – развядзенне буйнай рагатай жывёлы, свінагадоўля, птушкагадоўля. Пашыраецца конегадоўля, пчалярства, развядзенне рыбы.

         У гаспадарках раёна налічваецца каля 43 тысяч галоў буйнай рагатай жывёлы, у тым ліку каля 14, 3 тысячы кароў. Пераважае чорна-пёстрая малочна-мясная парода жывёлы, развядзеннем якой займаюцца ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. На сённяшні дзень вытворчасць малака дае гаспадаркам раёна да ¾ іх даходаў. Вывядзенне высокаўдойных парод кароў, паляпшэнне кармавой базы і ўмоў утрымання – першачарговая задача спецыялістаў-аграрыяў. Сучасная ферма – гэта ферма з даільнай залай, з высокатэхналагічнай аснасткай ўтрымання і даення кароў, дзе ўсе працэсы кантралюе камп’ютар. Такіх ферм у раёне 5, на 2012 год плануецца пабудаваць 3, рэканструяваць – 13.

         Галоўны паказчык малочна-таварнай вытворчасці – надой ад адной каровы за год – расце з кожным годам. Напрыклад, у 1951 годзе надой склаў 666 кг, у 2000 годзе – 1979 кг, у 2011 – 4046 кг. Гаспадаркі раёна ў 2011 годзе надаілі за год 57,7 тысяч тон малака або 150 тон малака ў суткі. Адзін малакавоз змяшчае 3 тоны малака, а значыць за суткі – 50 малакавозаў. Гэта самы высокі паказчык сярод раёнаў вобласці.

         Значная частка буйнай рагатай жывёлы ў раёне адкормліваецца на мяса. Прымяняецца ў асноўным стойлава-пашавая сістэма ўтрымання жывёлы. а на новых фермах – стойлавая.

         Свінагадоўля займаецца развядзеннем  свіней мясной, беконнай і мяса-сальнай парод. У ранейшыя гады свінагадоўля развівалася ва ўсіх гаспадарках раёна, зараз у іх захаваліся невялікія свінафермы для ўнутрыгаспадарчых патрэб.  Агульнае пагалоўе свіней у раёне складае каля 20 тысяч галоў, найбольшая колькасць іх утрымліваецца на комплексе "Маліноўшчына” ОАО "Канстанцінаў Двор”.

         Птушкагадоўля арыентавана на вырошчванне курэй мясной і яйканоскай парод. Агульная колькасць птушак больш за 230 тысяч штук вырошчваецца на Глыбоцкай птушкафабрыцы.

         Конегадоўля – адна са старэйшых галін жывёлагадоўлі раёна паступова ўзнаўляецца пасля заняпаду ў 60-90-ыя гады ХХ стагоддзя, калі коні меліся толькі на прысядзібных падворках і жывёлагадоўчых фермах гаспадарак. У раёне маюцца 2 конефермы "Барок” і "Бабічы”. На конях, якія вырашчаны ў гаспадарцы "Залатая падкова”, прымаюць удзел у спаборніцтвах самага высокага ўзроўню.

         Авечкагадоўля раёна страціла свае пазіцыі пасля закрыцця ў 90-ыя гады ХХ стагоддзя буйнейшага ў вобласці авечкагадоўчага комплексу на 4 тысячы авечак "Замхава”, і цяпер авечак можна сустрэць толькі на прысядзібных падворках.

         Раслінаводства ўключае вырошчванне бульбы і агародніны, збожжавых, тэхнічных, кармавых, пладовых і ягадных культур. Плошчы, якія займаюцца пад імі  змяняюцца ў залежнасці ад запатрабаванняў насельніцтва і гаспадаркі краіны. У апошнія гады ў сувязі з павелічэннем попыту на малако і мяса павялічваюцца плошчы пад культуры, якія служаць кармавой базай жывёлагадоўлі.

         У раслінаводстве раёна найбольшае значэнне мае збожжавая гаспадарка – вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур. Ад якасці і колькасці збожжа залежыць не толькі забеспячэнне населбніцтва харчовымі хлебнымі прадуктамі, але і вытворчасць канцэнтрыраваных і грубых кармоў для жывёлагадоўлі, умацаванне эканамічнага становішча сельскай гаспадаркі.

 

         Структура пасяўных плошчаў Глыбоцкага раёна (2011 год)

 

№ п/п

культуры

Плошча (га)

Працэнт

1.

Збожжавыя і зернебабовыя

25300

63

2.

Тэхнічныя (рапс)

5400

13, 5

3.

Тэхнічныя (лён)

1500

3, 7

4.

Агародніна

764

1, 9

5.

Бульба

385

1, 0

6.

Кармавыя

6570

16, 4

7.

Іншыя

165

0, 5

Да асноўных збожжавых культур у раёне адносяцца: азімыя – жыта і азімая пшаніца; яравыя – пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, кукуруза. Выкарыстоўваецца збожжа як на харчовыя, так і на фуражныя мэты.

Ураджайнасць збожжавых культур у значнай ступені залежыць ад кліматычных умоў, асабліва ў час пасеву і збору ўраджаю. Працяглая вясновая засуха і дажджлівы жнівень-верасень 2009 года аказалі адмоўны ўплыў як на ўраджайнасць, так і на валавы збор збожжавых культур.

 

Збор збожжавых культур у Глыбоцкім раёне ( 2005-2011 гады)

 

      Калі параўнаць ураджайнасць збожжавых у першыя гады стварэння калектыўных гаспадарак з сучаснай, то яна выглядае так: 1951 год – 6, 7 ц/га, 2011 – 26 ц/га. Цяпер сеюцца новыя, пераважна высокаўраджайныя, раянаваныя сарты збожжавых, прымяняюцца інтэнсіўныя тэхналогіі. Адметнай асаблівасцю структуры збожжавай гаспадаркі раёна ў 2011 годзе з’яўляецца тое, што ўпершыню намалочана 1000 тон зерня кукурузы.

      Зернебабовыя культуры гарох, кармавы люпін, віка вырошчваюцца для далейшай перапрацоўкі на камбікормавым заводзе для вытворчасці камбікармоў, патрэб жывёлагадоўлі. Плануецца значна павялічыць пасяўныя плошчы пад гэтыя культуры ў сувязі з растучымі патрэбамі ў бялковай сыравіне. Практыкуюцца пасевы проса на зерне.

Бульба – каштоўная харчовая, кармавая і тэхнічная культура, "другі хлеб” беларусаў. Яна ўжо трэцяе стагоддзе вырошчваецца жыхарамі краю. Асабліва вялікія плошчы пад бульбу адводзіліся ў раёне ў 60-80 –ыя гады. У апошнія гады вырошчванне  бульбы механізавана, набыло спецыялізацыю ў асобных гаспадарках, дзе лёгкія па механічнаму саставе лёгкасугліністыя і супясчаныя глебы. Самай буйнай па вырошчванню бульбы гаспадаркай у раёне з’яўляецца камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Яблынька”. У 2011 годзе з 385 га плошчы ў гаспадарцы сабраны ўраджай 6018 тон бульбы. Значныя плошчы пад бульбу адводзяцца на прысядзібных ўчастках і ў фермерскіх гаспадарках.

Агароднінныя культуры ў раёне вырошчваюцца пераважна ў адкрытым грунце і прастаўлены капустай, морквай, буракамі, зялёным гарошкам.  Агародніцтва ахаванага грунту ў цяпліцах і парніках пераважна спецыялізуецца на вырошчванні ранніх агуркоў, памідораў, салаты і цыбулі на пер’е. Асноўная доля збораў прыпадае на прысядзібныя ўчасткі грамадзян. Валавы збор агародніны ў раёне расце з кожным годам. Напрыклад, у 2010 годзе сабрана 1967 тон агародніны, а ў 2011 – 3048 тон.

Важнейшыя тэхнічныя культуры раёна – лён і рапс. Лён – адна з працаёмкіх, але вельмі высокадаходных культур. Глыбоччына заўсёды славілася сваімі майстрамі-ільнаводамі. Вырошчванне лёну вялося ўручную. У 1950-60 годзе Глыбоцкі раён праславіўся як цэнтр ільнаводства на паўночным захадзе Беларусі. У 1954 годзе раён стаў удзельнікам ВДНГ СССР у Маскве. У Беразвеччы была створана доследная станцыя, якая вяла навуковыя даследаванні па вывядзенні высокаўраджайных сартоў канюшыны і лёну. За высокую ўраджайнасць, багатую валакністасць лёну званне Герояў Сацыялістычнай Працы ў розны час атрымалі  М. В. Лытысаў (1950), М. М. Мацюшонак (1950), Л. П. Пугаўка (1966),                           М. А. Клімянок (1966). Тэхналагічныя працэсы сучаснага льнаводства амаль цалкам механізаваны, а вырошчваннем ільну ў раёне займаюцца працаўнікі Пліскага і Мосарскага льнозаводаў на арандаваных землях.

У якасці другой па значэнні тэхнічнай культуры выступае адносна новая культура – рапс, з насення якога атрымліваюць алей і паліва для дызельных рухавікоў. Вырошчваюць азімыя і яравыя сарты рапсу. З году ў год павялічваюцца пасяўныя плошчы, занятыя рапсам. Расце і валавы збор. Напрыклад, у 2010 годзе у раёне сабрана447 тон насення, а ў 2011 – 5719 тон, а ў 2012 - плануецца давесці валавы збор да 7500 тон. На Глыбоцкім камбікормавым заводзе пабудаваны дзве лініі (дзяржаўная і камерцыйная) па перапрацоўцы насення рапсу.

         Садоўніцтва ў раёне развіваецца ў асноўным на прысядзібных участках, а таксама ў фермерскіх гаспадарках. Сучасны напрамак развіцця – інтэнсіўнае садоўніцтва, што прадугледжвае выкарыстанне найперш нізкарослых пладовых насаджэнняў (яблынь вышынёй 1,5-3 м), якія пачынаюць пладаносіць на 2-3 год пасля пасадкі. Менавіта такі сад закладзены работнікамі ААТ "Купцовъ” у 2011 годзе.

         Доля кармавых культур у палявым севазвароце з кожным годам павялічваецца і дасягнула да 16, 4% ад агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў.  У пасевах пераважаюць шматгадовыя травы – чырвоная і ружовая канюшына, цімафееўка, якія ідуць у асноўным на вытворчасць сена, сенажу, травяной мукі і на зялёны корм. Аднагадовыя травы ( віка, лубін, сырадэля, райграс аднагадовы) выкарыстоўваюцца на сілас і зялёны корм. Каштоўнай кармавой культурай з’яўляюцца буракі кармавыя.


Категория: Артыкулы | Добавил: evgeniy_cherkes (02.03.2014)
Просмотров: 312 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [91]
Карысныя рэсурсы



Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь



Нацыянальная бібліятэка
Беларусі



Турызм у Беларусі


  Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт



Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны



Дзень беларускага пісьменства

Пошук


Надвор'e у Глыбокім

Статыстыка

Aнлайн yсяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0